Вікіпедыя:Крытэрыі значнасці сродкаў масавай інфармацыі
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
Сцісла:
|
Значнасць у Вікіпедыі — крытэрый уключэння артыкулаў, заснаваны на энцыклапедычнай прыдатнасці тэмы артыкула. Для ўключэння артыкула пра сродак масавай інфармацыі ён мусіць быць у першую чаргу значным для Вікіпедыі, не абавязкова знакамітым або папулярным — хоць апошняе таксама не выключана.
Асноўныя крытэрыі
[правіць зыходнік]Сродак масавай інфармацыі лічыцца значным, калі адпавядае прынамсі аднаму асноўнаму крытэрыю з наступных:
- Пра СМІ ёсць артыкул у энцыклапедыі[1] (Беларуская энцыклапедыя, Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Регионы Беларуси і гэтак далей).
- СМІ становіцца аб’ектам навуковага даследавання.
Выданне, якое адпавядае хоць аднаму з асноўных крытэрыяў, можа лічыцца значным без праверкі дадатковых крытэрыяў (ніжэй).
Дадатковыя крытэрыі
[правіць зыходнік]Сродак масавай інфармацыі лічыцца значным, калі адпавядае прынамсі двум дадатковым крытэрыям з наступных:
- Пра СМІ ёсць артыкул у даведніку (напрыклад, у даведніку «Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991)»).
- Крытыка СМІ ці яго асобных нумароў (не артыкулаў у СМІ!) у іншых выданнях.
- СМІ неаднаразова цытуецца ў навуковых часопісах, у навуковай і навукова-папулярнай літаратуры.
Выданні, якія не адпавядаюць дадатковым крытэрыям, усё ж могуць быць прызнаны значнымі паводле Вікіпедыя:Значнасць. Рэдактарам гэтыя крытэрыі могуць быць карысныя для вызначэння, ці ёсць сэнс патрабаваць у артыкуле дадатковых крыніц (праз шаблоны {{Крыніца?}} або {{Няма крыніц}}), або лепей выставіць артыкул на выдаленне.
Альтэрнатывы
[правіць зыходнік]У выпадку, калі СМІ быў прызнаны нязначным і артыкул пра яго быў выдалены, можна змясціць інфармацыю пра яго ў іншых артыкулах:
- У адмысловых артыкулах-спісах, які змяшчаюць пералікі СМІ паводле пэўных крытэрыяў.
- У артыкуле пра значнага выдаўца, рэдактара, іншага супрацоўніка, які працаваў у выданні.
- У артыкуле пра населены пункт ці адміністрацыйную адзінку, дзе базуецца і распаўсюджваецца СМІ.
- У артыкул пра арганізацыю-заснавальніка СМІ.
Зноскі
- ↑ Гэта не тычыцца «энцыклапедый», якія выпускаюць камерцыйныя выдавецтвы.