Віктар Ільіч Лівенцаў
Віктар Ільіч Лівенцаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
Пераемнік | Валянцін Сазановіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 красавіка 1918 |
||||||
Смерць |
28 верасня 2009 (91 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1938—1943 | ||||||
Род войскаў | кавалерыя, пяхота (1938—1941); партызан | ||||||
Званне | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
Ві́ктар Ільі́ч Лі́венцаў (21 красавіка 1918 — 28 верасня 2009[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, савецкі партызан, Герой Савецкага Саюза (1944).
Удзельнік абарончых баёў у Беларусі ў 1941 годзе і партызанскага руху ў Беларусі ў 1941—1943 гадах. Старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР (1958—1978), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5 — 10 скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 красавіка 1918 года ў вёсцы Давыдаўка (цяпер — пасёлак гарадскога тыпу ў Ліскінскім раёне Варонежскай вобласці).
- 1937 год — скончыў 2 курса Варонежскага педагагічнага інстытута.
- 1937—1938 — настаўнік сярэдняй школы г. Свабода (цяпер — Ліскі).
- 1938—1939 — служба ў 20-м кавалерыйскім палку 4-й кавалерыйскай дывізіі, затым — у 37-м стралковым палку 56-й стралковай дывізіі намеснікам палітрука палкавой батарэі.
- 1939 — удзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь.
- 1939—1940 — удзельнік савецка-фінскай вайны на пасадзе палітрука мінамётнай роты.
- 1941 — скончыў Гродзенскае ваенна-палітычнае вучылішча.
- 1941 — з першага дня вайны ўдзельнічаў у абарончых баях на тэрыторыі сучасных Гарадзенскай і Брэсцкай абласцей. Апынуўшыся ў акружэнні, у акупаваным г. Бабруйску стварыў падпольную групу, а затым буйны партызанскі атрад (752-й), стаўшы яго камандзірам.
- 1943 — атрад Лівенцава загадам Цэнтральнага штаба партызанскага руху быў ператвораны ў 1-ю Бабруйскую партызанскую брыгаду, якая дзейнічала на тэрыторыі сучасных Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі. 25 снежня 1943 года каля пасёлка Парычы партызаны сустрэліся з савецкай ваеннай разведкай, затым брыгада некалькі дзён трымала абарону на ўчастку фронту.
- 1944—1950 — сакратар, другі сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі.
- 1952 — скончыў партыйную школу пры ЦК КПБ.
- 1955 — скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага.
- 1958—1978 — старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР.
- 1978—1986 — кіраўнік справамі ЦК КПБ.
Абіраўся кандыдатам у члены ЦК КПБ, на XXIV з’ездзе — членам ЦК КПБ. Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларускай ССР, ганаровы грамадзянін г. Бабруйска Магілёўскай вобласці Беларусі (1984).
Памёр 28 верасня 2009 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» — 1 студзеня 1944 года (медаль № 2631)[2].
- Ордэн Леніна (двойчы).
- Ордэн Чырвонага Сцяга (двойчы).
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (двойчы).
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Ордэн Дружбы народаў.
- Ордэн Чырвонай Зоркі.
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені.
- Ордэн «Знак Пашаны».
- Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (Беларусь).
- Медалі.
Аўтар кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Партизанский край. 1983.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Героя названы вуліцы ў Мінску і ў Бабруйску.
Зноскі
- ↑ Скончался Герой Советского Союза заслуженный деятель физкультуры Беларуси Виктор Ливенцев . БелТА (28 сентября 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 2 чэрвеня 2011.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Ільіч Лівенцаў на сайце «Героі краіны»
- Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. — Т. 1. — М.: Воениздат, 1987.
- Всенародная борьба в Белоруссии: В 3 т. — Минск: Беларусь, 1984.
- Кулешов А. П. Все новые горизонты [О В. И. Ливенцеве]. — М.: Физкультура и спорт, 1975. — 215 с. — (Сердца, отданные спорту).
- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежскай губерні
- Памерлі 28 верасня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Постаці Гомельскай вобласці
- Постаці Гродзенскай вобласці
- Постаці Гродна
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Ганаровыя грамадзяне Бабруйска
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорце пры Савеце міністраў БССР
- Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны