Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў/Архіў 2015-2016

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Запрашэнне на веснавую Вікі сустрэчу[правіць зыходнік]

Прывітанне,

Бачыў вашу зацікаўленаць у паляпшэнні працы Вікіпедыі. Запрашаю 3 красавіка на сустрэчу, а 18:00

Якія пытанні пакуль назбіраліся для разгляду:

  1. ВікіВясна 2015 (дадатковыя прапановы па развіцці конкурса). Ведаю, што былі пра Пружанскі замак.
  2. Сумесны майстар клас ад Фаланстэра і Кінаклуба. Як вікі супольнасць можа узбагаціць гэта мерапрыества. мае адбыца 12 красавіка.
  3. Стварэнне Дапаможніка вікіпедыста. Зараз вельмі неабходны валанцёры для дапамогі апрацоўкі тэкстаў.
  4. Безумоўна яшчэ у сіле прапанова Фаланстэра для жадаючых распачаць Вікіклуб...
  5. Яшчэ з зімы вісіць пытанне пра стварэнне беларускай юзэр групы. Ужо ёсць 4 жадаючых яе стварыць. Мо яшчэ хто зацікавіцца?

Падрабязнасці на форуме

З павагай, --Mr. Zabej (размовы) 16:39, 27 сакавіка 2015 (MSK)[]

Перасоўнікі[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, трэба перанесці пад правільную назву "Шаблон:Перадзвіжнікі", а таксама "Катэгорыя:Перадзвіжнікі". Загадзя дзякуй. --Rymchonak (размовы) 23:08, 4 студзеня 2015 (FET)
Калі ласка, растлумачце, як рэдагаваць табліцу з пералікам імён перасоўнікаў? Есць некаторыя розначытанні ва ўласных імёнах. Напрыклад, гарыць красным прозвішча Гінцбург І.Я., але ёсць пачатак артыкула Ілля Якаўлевіч Гінцбург. Потым, бацьку мастака Галіны Азгур я сёння ў артыкуле пра яе пісала як Гаўрылу Мікітавіча Гарэлава, а ў табліцы ён Гаўрыіл Мікіціч. У той самы час мастак Вашчанка ў нас в вікі ідзе як Гаўрыла. Яшчэ адно пытанне — чаму не ставяцца прабелы паміж ініцыяламі? Мабыць я не ў курсе справы? Загадзя дзякую за кансультацыю. --Tatiana Matlina (размовы) 23:02, 18 жніўня 2015 (MSK)[]
злева ўверсе ёсць г р п - націсніце на літару п, ну а далей усё амаль як у артыкуле. У нашым раздзеле паміж ініцыяламі прабел ставіцца. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:11, 18 жніўня 2015 (MSK)[]

Замарозка артыкула "Эмілія Плятар" і папярэджанне ўдзельніку "Ляшко"[правіць зыходнік]

Шаноўны Уладзіслаў, прашу замарозіць артыкул "Эмілія Плятар" з правільным напісаннем у адпаведнасці з беларускім правапісам: славянскія (іх род відавочна натуралізаваўся ў славянскае асяроддзе, бо там далёка не першае пакаленне) прозвішчы маюць "э" выключна пад націскам. У БелЭн памыліліся, а потым разнеслася па сетцы гэта памылковая версія, а спадар Ляшко не вытрымлівае спакойных умоў і правакуе вайну правак. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:28, 5 студзеня 2015 (FET)

Прашу таксама вынесці блакіроўку ўдзельніку Ляшко за беспадстаўныя абвінавачванні мяне ў наяўнасці псіхічных разладаў і дэструктыўную дзейнасць у раздзеле. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:30, 5 студзеня 2015 (FET)
Вынясі ўжо гэтаму спадару папярэджанне за прапановы сысці з раздзелу і вандалізм.--Liashko (размовы) 17:34, 5 студзеня 2015 (FET)
Калі Вы, шаноўны калега (псіхіятр, як я разумею), гатовыя абараняць свае погляды на тое, што мусіць пісацца ПлятЭр, запрашаю на Форум. Там зараз ствару адпаведную тэму. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:36, 5 студзеня 2015 (FET)
Я пазначыў крыніцу, але вы працягваеце вайну правак. Вось калі вы пазначыце крыніцу, я вас паслухаю. А так мне няма пра што з вамі гаварыць. Адміністрацыя, я лічу, разбярэцца і верне стабільныя версіі старонак з правільным напісаннем прозвішча. Уласныя даследаванні недапушчальныя ў Вікіпедыі.--Liashko (размовы) 17:39, 5 студзеня 2015 (FET)
Усё адно далучайцеся да абмеркавання: у выпадку з многімі эмігрантамі крыніц не будзе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:45, 5 студзеня 2015 (FET)
Калі ласка, з узаемнымі абвінавачваннямі звяртайцеся сюды - Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў, каб у мяне на старонцы размоў не было Армагедона. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:47, 5 студзеня 2015 (FET)

Шаблон:Тэрарыстычная атака[правіць зыходнік]

Вітаю!

Ці не маглі б Вы, калі ласка, максімальна спрасціць гэты шаблон. Не магу нармальна пісаць артыкул пра генацыд у Руандзе, бо ён выдае нейкія свае ўласныя каментарыі ці ўвогуле не адлюстроўвае інфармацыю. Ці не маглі б Вы спрасціць яго так, каб ён тупа паказваў тое, што ў яго запісваюць, у поўным аб'ёме і без выключэнняў ды сувязі пэўных радкоў? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:56, 6 студзеня 2015 (FET)

Дзякую шчыра за ўнёсак (і колер значна лепшы). Але цяпер чамусьці не працуюць іншыя радкі. Можа тут я штосьці не так запоўніў? Ці ўсё жа шаблон не да канца адладжаны? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:57, 7 студзеня 2015 (FET)

Горад Понта-Дэлгада[правіць зыходнік]

На гэтым прыкладзе хацелася б зразумець, нашто ўстаўляць commons у спасылкі, калі спасылка на commons ёсць у картцы? Frantishak (размовы) 17:00, 8 студзеня 2015 (FET)

Адзінства афармлення. Акрамя таго артыкул можа значна павялічыцца, тады чытачу будзе зусім не зручна вяртацца назад, каб знайсці спасылку на Вікісховішча, аналагічна з мабільнай версіяй. Увогуле спасылка ў адпаведным раздзеле асноўная, а спасылка ў картцы дадатковая. Мы ж таксама дублюем у картках і тэксце, напрыклад, даты нараджэння і смерці, сямейнае становішча і да т.п - усё для зручнасці.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:09, 8 студзеня 2015 (FET)

Калварыя / Кальварыя[правіць зыходнік]

Прывітанне! Гляньце, калі ласка, гэтую [1] праўку -- трэба Калварыя ці Кальварыя?--Pracar (размовы) 21:07, 10 студзеня 2015 (FET)

Праглядзеў ТКП і не знайшоў прычын пісаць Кальварыя --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:49, 10 студзеня 2015 (FET)

Выдатнік БЧ[правіць зыходнік]

У картцы нагруднага знака здымкі аверса і рэверса, а не 1 і 2-й ступеняў. Як выправіць? --Rymchonak (размовы) 12:37, 12 студзеня 2015 (FET)

Эфіопія[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, ці не можаце прыбраць у самым версе карткі-шаблона "Шаблон:Lang-am2 Шаблон:Ref-am", каб было чытабельна? --Rymchonak (размовы) 21:08, 15 студзеня 2015 (MSK)[]
Дзякуй за дапамогу. А можаце яшчэ навігацыйную паласу зрабіць? --Rymchonak (размовы) 22:54, 15 студзеня 2015 (MSK)[]

Грозава / Грозаў[правіць зыходнік]

У артыкуле ідзе гаворка, што статус мястэчка аграгарадок і афіцыйнае напісанне Грозава, а не Грозаў. Паглядзеў ССНП на 01.01.2014 г. Капыльскага райвыканкама таксама: аг.Грозава. Пераносім? --Rymchonak (размовы) 14:47, 20 студзеня 2015 (MSK)[]

Анатоль Пятровіч Грыцкевіч[правіць зыходнік]

З чым звязанае з’яўленне катэгорыі «Pages using duplicate arguments in template calls»?--Liashko (размовы) 22:17, 20 студзеня 2015 (MSK)[]

Недзе дублююцца параметры ў шаблонах. Дакладна не ведаю, але падазраю Вікідату. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:35, 20 студзеня 2015 (MSK)[]

Сусветная гандлёвая арганізацыя[правіць зыходнік]

Дапоўніце наш артыкул адсюль. Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 21:19, 21 студзеня 2015 (MSK)[]

Увогуле можаце неяк пагледзець артыкулы, большыя за 30000 вікі-сімвалаў у be-x-old? --Artificial123 (размовы) 21:40, 21 студзеня 2015 (MSK)[]
Вось яны --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:17, 22 студзеня 2015 (MSK)[]
Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 23:33, 22 студзеня 2015 (MSK)[]

Караткевіч[правіць зыходнік]

Прайдзіся па маёй пясочніцы праз AWB. Добра, калі прапісаная замена шаблонаў «артыкул», «спасылка» і г.д. Назвы твораў у бібліяграфіі не чапай, там усё правільна.--Liashko (размовы) 00:52, 23 студзеня 2015 (MSK)[]

Філію на філіял не трэба выпряўляць, філія ёсць ва ўсіх слоўніках, ад Крапівы да Слоўніка беларускай мовы (2012).--Liashko (размовы) 01:13, 23 студзеня 2015 (MSK)[]
Слухай, брацішка, твой AWB жорстка псуе шаблоны, кшталту «cite web» і г.д. Там можна прапісваць разумную замену выключна ў патрэбны шаблонах пры адпаведных параметрах, праз наладкі advanced. Можаш паглядзець мае выпраўленні ў пясочніцы. Давай ты паставіш птушкі ў normal settings з ігнараваннем refаў, шаблонаў і г.д., а я табе прапішу нармальную замену шаблонаў. Проста пасля твайго псавання прыходзіцца выпраўляць удвая больш.--Liashko (размовы) 01:56, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
Як ён мог сапсапаць, калі амаль не крануў іх? :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 02:31, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
Ну, некаторыя пункты ты выпраўляеш, не ведаю навошта. А, яшчэ, брацішка. Ты ж адміністратар, так. Дык ты замен праз AWB у маім чарнавічку не рабі, а націсні правай кнопкай у акне рэдагавання, і абяры «Bypass all redirects». Там пакажа, нібыта нічога не змянілася, але насамрэч усе спасылачкі выправіліся, націсні save у канцы. Ты мабыць гэта рукамі прапісваў, але цяпер будзеш ведаць пра такую магічную кнопку. І што наконт маёй прапановы?--Liashko (размовы) 02:36, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
Ты хочаш, каб я зрабіў замену {{Спасылка}} на {{cite web}}? Bypass all redirects стварае праблемы, калі няма патрэбнага артыкула, але стаіць перасылка на больш шырокую ці блізкую тэму. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 02:52, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
Такія перасылкі робяцца не надта часта, лягчэй потым рукамі адкаціць назад, чым выпраўляць кожную перасылку асобна. У маім чарнавіку зрабі, там праблем не будзе. А наконт шаблона не зразумеў цябе. У тарашкевічнай «спасылка» адпавядае наркамаўскаму «cite web». Пры пакіданні «спасылкі» палова параметраў адвальваюцца.--Liashko (размовы) 02:58, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
Прапісаў замену, цяпер будзе выпраўляць {{Спасылка}} на {{cite web}}. P.S. Паглядзеў Bypass all redirects - ён чамусьці неактыўны. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 03:11, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
У сэнсе? Увогуле не ціскаецца? Гэта мабыць таму, што ён актыўны толькі ў адмінаў. Твой «бот» мае адмінскія правы? Зайдзі праз свой акаўнт, ды прайдзіся. А наконт шаблонаў, ты прапісаў замену цалкам усіх параметраў, ці толькі назвы? Ты глядзі, калі параметры будзеш звычайным чынам прапісваць, атрымаеш замену ў іншых шаблонах. Там трэба праз advanced, абраць тып «inside templates», у ўкладцы find перайсці на if, там прапісаць патрэбны шаблон, ну і г.д. Я не ведаю, замена перанакіраванняў вельмі патрэбная, у вас поўная срака ў навігацыйных шаблонах, дзе палова спасылак праз перанакіраванні. Ды і ўвогуле, з нэймінгам артыкулаў такім — гэта вельмі патрэбная рэч. Там насамрэч фэйлаў ніякіх не атрымліваецца, да таго ж, калі сачыць за заменамі.--Liashko (размовы) 03:25, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
Для простых артыкулаў не вельмі патрэбная функцыя, а для навігацыйных шаблонаў - так. Не, я раблю замену шаблонаў праз In template call і Template parameter у advanced. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:31, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
Дык будзь добрым адмінам, і прайдзіся гэтай функцыяй з асноўнага акаўнта па маім чарнавіку, ды той жа катэгорыі Шаблоны:Краіны. Я спадзяюся, умееш фарміраваць спіс артыкулаў паводле катэгорыі.--Liashko (размовы) 18:55, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
-___- не, я ўмею толькі рабіць замены кшталту ньн→нн, а да астатняга яшчэ не дарос...--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:02, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
Проста судзячы па параўнанні версій — у цябе там замены магічным чынам прапісаныя. Дык усё ж, ты пройдзешся па артыкуле і шаблонах краін, ці не?--Liashko (размовы) 19:06, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
Прайдуся --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:09, 24 студзеня 2015 (MSK)[]

СПб[правіць зыходнік]

сп.Уладзіслаў, правіў арфаграфію ў арт.Санкт-Пецярбург, ёсць просьба: у раздзеле "Санкт-Пецярбург у XIX стагоддзі" зрабіце, калі ласка, разбіўку верша "Люблю цябе, Пятра стварэнне" па радках. --Rymchonak (размовы) 13:18, 23 студзеня 2015 (MSK)[]

AWB[правіць зыходнік]

Можаце дадаць на гэтую старонку больш коду? --Artificial123 (размовы) 19:26, 24 студзеня 2015 (MSK)[]

Гэта даволі марудная праца, мне прасцей прайсціся ботам дзе трэба.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:30, 24 студзеня 2015 (MSK)[]
Тады запрашаю сюды. --Artificial123 (размовы) 19:32, 24 студзеня 2015 (MSK)[]

Аб'яднайце артыкулы Судна і Карабель. Гл. Карабель у be-x-old. Гэта ІА, які звязаны з нашым Карабель. Там увогуле нейкая блытаніна. --Artificial123 (размовы) 10:33, 25 студзеня 2015 (MSK)[]

А як іх аб'яднаць, калі гэта розныя рэчы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:04, 25 студзеня 2015 (MSK)[]
Калі пагледзец на гісторыю артыкула Карабель, то бачна, што Вы яго пераклалі з be-x-old, дзе ён істотны. --Artificial123 (размовы) 13:07, 25 студзеня 2015 (MSK)[]
Гл. сюды, калі ласка. --Artificial123 (размовы) 11:21, 24 лютага 2015 (MSK)[]

Фарыён[правіць зыходнік]

Можна не мяняць шаблон картку, яна ўжо не дэпутат.

Файл на Выяву[правіць зыходнік]

Ты навошта мяняеш «Файл» на «Выяву», і «міні» на «thumb»? Даўно сам артыкулы не пісаў? Паспрабуй ручкамі файл уставіць, і паглядзі якія значэнні туды выдае. І навошта ізноў у шаблон cite web лез?--Liashko (размовы) 19:20, 27 студзеня 2015 (MSK)[]

Invitation to Medical Translation[правіць зыходнік]

Medical Translation Project

Globe-Star of life.svg
Invitation to the Medical Translation Project – a joint Wikimedia project started by the English language WikiProject Medicine!

Thank you for being one of the top Medical editors! I want to use this opportunity to introduce you to our most ambitious project.

We want to use Wikipedia to spread knowledge where it will be used. Studies have shown that Wikipedia is the most common resource of medical knowledge, and used by more people than any other source! We want high quality articles, available to everyone, regardless of language ability. It isn't right that you would need to know a major language to get hold of quality content!

That is why in the recent Ebola crisis (which is still ongoing) we translated information into over 70 languages, many of them small African languages. This was important, as Wikipedia was also shown to be the biggest resource used in Africa for information on Ebola! We see tremendous potential, but also great risks as our information needs to be accurate and well-researched. We only translate articles that have been reviewed by medical doctors and experts, so that what we translate is correct. Many of our translators are professionals, but many are also volunteers, and we need more of you guys – both to translate, but also to import finished translations, and fix grammatical or other style issues that are introduced by the translation process.

Our articles are not only translated into small languages, but also to larger ones, but as of 2015 this requires users to apply for an article to be translated, which can be done here (full articles, short articles) with an easy to manage google document.

So regardless of your background head over to our main page for more information, or to our talk page and ask us questions. Feel free to respond in any language, we will do our best to find some way to communicate. No task is too small, and we need everyone to help out!

I hope you will forgive me for sending this message in English – we also need translators for messages like this, and above all local language community managers, which act as a link between us and you. Also I can not reply on your talk page, so please go to our talk page!

Thank you for helping medical information on Wikipedia grow! -- CFCF 🍌 (email) 15:37, 28 January 2015 (UTC)

Google Translation of this message

Гербы (лагатыпы) славацкіх пячор[правіць зыходнік]

Славацкія пячоры маюць афіцыйна зацверджаныя лагатыпы (гербы). Вось тут, напрыклад, ёсць узор. Што тут з аўтарскім правам? Куды ўкладваць і як? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:50, 30 студзеня 2015 (MSK)[]

Калі грузіць на Вікісховішча, то патрэбны афіцыйны дакумент прысваення гербаў пячорам, каб упэўніцца, што гэта не прыватная ініцыятыва, калі ж гербы абаронены аўтарскім правам - прытрымлівацца крытэрыяў добрасумленнага выкарыстання і грузіць у бевікі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:14, 31 студзеня 2015 (MSK)[]
Гэта афіцыйныя гербы, але я не маю часу спісвацца з Адміністрацыяй Славацкіх Пячор. Таму запампую на БелВікі. Раю выкарыстоўваць у артыкулах пра пячоры ў якасці выявы для шаблона-карткі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:13, 31 студзеня 2015 (MSK)[]
Картка не разлічана на гербы, у параметр Выява трэба дадаваць выявы, герб жа можна дадаць у лід --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:55, 4 лютага 2015 (MSK)[]
Добра. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:52, 4 лютага 2015 (MSK)[]

Спіс найбліжэйшых зорак[правіць зыходнік]

Зірніце, калі ласка, на схему ўнізе. Тама Сонца падпісана па-руску. --JerzyKundrat (размовы) 00:42, 1 лютага 2015 (MSK)[]

Дзякуй, выправіў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:21, 1 лютага 2015 (MSK)[]

Translation request[правіць зыходнік]

Greetings. A while back you helped with translation for single-user login finalization. Could you take some time to review the two messages that will be sent of affected community members soon? The pages are here and here. Thank you for your time, happy editing to you. Keegan (WMF) (talk) 23:39, 2 лютага 2015 (MSK)[]

Ордэн[правіць зыходнік]

1000 gold.jpg
Залатая тысяча
За істотны ўклад у дапрацоўку істотных артыкулаў--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:01, 6 лютага 2015 (MSK)[]

Што зрабіць[правіць зыходнік]

Дадайце спасылак на "Што зрабіць". --Artificial123 (размовы) 22:04, 6 лютага 2015 (MSK)[]

Не магу, у меня не працуе інструмент --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:06, 7 лютага 2015 (MSK)[]

Паводле алфавіту[правіць зыходнік]

Прывітанне! У тэрміновым парадку трэба замяніць усе катэгорыі, якія сканчываюцца на «… паводле алфавіту» на «… паводле алфавіта». Гэта нявернае скланенне, а ўручную змяняць вельмі многа. Ужо рабіў запыт, але мне параілі звярнуцца к вам. --Einimi (размовы) 15:45, 24 лютага 2015 (MSK)[]

Гэта не першы падобны запыт, але каб ахапіць усе выпадкі выкарыстання паводле алфавіту, трэба каб працаваў пошук у AWB, а ён апошнім часам не працуе. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:48, 24 лютага 2015 (MSK)[]
А вось так не падыходзіць? --Einimi (размовы) 17:25, 24 лютага 2015 (MSK)[]
У артыкулах ёсць катэгорыі, якія яшчэ не створаны, напрыклад, Катэгорыя:Крэпасці паводле алфавіту. Іх так проста не знойдзеш --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:28, 24 лютага 2015 (MSK)[]
Ну хаця б тыя, што ёсць. Астатнія па меры з'яўлення. --Einimi (размовы) 23:14, 24 лютага 2015 (MSK)[]

Пашыраны спіс ІА[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Уладзіслаў. Магчыма Вам будзе цікавы гэты пашыраны спіс ІА (10000). Спіс канечне не бясспрэчны, але там ёсць шмат сапраўды патрэбных артыкулаў, якіх у нас няма. Увогуле ў нас там не дастае 3314 артыкулаў. На жаль, спіса адсутных няма. Ён генеруецца аўтаматычна толькі для тых Вікіпедый, дзе адсутных менш за 3000. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:00, 26 лютага 2015 (MSK)[]

Вядомымі мне інструментамі спіс патрэбных артыкулаў адтуль не выцягнеш ( --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:11, 26 лютага 2015 (MSK)[]
Тут хоць бы са звычайнымі разабрацца. --Artificial123 (размовы) 16:49, 26 лютага 2015 (MSK)[]

Напэўна, вуліца Элізы АжэшкА?[правіць зыходнік]

Як Вы мяркуеце? У правілах пішуць, што, калі жаночае прозвішча на "-ка" не мае пэўнага значэння ў беларускай мове, яно не скланяецца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 02:36, 28 лютага 2015 (MSK)[]

У Горадні пішуць «Ажэшкі», няхай так і будзе.--Liashko (размовы) 02:40, 28 лютага 2015 (MSK)[]
Таксама ўспомніў пра гэта правіла, але вырашыў не чапаць.
А правілы кажуць, што не скланяюцца:
- прозвішчы неапелятыўнага походжання на ненаціскныя -а, -я, якія суадносяцца з назвамі прадметаў: Глебка– Р. Глебкі – Д. Глебку – В. Глебку – Т. Глебкам – М. пры Глебку, але Ніна Глебка, Ніны Глебка, Ніне Глебка; Слесарэнка– Р. Слесарэнкі – Д. Слесарэнку – В. Слесарэнку – Т. Слесарэнкам – М. пры Слесарэнку, але Галіна Слесарэнка, Галіны Слесарэнка, Галіне Слесарэнка; Лабачэня– Р. Лабачэні – Д. Лабачэню – В. Лабачэню – Т. Лабачэнем – М. пры Лабачэню, але Святлана Лабачэня, Святланы Лабачэня, Святлане Лабачэня.
Цікава адзначыць, што ў сучаснай беларускай мове дастаткова выразна вызначаецца тэндэнцыя да скланення такіх прозвішчаў на ненаціскное -а, якія належаць асобам жаночага полу: Саўчанка – Р. Саўчанкі – Д. Саўчанку і Саўчанцы – В. Саўчанку – Т. Саўчанкам і Саўчанкай – М. пры Саўчанку і Саўчанцы; Аношка – Р. Аношкі – Д. Аношку і Аношцы – В. Аношку – Т. Аношкам і Аношкай – М. пры Аношку і Аношцы.[2]--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:03, 28 лютага 2015 (MSK)[]
Не скланяюцца. Гл. сюды. --Artificial123 (размовы) 11:58, 28 лютага 2015 (MSK)[]

Гавары праўду[правіць зыходнік]

Чаму, калі я навожу на назву артыкула Гавары праўду, выводзіцца толькі тэкст, а выява не? --Artificial123 (размовы) 12:06, 2 сакавіка 2015 (MSK)[]

Магчыма, што з-за квадратнай выявы, таксама бываюць праблемы з выявамі не са Складу --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:17, 2 сакавіка 2015 (MSK)[]

Шаблон[правіць зыходнік]

Шаноўны Спадар Чаховіч, а чаму Вы выдалілі выдзяленне цёмным шрыфтам з гэтага шаблону?

Не заўважыў тлумачэнне --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:02, 2 сакавіка 2015 (MSK)[]

Славацкія жаночыя прозвішчы[правіць зыходнік]

Вітаю!

Як іх перадаваць на беларускую мову? Маюць той жа няпоўны канчатак, што польскія і ўкраінскія. "Лэгацка?" "ЛэгацкаЯ?" Я ведаю, што для польскай і ўкраінскай моў мы звычайна дадаем "я" на канцы, каб прозвішча лягчэй скланялася. Як з чэхамі і славакамі робяць у такіх выпадках, дакладней з іх жанчынамі?

З павагай да Вашага меркавання, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:36, 14 сакавіка 2015 (MSK)[]

Не думаю, што правілы для славацкай мовы значна адрозніваюцца ад правілаў для польскай. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:45, 14 сакавіка 2015 (MSK)[]
Дзякую. Значыць, будзе пані ЛэгацкаЯ. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:34, 14 сакавіка 2015 (MSK)[]

Падарожжа[правіць зыходнік]

Можаце перакласці шаблон:Путешествие з ру? --Artificial123 (размовы) 15:14, 23 сакавіка 2015 (MSK)[]

{{Падарожжа}}--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:27, 23 сакавіка 2015 (MSK)[]

Invitation[правіць зыходнік]

A gummi bear holding a sign that says "Thank you"
Thank you for using VisualEditor and sharing your ideas with the developers.

Hello, Чаховіч Уладзіслаў,

The Editing team is asking for your help with VisualEditor. I am contacting you because you were one of the very first testers of VisualEditor, back in 2012 or early 2013. Please tell them what they need to change to make VisualEditor work better for you. The team has a list of top-priority problems, but they also want to hear about small problems. These problems may make editing less fun, take too much of your time, or be as annoying as a paper cut. The Editing team wants to hear about and try to fix these small things, too. 

You can share your thoughts by clicking this link. You may respond to this quick, simple, anonymous survey in your own language. If you take the survey, then you agree your responses may be used in accordance with these terms. This survey is powered by Qualtrics and their use of your information is governed by their privacy policy.

More information (including a translateable list of the questions) is posted on wiki at mw:VisualEditor/Survey 2015. If you have questions, or prefer to respond on-wiki, then please leave a message on the survey's talk page.

Thank you, Whatamidoing (WMF) (talk) 21:12, 23 сакавіка 2015 (MSK)[]

Назва[правіць зыходнік]

Як перакласці назву фільма Обливион?

