Вяндзеж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Вяндзеж)
Вёска
Вяндзеж
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222847
Аўтамабільны код
5
Вяндзеж на карце Беларусі ±
Вяндзеж (Беларусь)
Вяндзеж
Вяндзеж (Мінская вобласць)
Вяндзеж

Вяндзе́ж[1], Вендзеж[2] (трансліт.: Viandziež, руск.: Вендеж) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 9 км на захад ад раённага цэнтра.

Праз тэрыторыю вёскі праходзіць чыгунка Мінск — Асіповічы, на якой маецца прыпыначны пункт Вяндзеж.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў 1816 годзе як фальварак Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць Ратынскіх. У сяр. XIX ст. маёнтак, уласнасць С. Быкоўскага. У 1917 годзе вёска.

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б)Б яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1940 годзе да Вяндзежа была далучана в. Вяндзежская Слабада.

З канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Кан XIX ст. — 2 двары, 18 жыхароў.
  • 1917 год — 6 двароў, 47 жыхароў.
  • 1960 год — 166 жыхароў.
  • 1999 год — 39 чалавек.
  • 2002 год — 25 двароў, 35 жыхароў.
  • 2010 год — 24 чалавекі

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэшткi сядзiбнага будынка. Вядома пад назвай — Панскi двор Вяндзеж[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ве́ндзеж (за Ве́ндзежам)
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — 528 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  3. https://globustut.by/vendezh/

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]