Мяркую, што тут варта выкарыстаць назву Забыццё, або Свет забыцця (як ва укрвікі). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:02, 27 сакавіка 2015 (MSK)[]

Рыгор Папараць[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, ці можаце "робатам" выправіць арфаграфію ў арт."Рыгор Папараць"? --Rymchonak (размовы) 13:40, 31 сакавіка 2015 (MSK)[]
Green check.svg Зроблена --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:50, 31 сакавіка 2015 (MSK)[]
Дзякуй. --Rymchonak (размовы) 13:55, 31 сакавіка 2015 (MSK)[]

Шаблон:Дзяржаўныя мовы Расіі‎[правіць зыходнік]

Выпраўце {{Дзяржаўныя мовы Расіі‎}}, каб зноска не вісела ўнізе. --Artificial123 (размовы) 13:17, 9 красавіка 2015 (MSK)[]

ММ[правіць зыходнік]

Зрабіце state collapsible у схаваным блоку ў картцы артыкула. Бо ніяк не атрымліваецца. --Artificial123 (размовы) 11:04, 16 красавіка 2015 (MSK)[]

Там увогуле патрэбна замена карткі на {{Картка гульні}} --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:58, 16 красавіка 2015 (MSK)[]
Замяніў. Зрабіце спіс схаваным, калі ласка. --Artificial123 (размовы) 15:11, 16 красавіка 2015 (MSK)[]
Дык зробыце? --Artificial123 (размовы) 16:46, 16 красавіка 2015 (MSK)[]
Паспрабую --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:52, 16 красавіка 2015 (MSK)[]
Праблема ў MediaWiki:Common.js, простая замена кодам з рувікі вынікаў не прынесла :( --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:30, 16 красавіка 2015 (MSK)[]
Цяпер нават схаваць нельга. --Artificial123 (размовы) 17:37, 16 красавіка 2015 (MSK)[]

Перавыбары/пазбаўленне статусу адміністратараў[правіць зыходнік]

Паважаны Сп. Уладзіслаў. На мой погляд, прыйшоў час правесці пацвярджэнне/пазбаўленне статусу адміністратараў. Падобнае галасаванне ўжо праходзіла практычна 5 гадоў таму, з узаемнай згоды на гэтае мерапрыемства дзеючых адміністратараў. На мой погляд, прайшла дастатковая колькасць часу, каб правесці гэтае мерапрыемства. У нас з'явіліся 2 неактыўных Адміністратара, ды і ўдзельнікам БелВікі трэба даць магчымасць пацвердзіць статусы актыўных адміністратараў. Каб не адцягваць удзельнікаў праекта частымі выбарамі, прапаную правесці перавыбары сумесна з выбарамі кандыдата Artificial123 у адміністратары. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:14, 25 красавіка 2015 (MSK)[]

Калі глядзець адмінскія дзеянні за апошнія 100 дзён, то насамрэч такіх адміністратараў можна назваць чатыры, сярод якіх і вашае імя з 2 дзеяннямі, спадар Дзяніс. Праблема ў тым, што каб правесці масавыя перавыбары, трэба правесці галасанне, якое б ухваліла іх, бо правілы выбару адміністратараў не прадугледжваюць т.зв. канфірмацыю старога адмінскага складу. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:47, 26 красавіка 2015 (MSK)[]
У тым і справа, што я і не баюся страціць гэтыя функцыі, калі супольнасць прыме такое рашэнне:-) Таму і прапанаваў перавыбары. «Правілы не прадугледжваюць» — таму я і прапанаваў добраахвотна гэта зрабіць, кожнаму адміну.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:45, 26 красавіка 2015 (MSK)[]
Правілы і гэтага не прадугледжваюць, бо кандыдатура для галасавання мусіць быць выстаўлена не самім намінантам, а іншым правадзейным выбаршчыкам. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:50, 26 красавіка 2015 (MSK)[]

Нп4[правіць зыходнік]

Паглядзіце, напрыклад, на артыкул Бук лясны. {{нп4}} неяк няправільна афармляе. --Artificial123 (размовы) 11:52, 2 мая 2015 (MSK)[]

Шаблон[правіць зыходнік]

Шаноўны спадар Чаховіч, ці можна папрасіць Вас паглядзець гэты шаблон? Чамусьці працуе не так, як у іншых моўных раздзелах. Праверыць можаце тут. Дзякуй загадзя. --Kalinowski (размовы) 00:22, 6 мая 2015 (MSK)[]

Дзякуй, але, здаецца, ён не так працуе, як, напрыклад, на вікіпедыі тарашкевіцай? --Kalinowski (размовы) 16:01, 6 мая 2015 (MSK)[]
Пацягнуў кавалак кода з раздзела тарашкевіцай, калі не запрацуе (а тут трэба будзе пачакаць), то не ведаю ў чым справа --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:16, 6 мая 2015 (MSK)[]

Шаблон[правіць зыходнік]

{{Аўтазаводская лінія, Мінск}} і {{Трэцяя лінія, Мінск}} зламаліся. --Artificial123 (размовы) 10:29, 8 мая 2015 (MSK)[]

Ну, {{Маскоўская лінія метро, Мінск}} таксама не працуе. Варта і астатнія метрапалітэны і лініі чыгункі праглядзець--Artsiom91 (размовы) 10:51, 8 мая 2015 (MSK)[]
Хм, {{Маскоўская лінія метро, Мінск}} 20 хвілін назад працаваў, я правяраў… --Artificial123 (размовы) 11:00, 8 мая 2015 (MSK)[]

Ляшко пісаў, што можна неяк праз AWB пераправіць перасылкі ў навігацыйных шаблонах? Можаце гэта зрабіць? --Artificial123 (размовы) 22:17, 17 мая 2015 (MSK)[]

У якіх? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:22, 17 мая 2015 (MSK)[]
Дык 34 шаблонаў такіх. --Artificial123 (размовы) 22:29, 17 мая 2015 (MSK)[]
У любым выпадку гэта ручная праца, таму проста прабегчыся не атрымаецца, кідайце праблемныя - я выпраўлю --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:59, 17 мая 2015 (MSK)[]
{{Міністры адукацыі Беларусі}}, {{Папы Рымскія}}, {{Банкі Беларусі}}, {{Паслы Беларусі ў Ірландыі}}, {{Паслы Беларусі ў Вялікабрытаніі}}, {{Паслы Беларусі ў Партугаліі}} ды і ўсе з катэгорыі Шаблоны:Паслы Беларусі. {{Нараджэнне Хрыстова}}, {{Хрысціянства}}, {{Кафедральныя саборы Швецыі}}. --Artificial123 (размовы) 02:14, 18 мая 2015 (MSK)[]

Шаблон Канфлікт[правіць зыходнік]

Сп. Чаховіч, ці можна зрабіць Шаблон:Канфлікт або заўсёды першапачаткова схаваным, або з магчымасцю выбару, бо ён, як я разумею, першапачаткова заўсёды раскрыты, і атрымліваецца, як у гэтым артыкуле. --Kalinowski (размовы) 00:25, 20 мая 2015 (MSK)[]

У нас не працуе аўтаматычнае згортванне :( --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:03, 20 мая 2015 (MSK)[]

Бі Бі Кінг[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, удзільнік Арціфал звярнуўся з просьбай перанесці гэты артыкул. Ці не дапаможаце? --Rymchonak (размовы) 14:03, 21 мая 2015 (MSK)[]

Горад Туніс[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, дапамажыце, калі ласка, дадаць кліматычную картку ў сталіцу Туніса. --Rymchonak (размовы) 10:28, 23 мая 2015 (MSK)[]

Польскія імёны[правіць зыходнік]

Па-першае, дзякуй Вам вялікі за ініцыятыву па выкананні правілаў нашай мовы. Па-другое, Анджэяў я ўсіх у Анджаяў перанёс. Паўлам буду "вылаўліваць", шукаючы ў катэгорыях "польскія хтосьці там". А з "Міколаем" што рабіць будзем? Фармальна, па правілах, мусіць быць Міколай (Miko(l з крэскай)аj), а не Мікалай, але людзі, якія правілы не любяць чытаць і выконваць, падымуць бунт, калі мы так Каперніка назавем... Таму цікаўлюся асабліва тут Вашым меркаваннем. Ну і прапаноўваю закрыць тэму не толькі з польскімі, але ўвогуле са ўсімі славянскімі імёнамі, бо ёсць канкрэтныя пункты Правілаў: параграф 4, пункт 3 (аканне) і параграф 6, пункт 2 (яканне). У выпадку, калі правілы адназначна сцвярджаюць штосьці, кансэнсус супольнасці непатрэбны (бо так можна дагаварыцца да таго, што трэба пісаць "камп'ютэр" і "ва універсітэце", бо "так звыклі і не выдумляйце новага, кіруйцеся здаровым сэнсам, а не правіламі", што, канешне, парушае прынцыпы Вікіпедыі). Таму падвядзіце, калі ласка, нейкі вынік. Ці можна проста спакойна рабіць пераносы любых славянскіх імёнаў (Andrej славацкі, дарэчы, мною даўно ўжо быў перанесены ў Андрая) вось з такім тлумачэннем пераносу: "Арфаграфія: ПБАіП §4.3, §6.2." Бо, па шчырасці, аргументы як Чобата, так і Арціфішла, не са сферы правілаў, а са сферы эмоцый. Наконт геаграфічных назваў... З імі ўсё значна складаней, бо падключаюцца такія паняцці, як "традыцыйнасць" і ТКП (ці ТПК — ну Вы зразумелі, што я маю на ўвазе інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў). Таму геаграфічныя назвы, напэўна, трэба пераносіць толькі тады, калі няма крыніц ніякіх увогуле (славацкую вёску (у БелЭн яе няма) смела буду пісаць "Бэбрава", а не "Бе", як рэкамендавала бы БелЭн для вялікіх славацкіх гарадоў, напрыклад). Інакш кажучы, назвы вялікіх населеных пунктаў бярэм з БелЭн. Што Вы думаеце наконт усяго, што я тут Вам сказаў? Спадзяюся на разгорнуты адказ, бо я тут па шматлікіх пунктах да Вас звяртаюся. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:08, 25 мая 2015 (MSK)[]

З Капернікам усё мутна, бо яго польскасць пад вялікім пытаннем. У іншых выпадках павінны захоўвацца польскі націск і беларускія асаблівасці (яканне, аканне і г.д.). Для краін, для якіх яшчэ не распрацаваны ТКП, можна рабіць або па аналогіі з існымі варыянтамі, або паводле фанетычнай транскрыпцыі (тут трэба быць асцярожным) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:00, 25 мая 2015 (MSK)[]
Дзякую. Буду лічыць Вашы прапановы сваёй інструкцыяй (зрэшты, я і сам так думаў). Ці зможаце Вы давесці да супольнасці той факт, што новае (у адпаведнасці з правіламі) не значыць памылковае, закрываючы тэму на Форуме і ў раздзеле "Да перайменавання?" Ці хай пакуль што тэма вісіць у падвешаным стане? Як лепей будзе? Я дык ужо пераношу паціху: там хапае і Мечыславаў, якіх трэба зрабіць Мячыславамі; і прозвішчаў а-ля Лешчыньскі, якіх трэба рабіць Ляшчыньскімі — карацей, фронт для працы вялікі і не абмяжоўваецца Павалам і Анджаем... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:06, 25 мая 2015 (MSK)[]
Ігар Барысавіч, варта спачатку вызначыцца, ці захоўваецца мяккі знак у прозвішчах кшталту Ляшчыньскі.--Artsiom91 (размовы) 22:43, 25 мая 2015 (MSK)[]
Захоўваецца, бо не супярэчыць беларускаму маўленню, але пры гэтым перадае асаблівасці польскага, што і патрабуецца ад транслітарацыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:48, 25 мая 2015 (MSK)[]
Калі не ўсіх, то значную частку польскіх Паўлаў можна знайсці па запыце Paweł у пошукавіку. Наконт выпраўлення арфаграфіі, то я лічу што трэба пачынаць з геаграфічных назваў. Па-першае, на гэта ёсць спецыялізаваная аўтарытэтная крыніца, якая аўтарытэтней і за Правілы 2008 (якія агульныя і неспецыялізаваныя), і за БЭ, ЭГБ і іншыя папяровыя энцыклапедыі. Па-другое, назвы польскіх гарадоў пераважна не маюць традыцыйнага для беларускай мовы ўжытку, які б адрозніваўся ад нарматыўнага па ТКП, таму тут пераносы не будуць ствараць такой рэакціі ўдзельнікаў. Па-трэцяе, пераносы асобных гарадоў не будуць масавымі, што маем з імёнамі. --Artsiom91 (размовы) 22:43, 25 мая 2015 (MSK)[]
Дзякую, Арцём. Супакойце, калі ласка, Чобата. Яму трэба змірыцца, што правілы не заўсёды супадаюць з тым, што нам падабаецца ці не. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:48, 25 мая 2015 (MSK)[]

Уладзіслаў, ратуйце! Чобат на поўным сур'ёзе падаў запыт пра мой бан і пазбаўленне даглядчыцкага сцяга. За выкананне правілаў беларускай мовы! Што за абсурд??? Калі мяне забаняць і пазбавяць сцяга, я сыду з Вікіпедыі ў знак пратэсту, бо, даруйце, але што за лухта будзе, калі мы будзем адначасова мець ЮзАфаў па правілах і АнджЭяў насуперак ім? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:48, 25 мая 2015 (MSK)[]

Зноска, якая спасылаецца на кнігу шмат разоў[правіць зыходнік]

Скажыце, калі ласка, чаму вось тут шматразовыя зноскі не спасылаюцца на адну кнігу, як тут. Можа быць, штосьці не так з кодам, бо працуе ён так, быццам бы зноска звычайная, а не "зноска на кнігу". Калі я цёмна тлумачу, то проста паглядзіце, як працуюць зноскі ў англійскім артыкуле і як працуюць у нас. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:55, 26 мая 2015 (MSK)[]

Пакуль не ведаю, замяніў на шаблон:Кніга, з якім зноскі працуюць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:04, 26 мая 2015 (MSK)[]
Вы проста геній! Дзякую шчыра! Дарэчы, хачу ўставіць туды ікону 2000-х гадоў напісання. Абʼекты культавага пакланення -- абʼект аўтарскага права ці не? Гэта як бы твор мастацтва з жывым аўтарам, але ён адмыслова пішацца для культавых мэтаў. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:00, 26 мая 2015 (MSK)[]
Гэта аўтарская праца - ахоўваецца. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:00, 26 мая 2015 (MSK)[]
Тады запампую з абгрунтаваннем добрасумленнага выкарыстання ў наш раздзел. Абгрунтаваннем будзе "ілюстрацыя іконы хрысціянскага святога ў артыкуле пра яго". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:52, 26 мая 2015 (MSK)[]

піраміда[правіць зыходнік]

Прывітанне, Уладзіслаў. А нашто Вы замянілі ўніверсальную картку ў шаблоне на табліцу? Здаецца, і так някепска было. Да таго ж, уніфікацыя. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:23, 31 мая 2015 (MSK)[]

Меркаванне[правіць зыходнік]

Вітаю, Уладзіслаў!

Прашу Вас яскрава акрэсліць сваё меркаванне («за», «супраць» або «устрымліваюся») на Форуме ў тэме па стандартызацыі біблійных імёнаў у адпаведнасці з адзіным тэкстам на старонках нашай Вікі. На Вашу заўвагу я адказаў. Дзякую за Ваш удзел у абмеркаванні гэтага складанага пытання. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:34, 31 мая 2015 (MSK)[]

Перыгелій і афелій[правіць зыходнік]

Вітаю!

Прашу Вас праглядзець створаныя Вамі шаблоны «Перыгелій» і «Афелій», бо некаторыя артыкулы выдаюць памылку, а як яе выправіць — незразумела. --Einimi (размовы) 15:16, 1 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Заўвага[правіць зыходнік]

Адкажыце на заўвагу тут. --Artificial123 (размовы) 13:08, 7 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Шатландская мова[правіць зыходнік]

Перацягніце, калі ласка, гэта. --Artificial123 (размовы) 22:31, 13 чэрвеня 2015 (MSK)[]

А за кампанію і гэта. --Artificial123 (размовы) 00:12, 18 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Запрашэнне на Вікі сустрэчу, 21 чэрвеня[правіць зыходнік]

Добры дзень,

Будзем рады запрасіць вас на вікісустрэчу з нагоды сканчэння конкурса ВікіВсяна 2015. Сустрэча адбудзецца 21 чэрвеня у 14 00 па адрасу вул. Карла Маркса, 10 (кафэ Планета Піцца)

Падрябязнасці можна чытаць на форуме --Mr. Zabej (размовы) 23:19, 15 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Алег Леанідавіч Грушэцкі[правіць зыходнік]

Вось тут шаблон-картка раптам перастаў працаваць. Цікава, чаму гэта адбылося... Ці не маглі бы Вы разабрацца? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:01, 19 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Крыніцы на прыярытэт[правіць зыходнік]

Афіцыйнае нарматыўнае выданне выдадзенае камітэтам па маёмасці? З якой гэта пары камітэт па маёмасці стаў аўтарытэтам у мовазнаўстве? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:09, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Камітэт - заказчык і асноўны карыстальнік, распрацоўшык - Белкартаграфія і Рэспубліканская таманімачная камісіся пры НАН Беларусі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:19, 20 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Праверце, калі ласка, электронную пошту[правіць зыходнік]

Я займаюся збіраннем супольнасці па-за межамі ўласна сайта Вікіпедыі ў мэтах больш плённай дзейнасці (у тым ліку афлайнавай). У лісце ўся інфармацыя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:51, 21 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Раёны Украіны[правіць зыходнік]

Вітаю, шаноўны спадар Чаховіч. Хачу ўдакладніць адно пытанне, адказ на якое не знайшоў у ТКП.

  • Назвы ўсіх раёнаў, калі перакладаць па літарах паводле ТКП заканчваюцца на "ы" («Горохівський – Гарохіўскы»). Мы ўтвараем назвы раёнаў ад беларускіх назваў гарадоў самастойна.
  • Іншы выпадак: Ёсць традыцыйнае беларускае напісанне некаторых украінскіх гарадоў (Львоў, Магілёў-Падольскі), але няма традыцыйнага напісання для раёнаў Львоўскага і Магілёў-Падольскага, але мы ўтвараем назвы раёнаў ад беларускіх назваў гарадоў.

Такім чынам, ці трэба ўсе назвы раёнаў утвараць ад беларускіх назваў ці перакладаць іх па літарах, як і гарады?

Прыклад: горад «Муровані Курыліўці» (укр.: Муровані Курилівці), украінская назва раёна — «Мурованокуриловецький». Беларуская назва — «МурованакурылІвЕцкі» ці «МурованакурылАвЭцкі»? --Kalinowski (размовы) 01:54, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Прыметнікі, утвораныя ад геаграфічных назваў, мы павінны "перакладаць па літарах паводле ТКП", але канец замяняць на больш характэрны для беларускай мовы, напрыклад, не -кы, а -кі, для асобных выпадкаў ёсць таб. 3
Калі назвы Львоў і Магілёў-Падольскі традыцыйныя, то і прыметнікі трэба ўтвараць ад іх, інакш бы і вобласць была не Львоўскай, як яна названа ў ТКП, а Львіўскай.
На вялікі жаль транслітарацыя прыметнікаў у ТКП апісана дрэнна, таму можна толькі выказаць здагадку, што прыярытэт за графічным падабенствам беларускага прыметніка ў складзе састаўной назвы з украінскім, г.з. Мурованокуриловецький → Мураванакурылавэцкі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:22, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Трэба неяк разабрацца з усім, што нас цікавіць, каб накіраваць запыт у НАН --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:20, 24 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Дзякуй. Яшчэ раз зраблю праверку ўсяго спіса. --Kalinowski (размовы) 02:33, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Дарэчы пытанне. Чаму зараз (літаральна ўчора-сёння) раёны трапляюць у мой спіс назірання, хоць я гэтых артыкулаў не ствараў? --Kalinowski (размовы) 02:33, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Я сёння заліў усе раёны Украіны, якія атрымалася выцягнуць з украінскай вікі - можа гэта неяк адбілася? :) А можа і проста на зорачку калісьці націснулі, а потым забыліся --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 02:40, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Не-не, вельмі шмат проста іх. Я столькі не мог выпадкова націснуць :) --Kalinowski (размовы) 03:03, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Заліўка[правіць зыходнік]

упс--Хамелка/ разм. 10:32, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Ага, і гэта раён у Кіраваградскай вобласці. --Artificial123 (размовы) 10:37, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Былі праблемы з сартыроўка Кіеўскай вобласці (пераблыталіся назвы (акрамя уласна ўкраінскай назвы раёна), хоць астатнія звесткі адпавядаюць арыгінальнаму артыкулу), але заўважыў я гэта не адразу, таму лепш пераправерыць усё --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:44, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Камп'ютар[правіць зыходнік]

Вы прабачце за маю настойлівасць, я не туды паглядзеў у правілах. --Einimi (размовы) 17:23, 25 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Памылкі ў скрыптах[правіць зыходнік]

Я не ведаю, што гэта такое, але яны знянацку зʼявіліся пры стварэнні гэтага артыкула. У выніку на старонцы не зусім карэктна ўсё працуе, а сама старонка не гугліцца нават па запыце „Віталь Аляксеевіч Цыганкоў Вікіпедыя”. Ці не маглі бы Вы дапамагчы разабрацца? Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 07:52, 26 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Правіў Руаля Амундсена. Пасля маёй праўкі скрыпт і ў ім зламаўся... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:39, 26 чэрвеня 2015 (MSK)[]

У абодвух артыкулах мною была ўстаўлена стрэлачка →. І скрыпты паляцелі. Аднак у іншых артыкулах пасля ўстаўкі такой вось стрэлачкі ўсё было ў парадку. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:30, 26 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Памылка ў назве[правіць зыходнік]

Выпраўляй і стварай сам :)--Хамелка/ разм. 09:37, 26 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных[правіць зыходнік]

Калі ласка, стварыце катэгорыю. Як разумею, яна павінна быць схаванай. Дарэчы, насельніцтва ў Вікідадзеныя Вы дадаяце аўтаматычна ботам? --Artsiom91 (размовы) 18:37, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Я папрасіў выцягнуць аднаго ўладальніка бота на Вікідадзеных усе звесткі з шаблона НП у раздзеле тарашкевіцай. Калі скончу заліўку, мы звяжам нашы артыкулы з артыкуламі ў тар- і рувікі, то можна будзе прайсціся ботам і дадаць сказ з насельніцтвам у лід.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:44, 28 чэрвеня 2015 (MSK)[]

Усвіж-Бук[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, ці будзе артыкул пра пасёлак Усвіж-Бук (Талачынскі раён)? --Rymchonak (размовы) 12:52, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Ужо ёсць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:56, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Дзякуй. Перанёс. --Rymchonak (размовы) 12:58, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Усвіж-Бук знаходзіцца ў Талачынскім раёне, а не Серкавіцкім. Памылка? Выпраўляць? --Rymchonak (размовы) 13:16, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Green check.svg Зроблена Паведамляйце пра такое - хутка выпраўлю ботам --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:45, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Праглядаю артыкулы пра раёны, каб не было чырвоных радкоў. У Віцебскім раёне: "Найвышэйшы пункт 266 м над узроўнем мора (паблізу вёскі Хамутоўка, Вымнянскі сельсавет)". Куды яна згубілася, не магу знайсці? --Rymchonak (размовы) 13:48, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Верагодна, яе скасавалі так даўно, што ўжо на сайце Дзаржкартагеацэнтра і ў спісе ўсіх населеных пунктаў Мін. па падатках і зборах (дзе ёсць усе скасаваныя нп з пачатку нулявых) яна не згадваецца. Лепей пазначыць у артыкуле геакаардынаты [3] гэтага пункта з вышынёй 266,7 м --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:55, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Магчыма, яе перайменавалі. Яшчэ выпраўляю чырвань у "Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Гарадоцкага раёна". Дубраўкі ёсць такая вёска? Бо ў нас яна ёсць у гэтым спісе і неадназначнасці. --Rymchonak (размовы) 15:00, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
На новых картах замест Хамутоўкі поле. Дубраўкі - адна з назваў Вёска Дубраўка, Руднянскі сельсавет --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:05, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
У гэтым жа спісе "Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Гарадоцкага раёна" в.Марозава. Таксама не знаходжу. --Rymchonak (размовы) 15:08, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Вёска Марозава, Першамайскі сельсавет --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:34, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Дзякуй. Цяпер усё сінім гарыць. --Rymchonak (размовы) 15:42, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Ці ёсць у Вас інфармацыя ў гонар якога святога пабудаваны касцёл у вёсцы Рамні Градоцкага раёна. Пакуль артыкул будзе "Касцёл, Рамні". --Rymchonak (размовы) 15:52, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
Не, няма --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:25, 30 чэрвеня 2015 (MSK)[]
У арт."Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Шумілінскага раёна" ёсць курганны могільнік у вёсцы Парэчча. Ці існуе зараз такая вёска? Не знайшоў. --Rymchonak (размовы) 12:34, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Не знайшоў, але ў новым спісе 2012 года гэты ж могільнік прывязаны да іншага населенага пункта :"в.Узрэчча на паўночны захад ад вёскі" --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:58, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Выправіў у адпаведнасці з новым спісам. У арт "Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Шаркаўшчынскага раёна" ёсць вёска Дзіўная. У катэгорыі яе няма. --Rymchonak (размовы) 13:18, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Там жа: 213Д000837 Брацкая магіла 1941 – 1944 гады в.Гарадзец--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:24, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Правіць Дзіўную на Гарадзец? --Rymchonak (размовы) 13:30, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Так --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:32, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]

Горад называецца Мёры. Перанесіце адсюль і выдаліце Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Міёрскага раёна. --Artificial123 (размовы) 13:59, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]

Арт. "Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Лепельскага раёна" апошні радок. Ці ёсць вёска Таранкавічы? У Катэгорыі НП Лепельскага раёна ёсць "Вёска Суша" і "Вёска Суша, Баброўскі сельсавет" - ці не дублікат гэта? --Rymchonak (размовы) 15:25, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Так, дублікат, Сушанскі сельсавет скасаваны, усе НП перададзены Баброўскаму сельсавету. Таранкавічаў няма, але ёсць Таронкавічы, нават 3: Двор Таронкавічы, Малыя Таронкавічы, Вялікія Таронкавічы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:54, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]

Аграгарадкі/вёскі[правіць зыходнік]

Вітаю, Уладзіслаў!

Ці маем мы рэальную магчымасць размежаваць гэтыя паняцці? Ці ёсць у Вас інфармацыя аб тым, дзе аграгарадок, а дзе вёска? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:06, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]

Чаму не? Праверыць статус можна тут --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:17, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Файна. Трэба правяраць гэта паралельна, бо аграгарадок — у прынцыпе новы тып населеных пунктаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:21, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]

Імёны па бацьку[правіць зыходнік]

Чаму Васільевіч (ад "Васіль"), калі Анатолевіч (ад "Анатоль")? У нас намешаныя артыкулы і з мяккімі знакамі, і без. Я бы хацеў ручкамі палазіць і ўнармаваць усё. Прычым, як я разумею, мусіць быць нейкая адзіная логіка для Анатоля і Васіля (хаця ў нашых сырых правілах можа быць што заўгодна). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:27, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]

2. Ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.
3. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч; але: Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.
Як бачым, бярэцца не скарочная беларуская форма, а арыгінальныя імёны на -ій (-ый): Васілій - Васільевіч, Анатолій - Анатольевіч, Аркадзій - Аркадзьевіч, Арсеній - Арсеньевіч, Лаўрэнцій - Лаўрэнцьевіч, Генадзій - Генадзьевіч і г.д.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:49, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Ясна. Хацеў бы яшчэ адну рэч у Вас удакладніць: у сына Васіля Быкава (для прыкладу) імя па бацьку будзе таксама Васільевіч? Бо, калі шчыра, я думаў, што Васіль -- поўная форма імя, калі яго носьбіт беларус па нацыянальнасці. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:24, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Правілы не даюць выключэнняў, відаць, што так --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:45, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Асабіста мне гэтае правіла не падабаецца (дакладней, прыклады да яго). У беларускай мове няма формы "Васілій", а пра "арыгінальныя формы" правіла нічога не кажа. Таму правіла, відавочна, супярэчыць сваім прыкладам. Магчыма, што "Васільевіч" і правільна, але хацелася б бачыць нагляднае пацвярджэнне. Думаю, што лепей было б атрымаць каментар ад НАН (або знайсці, калі такі дзесьці ўжо ёсць). Ігар Барысавіч, прашу спыніць масавыя пераносы (адкатваць таксама не трэба). Ужо колькі год суіснуюць розныя варыянты, і нічога — пажыве і яшчэ.--Artsiom91 (размовы) 17:41, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Як няма? У той жа БЭ некалькі артыкулаў пра Васіліяў (імператара і некага яшчэ) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:53, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Так, пра візантыйскіх кіраўнікоў пішам Васілій, бо гэта транслітарацыя (Вы ж таксама прапаноўвалі пісаць Павал для палякаў, хоць уласна ў беларускай мове такога, вядома, няма). А вось пра расійскіх дзеячоў, як разумею, мы імя перакладаем, і атрымоўваем Васіль. Увогуле, я не лічу той ці іншы варыянт адзіным правільным — я лічу, што правіла дрэннае, бо дапушчае розныя трактоўкі. Менавіта таму я сам да гэтай пары не выправіў імёны па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 17:59, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Ну правільна, ад імя Васілій утварылася беларуская форма Васіль, а праз яго і імя па бацьку Васільевіч, менавіта пра гэта ў правілах і апісана Ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый) (гэта як з польскімі імёнамі, калі мы бачым іх славянскую форму і спрабуем ужыць да іх агульныя правілы акання, а потым аказваецца, што варта капаць глыбей, да першапачатковага імя). Пішыце зварот НАН, калі правіла не падабаецца, каб патлумачылі што да чаго, бо асабіста мне правіла прыйшлося даспадобы - упарадкавана напісанне імёнаў па бацьку --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:13, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Як разумею, то па Вашай логіцы трэба выпраўляць беларускае прозвішча Васіле́віч на Васілье́віч? Не знаю, у якім месцы ў правілах Вы знайшлі, што трэба капаць глыбей — гэта ўжо нешта сваё, каб падагнаць правілы пад прыклады. Здаецца, што, як звычайна, правілы поўнасцю ўзяты з рускай мовы, але ўлічыць беларускія асаблівасці забыліся. Я лічу, што без каментароў НАН тут увогуле нельга рабіць будзь-якія вывады і пераносы.--Artsiom91 (размовы) 18:42, 1 ліпеня 2015 (MSK)[]
Мая логіка выключае Васілевічаў, бо прозвішча сапраўды не ўпісваецца ў гэта правіла - вось пра яго Вам і варта спытаць у НАН --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:28, 4 ліпеня 2015 (MSK)[]

Назвы касцёлаў[правіць зыходнік]

Уладзіслаў, Вы не супраць, калі я паціху буду пераносіць касцёлы пад афіцыйныя назвы (прыклад крыніцы вось тут)? Было б добра і з праваслаўнымі храмамі так зрабіць... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:53, 4 ліпеня 2015 (MSK)[]

Не супраць, калі будзе без Паннаў, Езусаў, Уладыславаў, Люрдаў і іншых паланізмаў. Акрамя таго ў каталіцкай тэрміналогіі шмат спрэчных момантаў: Дабравешчанне і Звеставанне, Узвіжання Крыжа і Узвышэння Крыжа.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:18, 4 ліпеня 2015 (MSK)[]
ОК. Я таксама радыкальны праціўнік паланізмаў, таму будуць Дзевы, Ісусы, Дабравешчанні і Узвышэнні. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:14, 4 ліпеня 2015 (MSK)[]

Commons у заліўках НП?[правіць зыходнік]

Вітаю! Здаецца мне, што спасылкі на катэгорыі Вікісховішча трэба выдаліць зараз і ў далейшых заліўках НП. Бо большасць з іх не існуе, і вельмі верагодна, існаваць не будзе. Па сутнасці — зараз з'яўляюцца «смеццем»...--VladimirZhV (размовы) 20:36, 7 ліпеня 2015 (MSK)[]

трэба падкруціць шаблон, каб яго не было відаць, калі няма спасылкі, а не выдаляць яго з артыкула, бо потым, калі з'явяцца выявы (многія падарожнікі з Глобуса Беларусі ахвяравалі ўсе свае фотаздымкі Вікіпедыі, таму патэнцыйна кожнае паселішча Беларусі можа атрымаць па здымку), некаму прыйдзецца дадаваць гэты шаблон ізноў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:20, 7 ліпеня 2015 (MSK)[]
Было б нядрэнна так зрабіць. А хто зробіць? --VladimirZhV (размовы) 21:29, 7 ліпеня 2015 (MSK)[]
Я, але не зараз --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:38, 9 ліпеня 2015 (MSK)[]
Ці можна зрабіць так, каб пры адсутнасці на Вікісховічы з'яўляўся тэкст кшталту "На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме .... Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы іх"? Замест "каб шаблон не было відаць". Думаю, так прасцей, і не будзе праблемы з пустой секцыяй "спасылкі".--Artsiom91 (размовы) 21:18, 9 ліпеня 2015 (MSK)[]
Прапанова падабаецца. Медыяфайлы часцяком існуюць (гл. напрыклад Пралетарск, Іванаўка), але не існуюць адпаведныя катэгорыі, якія неабходна ствараць, туды пераносіць і напаўняць іх файламі.--VladimirZhV (размовы) 21:30, 9 ліпеня 2015 (MSK)[]
Можна паспрабаваць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:40, 10 ліпеня 2015 (MSK)[]

Вілейскі павет[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, прапаную не разбіваць Вілейскі павет у Рас.імперыі і ў складзе Польшчы, а пакінуць проста адзін артыкул "Вілейскі павет", дзе апісваецца і РІ, і Заходняя вобласць, і БССР, РП ІІ. Неадназначнасць трэба выдаліць. Няма сэнсу драбніць. --Rymchonak (размовы) 22:01, 8 ліпеня 2015 (MSK)[]
Як тады картку афармляць? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:07, 8 ліпеня 2015 (MSK)[]
А навошта яна? Калькаваць Рускую Вікіпедыю? У Рускай Вікіпедыі яна нясе вельмі мала інфармацыі, а фактычна дубліруе асноўны тэкст. --Rymchonak (размовы) 22:28, 8 ліпеня 2015 (MSK)[]
Тое, што ў папяровых энцыклапедыях адзін артыкул пра ўсе паветы — яшчэ не значыць, што нам абавязкова так рабіць. Зараз у нас частка артыкулаў пра паветы асобна па дзяржавах, частка — апісвае павет у складзе розных дзяржаў. Уласна, нічога дрэннага ў гэтым няма, але відавочна, што ў ідэале, павінны быць асобныя артыкулы пра паветы ВКЛ, Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы (бо гэта ж усё такі розныя адзінкі, падзяляліся там на воласці, а там — на гміны і інш.), а таксама неадназначнасці. --Artsiom91 (размовы) 22:42, 8 ліпеня 2015 (MSK)[]
Пакуль у нас артыкулы пра паветы нават не дацягваюць да папяровых энцыклапедый. Таму лагічна драбіць артыкул пасля таго, як ён змяшчае вельмі шмат інфармацыі. Навошта зараз драбіць Вілейскі павет? --Rymchonak (размовы) 22:45, 8 ліпеня 2015 (MSK)[]
Ну, з той інфармацыяй, што ёсць зараз, сэнсу няма. Раней жа была інфармацыя выключна пра Расійскую імперыю. Тут пытанне не проста, драбіць або не. Проста адзін артыкул пра ўсе часы — гэта няправільна, гэта прыблізна тое ж, што пра БНР і БССР адзін артыкул пісаць. Але, з тым зместам што ёсць зараз, лепей перанесці пад назву "Вілейскі павет". Аднак, мяркую, у будучыні ўсё роўна трэба разносіць па розных артыкулах. Пэўна, Вы не будзеце прапаноўваць аб'ядноўваць Гродзенскія паветы ў адзін? --Artsiom91 (размовы) 23:11, 8 ліпеня 2015 (MSK)[]
Калі з'явіцца больш інфармацыі, тады раз'яднаем, а зараз няма сэнсу. --Rymchonak (размовы) 23:20, 8 ліпеня 2015 (MSK)[]
Асабіста я не супраць. Аб'ядноўвайце.--Artsiom91 (размовы) 23:22, 8 ліпеня 2015 (MSK)[]

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, ці можаце дадаць картку ўн-та з картай Мінска? --Rymchonak (размовы) 11:39, 9 ліпеня 2015 (MSK)[]

Шаблон - Грамадская арганізацыя[правіць зыходнік]

Прывітанне. Гляньце, калі ласка, "Шаблон:Грамадская арганізацыя", бо ў артыкуле "Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі" не праяўляецца фота ў шаблоне, а таксама іншыя радкі.--Pracar (размовы) 20:17, 10 ліпеня 2015 (MSK)[]

Ау.--Pracar (размовы) 10:59, 12 ліпеня 2015 (MSK)[]

Індыгірка[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, можаце замяніць картку ў арт. "Рака Індыгірка", бо няма здымка і карты? --Rymchonak (размовы) 22:49, 10 ліпеня 2015 (MSK)[]

Скасаныя/перанайменаваныя сельсаветы[правіць зыходнік]

Што будзем рабіць з перайменаванымі і скасаванымі сельсаветамі і населенымі пунктамі ў іх складзе? Напрыклад, Цемравікі сельсавет Чавускага раёна быў перанайменаваны ў Сласцёнаўскі, затым Сласцёнаўскі скасаваны і аграградок Сласцёны зараз у Каменскім сельсавеце. Зараз у катэгорыі Катэгорыя:Населеныя пункты Чавускага раёна сустракаюцца Цемраўскі сельсавет, Сласцёнаўскі сельсавет, а Каменскі адсутнічае. Верагодна, па іншым сельсаветам і раёнам сустрэнецца такое не адзін раз.--VladimirZhV (размовы) 21:42, 11 ліпеня 2015 (MSK)[]

Замяніць сельсаветы ў артыкулах і дадаць сказ, што да пэўнага часу нп знахоўдзіўся ў складзе іншага сельсавета. Калі сельсавет быў перанайменаваны, то проста замяніць яго старую назву ў арыткуле на новую (Каменскі ўзнік ў 2009 годзе, калі быў перайменаваны Благавіцкі сельсавет). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:10, 12 ліпеня 2015 (MSK)[]
А аўтаматызаваць, хоць бы часткова, не атрымаецца?--VladimirZhV (размовы) 14:24, 12 ліпеня 2015 (MSK)[]
У тэксе можна, калі ёсць крыніца што, калі і куды, а ў назве не. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:40, 12 ліпеня 2015 (MSK)[]
Прыйдзецца ўрукапашную паціху :(--VladimirZhV (размовы) 15:15, 12 ліпеня 2015 (MSK)[]

Вось тут змены па Магілёўскай вобласці. Не атрымаецца што-небудзь зрабіць?--VladimirZhV (размовы) 21:01, 12 ліпеня 2015 (MSK)[]

Просьба да Чэха-Бота[правіць зыходнік]

Ці мог бы ён прайсціся па ўсіх населеных пунктах беларусі і замяніць маю спробу пазначэння афіцыйнай транслітарацыі на прыгожы шаблон, які Вы стварылі? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:29, 12 ліпеня 2015 (MSK)[]

Юзэфова[правіць зыходнік]

Згодна з Дзяржкартгеацэнтрам, у Беларусі ёсць дзве вёскі з назвай Юзэфова. Ваш бот іх стварыў пад назвай Юзафова, пры гэтым не дае альтэрнатыўных назваў. Ці не маглі б Вы праверыць, як у даведніку Лемцюговай, бо бот мог зрабіць замену.--Artsiom91 (размовы) 00:23, 16 ліпеня 2015 (MSK)[]

Сам паглядзеў, у даведніку сапраўды Юзафова. Каму аддаваць перавагу ў такім выпадку? --Artsiom91 (размовы) 00:33, 16 ліпеня 2015 (MSK)[]
Гэта ж беларуская назва — павінна быць аканне --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:51, 16 ліпеня 2015 (MSK)[]
У шэрагу назваў, здаецца, заўважаў адсутнасць акання/якання (ёсць назвы кшталту Гервяты — але гэта, магчыма, літоўская). Проста гэта першае несупадзенне maps.by і Лемцюговай, якое мне сустрэлася. Добра, апрацую як Юзафова.--Artsiom91 (размовы) 09:36, 16 ліпеня 2015 (MSK)[]
Гервяты тлумачацца правілам Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро'й, Гера'сім, кера'міка, кефі'р, Херсо'н.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:36, 16 ліпеня 2015 (MSK)[]
Сустрэў другі выпадак: maps.by дае выключна назву Першамайская, Первамайская — няма. У Лемцюговай ёсць два разы сустракаецца "Первамайская".--Artsiom91 (размовы) 00:35, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]

Таксама, тут ёсць база Лемцюговай, дзе акрамя назваў і склонаў, якія ёсць і ў друкаваным варыянце, прысутнічаюць таксама каардынаты і спасылка на Openstreetmaps. Ці можна іх неяк аўтаматычна дадаць у артыкулы або Вікідата?--Artsiom91 (размовы) 00:35, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]

У тэорыі інструментарый дазваляе такое, але чамусьці на практыцы гэта не спрацоўвае :( --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:26, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]
Зараз паспрабую ў сябе.--Artsiom91 (размовы) 19:23, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]
Усё атрымалася! Паспрабую пачаць заліўку каардынат--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:07, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]

Навігацыйныя палосы[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, ці можаце зрабіць навігацыйныя палосы для раённых цэнтраў Калінінградскай і Тульскай абласцей? --Rymchonak (размовы) 11:57, 16 ліпеня 2015 (MSK)[]

Вёска Іжа[правіць зыходнік]

Добры дзень, пане Уладзіславе! Я хачу не пагадзіцца з Вашымі праўкамі. Хай сабе не стала раздзела == Страчаная спадчына ==, хаця той млын зафіксаваны нават у краязнаўчай літаратуры (Сцежкамі дзядоў: Этнаграфічныя нарысы для вучняў /А. І. Лакотка, С. В. Барыс. Мн., “Народная асвета”. 1986. — С. 174.). Але навошта выдаляць спісы ахвяраў вайны, рэпрэсаваных з энцыклапедыі? Дарэчы, яны складзеныя паводле некалькіх крыніц. Нязначнаць інфармацыі, як Вы пазначылі? Але ж гэта вельмі суб'ектыўна, пагадзіцеся. І гэта старонка была да сённа адзіным месцам, дзе можна было знайсці такую інфармацыю ў кансалідаваным выглядзе. З павагай--Slabada (размовы) 15:32, 16 ліпеня 2015 (MSK)[]

За часы вайны загінулі мільёны, а Вікіпедыя не мемарыял! У энцыклапедыі варта пазначаць колькасць ахвяр, можна яшчэ адзначыць, што сярод іх было столькі жанчын і мужчын, ды столькі дзяцей і старых, але імя прыводзяцца, толькі калі асоба была значнай (вядомы паэт, палітычны дзеяч, гісторык і г.д.) - поўныя пералікі пакіньце для вузкапрофільных сайтаў па гэтай тэматыцы.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:34, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]
Ок. Няхай будзе так. Хаця я не імкнуўся ушанаваць памяць сваякоў і блізкіх . З павагай --Slabada (размовы) 16:21, 20 ліпеня 2015 (MSK)[]

Апостраф[правіць зыходнік]

Калі ласка, гляньце сюды. Стаіць апостраф замест традыцыйнай для бе-вікі рыскі. Ці можна гэта аўтаматычна выправіць? Магчыма, такое ж сустракаецца і для якіх-небудзь іншых сельсаветаў і раёнаў.--Artsiom91 (размовы) 21:54, 16 ліпеня 2015 (MSK)[]

Сустрэнецца ў некалькіх раёнах Віцебскай вобласці. Аўтаматычна выправіць ботам апостраф у тэксце проста, а ў назве - немагчыма --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:22, 16 ліпеня 2015 (MSK)[]
Мяне больш тэкст і хвалюе, назва, хутчэй за ўсё, усё роўна будзе перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:24, 16 ліпеня 2015 (MSK)[]

Палацца[правіць зыходнік]

Шаноўны спадар Чаховіч, дазвольце запытацца, чаму ў слове «палацца» адбываецца падваенне? --Kalinowski (размовы) 01:20, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]

Ці можа правільна «палаца»? --Kalinowski (размовы) 20:41, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]
Гэта пытанне ўжо некалі ўсплывала. У слоўніках няма абодвух варыянтыў, але паводле аўтарытэтных крыніц (БЭ і інш.) - палацца (а слова палаца можа заблытаць чытача) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:46, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]

Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці[правіць зыходнік]

Праглядаў гэты спіс і рабіў рэдырэкты, каб усе вёскі "гарэлі" сінім, але не магу знайсці Старадворышча ў Браслаўскім раёне і Бялевічы ў Глыбоцкім. --Rymchonak (размовы) 14:53, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]
Вёска Старадварышча, Опсаўскі сельсавет і Вёска Белевічы, Карабоўскі сельсавет --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:52, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]

Назвы аўтаматычна ствараемых артыкулаў[правіць зыходнік]

Мяне вельмі непакояць назвы ствараемых артыкулаў, якія заўсёды змяшчаюць назвы сельсаветаў. Удзельнікі іх пераносяць уручную, што вельмі марная праца. Сродкамі нават таго ж Excel можна зрабіць аналіз і атрымоўмаць тое ўдакладненне, якое патрэбна (сельсавет, раён, ці ўвогуле без удакладнення). Прынамсі, я так магу. Калі ласка, спыніце стварэнне артыкулаў, калі можна арганізаваць нармальную назву.--Artsiom91 (размовы) 19:20, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]

Назва з сельсаветам не з'яўляецца памылковай, таму крытычнай праблемы не бачу. Пад час заліўкі стала зразумела, што назвы з такім удакладненнем маюць свае плюсы: справа ў тым, што калі бот сустракае артыкул, які ўжо існуе, ён, у залежнасці ад настройкі, або праскоквае яго, або спрабуе крыва аб'яднаць стары тэкст з новым - такім чынам незакранутымі могуць застацца старыя дрэннааформленныя артыкулы (без шаблонаў, катэгорый і інш.), якія сустракаюцца даволі часта. Вы ж можаце прааналізваць назвы, каб стварыць спіс патрэбных стронак неадназначнасцей, або аналаг гэтага спіса з патрэбнымі ўдакладненнямі - тады можна будзе праз AWB пачкамі папераносць гэтыя артыкулы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:30, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]
Калі праз AWB можна пераносіць артыкулы, то гэта куды лепей (думаў, што нельга). "Крытычная праблема" у тым, што ўдзельнікі робяць уручную шмат працы, якую можна і трэба рабіць аўтаматычна. Магчыма, абвясціць на форуме, каб прыпынілі такую дзейнасць, або ўвогуле выкласці нейкі план дзеянняў па апрацоўцы артыкулаў. Так, пастараюся зараз разабрацца, што можна рабіць аўтаматычна. Было б добра аўтаматычна ствараць шаблоны і катэгорыі сельсаветаў, неадназначнасці.--Artsiom91 (размовы) 20:41, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]
Пераносіць у AWB можна - атрымліваецца прасцей, чым заходзіць на кожную старонку і націскаць "Перанесці", але і да аўтаматычнасці далёка. Каб перанесці артыкулы у AWB, трэба ўвайсці пад асноўным уліковым запісам, бо ботам пераносы недазволены (магчыма і простым удзельнікам не дазволены, але ў мяне няма магчымасці праверыць). Ну, а далей усё проста: укладка Start - кнопка Move. Я не ўяўляю, як зрабіць шаблоны аўтаматычна, магчыма, прыйдзецца пайсці наступным шляхам: узяць патрэбныя шаблоны з тарвікі, ачысціць ботам у іх спасылкі ад удакладненняў, пераправіць самі шаблоны пад наш фармат, дадаць ключы і ўдакладнні (тут фокус у тым, што ў нас дастаткова будзе дадаць назву шаблона, каб спасылка стала сіняй :) ), а рэдыкты, калі трэбна, выправіць кнопкай Bypass all redirects (працуе толькі ў адмінаў) у AWB. Праўда ёсць адна праблема - невялікі працэнт назваў будзе не адпавядаць рэчаіснасці (я пра Ігумен замест Чэрвеня, Койданава замест Дзяржынска). А вось катэгорыі і старонкі неадназначнасцей, на мой погляд, можна стварыць і аўтаматычна --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:08, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]
Думаю, з шаблонамі можна зрабіць так: спачатку стварыць шаблоны без спісу населеных пунктаў, а пасля прайсціся па ўсіх пунктах, кожны раз дадаючы гэты населены пункт у спіс. На жаль, ніяк не магу зайсці ў AWB і штосьці зрабіць — пры спробе ўваходу здараецца нейкая памылка.--Artsiom91 (размовы) 22:15, 17 ліпеня 2015 (MSK)[]
Я зрабіў праграму, якая выгружае шаблоны сельсаветаў. Магілёўскую вобласць паклаў сюды. Праўда, тут ёсць старыя сельсаветы (мне трэба неяк абнавіць звесткі). Таксама, яшчэ можна дадаць поле "Адміністрацыйны цэнтр". Гляньце, ці можна такое выкарыстоўваць для аўтаматычнага стварэння. Магу штосьці падправіць, калі трэба.--Artsiom91 (размовы) 01:41, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Важна размеркаваць іх паводле статусу (вёскі, пасёлкі, хутары), бо, напрыклад, у шаблоне Брожскага сельсавета два паселішчы "Брожа" побач стаяць, у шаблоне Вішнёўскага сельсавета - два паселішчы "Даманова" і г.д. Яшчэ чамусьці ўдакладненні, калі гэта назва сельсавета, у дужках --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:42, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Размеркаваў (аднак згодна з тым статусам, што быў — ужо пасля з'явілася шмат новых аграгарадкоў; розныя Станцыі і г.д. аднёс да пасёлкаў), дадаў цэнтр (магчыма, недзе не знайшоўся або знайшоўся няправільна — але гэта можна выправіць уручную). Таксама дадаў |Вобласць і |Раён — думаю, залішнімі не будуць. Дужкі выправіў — зараз яны толькі ў выніку падвойнага ўдакладнення, як і павінна быць. Вынік тут. --Artsiom91 (размовы) 14:28, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Звычайна адзіны аграгарадок у сельсавеце становіцца яго цэнтрам, таму вялікіх праблем гэта не павінна стварыць. Большую праблему ўяўляюць бясконцыя змены саветаў і ліквідацыя нп у Беларусі--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:14, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
У Батаеўскім сельсавеце ўвогуле знікла вёска Батаева, якая з'яўляецца цэнтрам --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:19, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Не знайшоў таксама вёску Буросава (Бяседавіцкі сельсавет) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:28, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
+Вёска Азёраўка, Янаўскі сельсавет таксама няма - паглядзіце што да чаго, бо такое адчуваенне, што зніклі ўсе першыя вёскі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:36, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Менавіта так, буду выпраўляць.--Artsiom91 (размовы) 15:37, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Вікіпедыя:Праект:Беларусь/Шаблоны Сельсаветаў/Магілёўская/Спроба 3.--Artsiom91 (размовы) 15:53, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Зрабіў яшчэ атрыманне неадназначнасцяў (прыклад). Аднак не ведаю, якім чынам іх можна будзе стварыць.--Artsiom91 (размовы) 17:11, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Магу яшчэ паспрабаваць атрымаць падобныя назвы для раздзела "Гл. таксама".--Artsiom91 (размовы) 17:14, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Як і самі вёскі (1,2,3): сфарміруйце табліцу, дзе першы слупок назва старонкі, а другі - тэкст. Я тады зраблю з яго заліўку, або растлумачу Вам, што рабіць далей. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:46, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Выгрузіў агульны спіс і чатыры яго падспісы сюды.--Artsiom91 (размовы) 21:10, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]
Зрабіце, калі ласка, табліцу ў Excel, пра якую яна напісаў вышэй, і адпраўце мне на пошту - зраблю паўаўтаматычную заліўку. Аналагічна з катэгорыямі: патрэбна табліца з двума слупкамі - назва катэгорыі (з удакладненнем ці без) і назва раёна. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:38, 19 ліпеня 2015 (MSK)[]
Зраблю, але пакуль хочацца дапрацаваць іх змест. Прыкладам, тут атрымаў шаблоны для Мінскай вобласці згодна са ўсімі змяненнямі, якія знайшоў.--Artsiom91 (размовы) 02:17, 19 ліпеня 2015 (MSK)[]
Не ўпэўнены, ці атрымаецца як трэба зрабіць, бо могуць пераносы радкоў зламаць усю табліцу. Сюды паклаў два прыклады (з TAB і ;-кропкай з коскай)— паспрабуйце, ці можна такія загрузіць.--Artsiom91 (размовы) 02:50, 19 ліпеня 2015 (MSK)[]
Можна - {{Мётчанскі сельсавет}}, {{Весялоўскі сельсавет}}. Пераносы радкоў замяніў на рэдкі сімвал, які потым АВБ зноў выправіў на пераносы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:06, 19 ліпеня 2015 (MSK)[]

Мне ўдалося зайсці ў AWB, таму заліўку змагу рабіць сам. Аднак, кнопка "Move" шэрая, таму пераносіць артыкулы не магу. Зараз я займаюся абнаўленнем у сваёй базе інфармацыі аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, каб у шаблонах выкарыстоўваць сучасныя сельсаветы. На гэтай старонцы выклаў план дзеянняў, каб абмеркаваць яго з ўдзельнікамі. Прапаную нам з Вамі вызначыцца, хто і пад якім назвамі будзе ствараць/пераносіць/дапаўняць/абнаўляць артыкулы і шаблоны.--Artsiom91 (размовы) 00:06, 22 ліпеня 2015 (MSK)[]

Калі хочаце мець магчымасць пераносіць, то можна выставіць сваю кандыдатуру на атрыманне тэхнічнага сцяга адміністратара. Я займаўся заліўкай артыкулаў (пакуль перапынак) і заліўкай каардынат (Віцебская, Магілёўская і Гомельская зроблены, Гродзенская не была заліта да канца, таму яе пакуль не чапаю), цяпер, відаць, буду займацца пераносамі пад слушныя назвы і інтэрвікамі. Калі Вам патрэбна будзе дапамога ў заліўцы шаблонаў/неадназначнасцей/катэгорый - я буду рады дапамагчы! --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:32, 22 ліпеня 2015 (MSK)[]

Wikidata[правіць зыходнік]

Please visit d:User talk:CzechoBot. Mbch331 (размовы) 14:52, 18 ліпеня 2015 (MSK)[]

Масковія[правіць зыходнік]

Більдзюжскі сельсавет[правіць зыходнік]

Більдзюжскі сельсавет ці Більдзюгскі сельсавет? Більдзюгі - вёска ці аграгарадок? --Rymchonak (размовы) 09:48, 22 ліпеня 2015 (MSK)[]
Спадар Rymchonak , пачытайце гэтую старонку. Даведацца пра напісанне сельсаветаў і статус населеных пунктаў можна па спасылцы maps.by.--Artsiom91 (размовы) 09:54, 22 ліпеня 2015 (MSK)[]
Дзякую. --Rymchonak (размовы) 09:55, 22 ліпеня 2015 (MSK)[]

Свята-Пакроўская царква, Кішчыцы[правіць зыходнік]

Гэтай царквы не знайшоў у спісе ГКК Шклоўскага і Дрыбінскага р-наў. У Вікіпедыі ёсць арт. Кішчыцы Дрыбінскага р-на. У якім р-не насамрэч гэтая царква? --Rymchonak (размовы) 13:01, 23 ліпеня 2015 (MSK)[]
У Дрыбінскім (у Зборы помнікаў, верагодна, памылкова аднесена да Шклоўскага), у Дзяржаўны спіс не ўнесена --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:51, 23 ліпеня 2015 (MSK)[]
Выпраўляць? --Rymchonak (размовы) 13:53, 23 ліпеня 2015 (MSK)[]
Дрыбінскі раён утвораны, калі не памыляюся, у 1987 годзе. Магчыма, інфармацыя ўзята з больш старай крыніцы, калі вёска ўваходзіла ў Шклоўскі раён. --Artsiom91 (размовы) 14:09, 23 ліпеня 2015 (MSK)[]

Заліўка гмін Польшчы[правіць зыходнік]

Спадар Чаховіч, для гміны Польшчы ў нас ёсць адмысловы шаблон Шаблон:Гміна Польшчы. Думаю, лепей выкарыстоўваць для заліўкі яго (магчыма, неабходым чынам мадыфікаваўшы). Можна ў ім прастаўляць катэгорыю "Гміны Польшчы", каб была хоць-якая каэгорызацыя — пазней можна будзе выдаліць. Дарэчы, думаю, варта было б стварыць шаблон "Сельсавет Беларусі", каб таксама аўтаматычна прастаўляць катэгорыі, і выкарыстоўваць яго для заліўкі. --Artsiom91 (размовы) 13:25, 2 жніўня 2015 (MSK)[]

Связывание статей BE и BE-X-OLD[правіць зыходнік]

Добрый день. Вы бы не могли посмотреть статьи из вот этого списка и объединить записи на wikidata, если это нужно ?
Там, кстати, и другие разделы есть (link) --Movses (размовы) 11:10, 7 жніўня 2015 (MSK)[]

Хорошо, посмотрю --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:27, 7 жніўня 2015 (MSK)[]
Я этот список разгребаю периодически--Хамелка/ разм. 17:59, 7 жніўня 2015 (MSK)[]

Windows 7[правіць зыходнік]

Калі ласка, аформіце артыкул згодна з правіламі. Яе картка выглядае жудасна! Ілья Драконаў (размовы) 21:42, 10 жніўня 2015 (MSK).[]

Крымскі крызіс[правіць зыходнік]

Калі ласка, дадайце картку з рускага раздзела ў артыкул Крымскі крызіс. --Artificial123 (размовы) 11:48, 14 жніўня 2015 (MSK)[]

  • Калі ласка, пішыце артыкул, афармляючы з нейтральнай пункту гледжання - справядліва. З павагай, Ілья Драконаў (размовы) 13:11, 14 жніўня 2015 (MSK).[]
Якім бокам нейтральны пункт гледжання да карткі? --Artificial123 (размовы) 13:39, 14 жніўня 2015 (MSK)[]
Я пра артыкул. Ілья Драконаў (размовы) 14:25, 14 жніўня 2015 (MSK).[]
Я перакладу рускі артыкул, акрамя яўнай прапаганды. --Artificial123 (размовы) 14:45, 14 жніўня 2015 (MSK)[]
Дзякуй! Белвiкi - нейтральна. Ілья Драконаў (размовы) 15:07, 14 жніўня 2015 (MSK).[]

Шаблон[правіць зыходнік]

Добрый день! Вместо перенаправления Шаблон:Тэрмін у балеце можете скопировать. ru:Шаблон:Термин в балете Fleur-de-farine (размовы) 14:16, 19 жніўня 2015 (MSK)[]

Катэгорыя "Паслы на сойм/сейм РП 3 сходу"[правіць зыходнік]

Пасля таго, як Вы змянілі «сойм» на «сейм», спасылка на катэгорыю перастала працаваць. Увогуле хацелася бы даведацца, як Вы прапаноўваеце размяжоўваць гэтыя 2 тэрміны. Я чуў думку аб тым, што «сейм» ужываецца ў дачыненні да Міжваеннай і Пасляваеннай Польшчы, а «сойм» — у дачыненні да Рэчы Паспалітай. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:23, 20 жніўня 2015 (MSK)[]

Гэта дзе? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:27, 20 жніўня 2015 (MSK)[]
У Дудзе. Але такіх спрэчных момантаў "сойм/сейм" вельмі шмат. Трэба размежаваць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:47, 20 жніўня 2015 (MSK)[]
Гэта неяк абмяркоўвалі на старонцы "Да перайменавання". Для цяперашняй Польшчы дакладна "сейм". І прыбраць гэтае "III Рэчы Паспалітай".--Artsiom91 (размовы) 21:58, 20 жніўня 2015 (MSK)[]
Увогуле, існаванне катэгорых па сходах уяўляе на цяперашні момант звышкатэгарызацыю. У іх нават інтэрвік няма.--Artsiom91 (размовы) 22:01, 20 жніўня 2015 (MSK)[]
Усё залежыць ад краіны, у народных дэпутатаў Украіны розных скліканняў, напрыклад, інтэрвік дастаткова --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:34, 20 жніўня 2015 (MSK)[]
Для Польшчы тасама можна знайсці на польскай, проста яны не прастаўлены. Але зараз у нас проста няма такой колькасці артыкулаў, каб падзяляць. Ну гэта яшчэ непрынцыпова, а вось "сойм" і "III Рэчы Паспалітай" дакладна трэба прыбраць.--Artsiom91 (размовы) 08:37, 21 жніўня 2015 (MSK)[]

Парталы і праекты[правіць зыходнік]

Да вашай заўвагі да "парталаў/праектаў да выдалення". У двух словах: парталы для чытача, арганізуюць уваходы у складаны масіў звестак. Праекты для распрацоўшчыкаў, арганізуюць уваходы ў масіў тэхналагічных і рэсурсных сродкаў. Калі гэтыя функцыі змешваюць, атрымліваецца недасканаласць. Yury Tarasievich (размовы) 15:53, 21 жніўня 2015 (MSK)[]

Сцягі[правіць зыходнік]

Мабыць у сцягу ёсць пярэдні бок, у адрозненне ад напр. ад кашулі, у якой ёсць добры і ліхі бакі. Папраўце, калі не цяжка. --JerzyKundrat (размовы) 16:18, 26 жніўня 2015 (MSK)[]

Green check.svg Зроблена --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:52, 26 жніўня 2015 (MSK)[]

Чырвоныя шаблоны[правіць зыходнік]

Спадар Чаховіч, калі ласка, стварыце чырвоныя шаблоны з артыкулаў пра чэмпіёнаў свету 1958 (такія як "Склад зборнай Бразіліі на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі..."), інакш іх прыйдзецца з артыкулаў павыдаляць.--Artsiom91 (размовы) 19:30, 30 жніўня 2015 (MSK)[]

Наконт шаблону без нумароў — звычайны шаблон {{Склад зборнай па футболе}} выдатна працуе і без нумароў, таму асобны непатрэбны (гл. праўку).--Artsiom91 (размовы) 20:32, 30 жніўня 2015 (MSK)[]

Фотарадок[правіць зыходнік]

Падкажыце, калі ласка, дзе паглядзець прыклад афармлення двух фатаграфій у фотарадок. --Tatiana Matlina (размовы) 10:48, 1 верасня 2015 (MSK)[]

Adoxa moschatellina blatt.jpeg
Adoxa moschatellina 210406a.jpg
Вось так
{{Фотарад|Adoxa_moschatellina_blatt.jpeg|Adoxa_moschatellina_210406a.jpg|border=3|bordercolor=red|тэкст=Вось так}} --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 00:36, 7 верасня 2015 (MSK)[]
Дзякуй. А калі мне патрэбна, каб ён быў з правага боку ў тэксце і без чырвонага колеру?--Tatiana Matlina (размовы) 01:03, 7 верасня 2015 (MSK)[]
Ёсць яшчэ такі варыянт:
Жоўтая картка Чырвоная картка
Ігракі павінны быць асцярожныя … круглай.
{{падвойная выява|справа|Yellow card.svg|60|Red card.svg|60|Ігракі павінны быць асцярожныя … круглай.||Жоўтая картка|Чырвоная картка}} --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:28, 7 верасня 2015 (MSK)[]
Дзякуй вялікі! --Tatiana Matlina (размовы) 13:52, 7 верасня 2015 (MSK)[]

«Песня Лёду і Агню»[правіць зыходнік]

Чым пацвярджаецца значнасць асобных персанажаў? --Rymchonak (размовы) 12:37, 10 верасня 2015 (MSK)[]
Як і любыя іншыя персанажы (гномы, джэдаі і г.д.) - прысутнасцю ў некалькіх творах мастацтва, у гэтым выпадку - у кнізе і тэлесерыяле --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:46, 10 верасня 2015 (MSK)[]
Выставіў на выдаленне, бо не бачу значнасці асобна ад твора "кніга і серыял". --Rymchonak (размовы) 12:48, 10 верасня 2015 (MSK)[]

Спіс астэроідаў[правіць зыходнік]

Вітаю. Як запоўніць ботам гэта? Ці хаця б гэта для пачатку? --Artificial123 (размовы) 13:15, 15 верасня 2015 (MSK)[]

Апісанні астэроідаў, як мне падалося, унікальныя, таму ніяк, спісы таксама лепей не чапаць ботам, бо будуць вісець з неперакладзенымі назвамі (як у рувікі). А вось аб'екты NGC трэба будзе дацягнуць ботам --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:10, 15 верасня 2015 (MSK)[]
А карткі астэроідаў хаця б можна выцягнуць? Колькі аб'ектаў NGC, некалькі тысяч? --Artificial123 (размовы) 18:49, 15 верасня 2015 (MSK)[]

2 штукі паспрабаваў Белазарам. Карткі хутка ідуць, рукамі ўсё, з тэкстам усё складаней. Калі скончу 100, зможаце стварыць наступны спіс з карэктнымі назвамі тыпу гэтага? --Artificial123 (размовы) 00:51, 21 верасня 2015 (MSK)[]

Не спяшайцеся, я паспрабую аўтаматызаваць заліўку гэтых артыкулаў (калі што, буду заліваць у Вашую асабістую прастору) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 08:38, 21 верасня 2015 (MSK)[]
Ну так што, зробім? --Artificial123 (размовы) 12:22, 2 лістапада 2015 (MSK)[]
Трохі вызваліўся, але спачатку хачу дабіць НП-Беларусь--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:50, 2 лістапада 2015 (MSK)[]

Згортванне[правіць зыходнік]

Спадар Чаховіч, дазвольце звярнуцца да Вас з гэтай праблемай. --Kalinowski (размовы) 01:24, 16 верасня 2015 (MSK)[]

Фотаздымкі[правіць зыходнік]

Спадар Чаховіч, дапамажыце, калі ласка, разабрацца з ліцэнзіяй гэтых фотаздымкаў і заліць іх у наш раздзел. --Kalinowski (размовы) 00:27, 8 кастрычніка 2015 (MSK)[]

https://en.wikipedia.org/wiki/File:Richard_Adolf_Zsigmondy.jpg
https://en.wikipedia.org/wiki/File:William_Giauque_Nobel.jpg
https://en.wikipedia.org/wiki/File:Vincent_du_Vigneaud.jpg
https://en.wikipedia.org/wiki/File:Dorothy_Hodgkin_Nobel.jpg
https://en.wikipedia.org/wiki/File:Robert_Woodward_Nobel.jpg

Востраў Тарыф[правіць зыходнік]

Приветствую! Такие дела: ru:Википедия:К переименованию/16 октября 2015#Тариф (остров) → Лас-Паломас или Остров Голубей. 80.250.78.223 22:13, 17 кастрычніка 2015 (MSK)[]

Полацк[правіць зыходнік]

Сп.Уладзіслаў, набраў у пошуку "Горад Полацк" і няма артыкула. Нейкі збой? --Rymchonak (размовы) 13:32, 22 кастрычніка 2015 (MSK)[]

Не выдае на старонцы "Вынікі пошуку", ці не выпадаюць варыянты, калі ўводзіце ў акенца "Знайсці"?
У мяне выдаваў артыкул без зместу. Зрабіў нулявую праўку - здаецца, ўсё стала як след.--Artsiom91 (размовы) 14:01, 22 кастрычніка 2015 (MSK)[]

Шаблон:Sortname[правіць зыходнік]

Сп. Чаховіч, выкарыстоўваў шаблон, знайшоў некалькі незразумелых для мяне памылак. 1) Шаблон: сартыруе літару "ё" пасля ўсіх астатніх літар. 2) International Championship 2015, снукер#Удзельнікі — незразумелая памылка з удзельнікам «Робі Уільямс», які нібыта павінен быць нармальнай спасылкай, але атрымліваецца гэта. --Kalinowski (размовы) 23:28, 25 кастрычніка 2015 (MSK)[]

З літарай ё ўсё няпроста; спасылку быццам бы зрабіў, але не ведаю, чаму шаблон не хоча карэктна працаваць. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:52, 25 кастрычніка 2015 (MSK)[]
Я зразумеў. Дзякуй Вам за дапамогу. --Kalinowski (размовы) 01:47, 26 кастрычніка 2015 (MSK)[]

Падзяка[правіць зыходнік]

Шчыра дзякую Вам за стварэнне артыкула "Панслявянскія колеры". Маю толькі 1 пытанне: Вы іх выпадкова стварылі ці ўбачылі, што я згадаў іх у артыкуле "Сцяг Славакіі". Дужа цікава даведацца... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:43, 2 лістапада 2015 (MSK)[]

Убачыў у артыкуле Сцяг Славакіі чырвоную спасылку, здзівіўся, што няма ў нас, стварыў. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:45, 2 лістапада 2015 (MSK)[]
Значыць, усё-ткі невыпадкова гэта адбылося))) Шчыра дзякую за стварэнне. П. С. Таксама быў здзіўлены таму, што не мелі такі артыкул. А "Сцяг Славакіі" будзе дапісаны і намінаваны на добры. Дарэчы, агітую Вас далучыцца да галасавання па добрых і выдатных артыкулах і спісах, бо праекту бракуе тых, хто галасуе. Заглох праект... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:48, 2 лістапада 2015 (MSK)[]

Hi[правіць зыходнік]

Please delete my userpage Удзельнік:Grind24 for Global User's pages .--Grind24 (размовы) 18:51, 20 лістапада 2015 (MSK)[]

Thanks :) --Grind24 (размовы) 19:43, 20 лістапада 2015 (MSK)[]

Падстаронкі[правіць зыходнік]

Як убачыць усе падстаронкі старонкі? А то забыў. --Artificial123 (размовы) 20:16, 1 снежня 2015 (MSK)[]

[4] --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:19, 1 снежня 2015 (MSK)[]
Можаце даліць першую сотню, каб было прыгожа? Затым выцягнуць спіс і пачаць другую. --Artificial123 (размовы) 11:46, 2 снежня 2015 (MSK)[]

Эрна Солберг[правіць зыходнік]

Здравствуйте! Я видел, что вы нередко переносите и переводите статьи между ру- и бе-вики, поэтому пишу вам. Обратите внимание на аргументы в этом переименовании в ру-вики: ru:Википедия:К переименованию/10 октября 2015#Солберг, Эрна → Сульберг, Эрна. Возможно, эти аргументы релевантны и для белорусского языка — по крайней мере, замена «о» → «у». С уважением, DmitTrix (размовы) 13:03, 7 снежня 2015 (MSK)[]

  • Вижу, что переименовали. Спасибо. DmitTrix (размовы) 14:38, 9 снежня 2015 (MSK)[]

Шаблон[правіць зыходнік]

Перацягніце, калі ласка, гэта. --Artificial123 (размовы) 16:13, 15 снежня 2015 (MSK)[]

І гэта. --Artificial123 (размовы) 22:03, 23 снежня 2015 (MSK)[]

Можна зрабіць так, каб шаблон быў у стане collapsed? --Artificial123 (размовы) 11:59, 29 снежня 2015 (MSK)[]

Я пагляджу, у чым праблема, але канкрэтна гэты шаблон, думаю, лепш перапісаць, бо зараз ён выглядае не вельмі. Лепш выкарыстаць структуру як тут.--Artsiom91 (размовы) 21:34, 29 снежня 2015 (MSK)[]
Спадар Artificial123, як высветлілася, у англавікі не працуе аўтазгортванне для div'аў (калі іх 2 і больш), а ў нас Common.js узяты ў гэтых наладах адтуль. У рувікі, адкуль узяты шаблон — працуе. Тэарэтычна, магу паправіць. Пакуль жа выставіў у шаблоне "схаваны = так" (можаце ва ўнутраных прыбраць, калі там Вам здаецца лепей). Але, ізноў жа, лепш шаблон увогуле перарабіць, бо, напрыклад, у артыкуле Антон Дзянікін два навігацыйных шаблона ўнізе зусім розныя.--Artsiom91 (размовы) 00:06, 30 снежня 2015 (MSK)[]
На жаль, я з шаблонамі не вельмі сябрую. --Artificial123 (размовы) 17:45, 30 снежня 2015 (MSK)[]
Так? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:40, 31 снежня 2015 (MSK)[]
Падобна. Толькі б колеры змяніць: 1-ую траціну штосьці чырвонае, 2-ую белае, 3-юю — зялёнае. --Artificial123 (размовы) 12:44, 31 снежня 2015 (MSK)[]
Магу яшчэ і тры гэтыя раздзелы зрабіць згортвальнымі, як і было раней. Ну і колеры зрабіць, вядома, не праблема.--Artsiom91 (размовы) 12:50, 31 снежня 2015 (MSK)[]
А загалоўкі частак можна зрабіць такога ж колеру, як і змест? --Artificial123 (размовы) 17:21, 5 студзеня 2016 (MSK)[]
Можна, але трохі цяжэй. Пазней зраблю.--Artsiom91 (размовы) 22:45, 5 студзеня 2016 (MSK)[]

Lob und Fragen[правіць зыходнік]

Du warst sehr fleißig und hast gut illustriert! Wahrscheinlich hast du auch gut recherchiert, aber ich bin nicht in der Lage, die Qualität deiner Arbeit zu bewerten.

Aber ich habe ein paar Fragen:

  • Warum hast du diese drei Kirchen weggelassen:
    • Касцёл Святой Гертруды, Каўнас
    • Касьцёл Сьвятога Юрыя (Кейданы) (BE-X-OLD)
    • Senoji Zapyškio Šv. Jono Krikštytojo bažnyčia

Eine gute Woche wünscht dir --Ulamm (размовы) 02:43, 28 снежня 2015 (MSK) (Ulamm)[]

Die Weißrussische Gotik ist charakteristisch nur für das ethnische Territorium des Aufenthaltes der Weißrussen, das mit den Grenzen modernen Weißrussland nicht übereinstimmen wird. Aber in Kaunas, Kėdainiai und Zapyškis (Sapieżyszki) der Weißrussen war es niemals.
  • Kaunas: In den maßgeblichen Quellen wird nicht erwähnt (Ich weiß warum nicht).
  • Kėdainiai: Basilika. In der Weißrussische Gotik nur die Hallenkirche
  • Zapyškis: Der späteste gotische Tempel. Die Kirche hat weißrussischer Fürst Lew Sapieha gegründet, er hat, offenbar, hierher die Weißrussische Gotik eben gebracht... (Man muss in den Artikel "Weißrussische Gotik").--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:41, 28 снежня 2015 (MSK)[]
Im 16. Jahrhundert gab es ja noch kein Weißrussland, sondern ein großes slawisches Gebiet im Großfürstentum Litauen (Вялікае Княства Літоўскае), das aus vielen ehemaligen Fürstentümern (Княства) bestand und das zeitweise auch den größten Teil der heutigen Ukraine umfasste. (*)
Die gemeinsame Amtssprache war Ruthenisch.
Auffällig ist, dass – in der Wikipedia – diese Sprache in jeder modernen Sprache (vor allem der Nachfolge- und Nachbarstaaten) anders genannt wird: RU: Западнорусский письменный язык, UK: Староукраїнська мова, BE: Старабеларуская мова, PL: Język ruski, LT: Rusėnų kalba, EN: Ruthenian language, DE: Ruthenische Sprache.
de.wikipedia nennt als Eigenbezeichnungen („Ruthenisch“ auf Ruthenisch): руский языкъ, auch русский языкъ, руська мова, d. h. „russische Sprache“, oder проста мова, d. h. „einfache Sprache“ oder „Umgangssprache“.
Man darf annehmen, dass dieselben Handwerker, auch die Baumeister für verschiedene Bauherren gearbeitet haben. Der Stil wird durch die Formen definiert, nicht durch den Bauherren.
Lew Sapieha war Woiwode (Ваявода) der Woiwodschaft Podlachien (Падляшшая ваяводства) des Großfürstentums Litauen.
Beste Grüße, --Ulamm (размовы) 00:40, 29 снежня 2015 (MSK)[]
(*) Man soll frühere Fürtentümer ja nie danach zusammenfassen, was später daraus geworden ist, sondern nur danach woraus sie entstanden sind.:) --Ulamm (размовы) 00:48, 29 снежня 2015 (MSK)[]
Ich meinte die slawische Bevölkerung jenen Teiles des Großfürstentum Litauen, das nach dem Union von Lublin vom Fürstentum blieb (D.h. Litwinen (ліцвіны) und Ruthenen (русіны) - der Vorfahren der modernen Weißrussen).
Der Stil klärt sich von den Geschmäcken des Bestellers, seiner Konfession und seiner Herkunft. Durch dem Dominieren der slawischen Kultur im Fürstentum, der Weißrussische Gotik konnte des ethnischen Territoriums der Weißrussen über die Grenzen hinauslangen. Aber er hat nicht selbst über die Grenzen hinausgelangt, der Weißrussische Gotik hierher haben die slawischen Magnaten (zum Beispiel, Sapiehen) gebracht.
P.S. Ich untersuchte die St.-Gertrud-Kirche in Kaunas: Es gibt keine genaue Nachrichten, wenn die Kirche aufgebaut war. Die Kirche kann sich nicht zur Weißrussische Gotik, und zur "Deutsche" Gotik verhalten. In der Mitte des XVI. Jahrhunderts war der Turm angebracht. Meiner Meinung nach, der Turm verhält sich zur Weißrussische Gotik wirklich, weil der doppelte Bogen mit "гірка" ein charakteristisches architektonisches Element der Weißrussische Gotik ist. Der Turm der Kirche in Hniezna (Касцёл Святога Міхаіла) war etwa zu dieser Zeit aufgebaut . --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:06, 29 снежня 2015 (MSK)[]

Праблема з шаблонам[правіць зыходнік]

Шаблон Цёзкі2 робіць нейкі прагал перад пачаткам артыкула. Трэба неяк прыбраць.--Liashko (размовы) 18:03, 30 снежня 2015 (MSK)[]

Навошта? --Artificial123 (размовы) 18:27, 30 снежня 2015 (MSK)[]
А што, гэта нібыта нармальна так, калі лішні прагал ствараецца крывым шаблонам?---Liashko (размовы) 18:43, 30 снежня 2015 (MSK)[]
А калі ўсё будзе выраўнана па леваму боку, быццам стане лепш. --Artificial123 (размовы) 19:29, 30 снежня 2015 (MSK)[]
Без шаблона так і ёсць.--Liashko (размовы) 20:55, 30 снежня 2015 (MSK)[]
З шаблонам усё нармальна выглядае. --Artificial123 (размовы) 22:04, 30 снежня 2015 (MSK)[]
Што значыць «нармальна»? Я скрын кінуў. Шаблон Цёзкі1, напрыклад, такіх прагалаў не робіць. Увогуле, я паглядзеў, першы шаблон для цёзкаў, той што нібыта для імён, выкарыстоўваецца толькі для прозвішчаў. Увогуле, слаба разумею, навошта неадназначнасць для імён, такое ж не робіцца. Думаю, трэба проста змяніць першы шаблон--Liashko (размовы) 01:02, 31 снежня 2015 (MSK)[]

Прывітанне[правіць зыходнік]

Прывітанне! Калі ласка адкаціце праўку [5] ўдзельніка «JerzyKundrat», бо, верагодна, ён не валодае рускай мовай дастаткова добра і ўсё ставіць і ставіць пад ахову свае рэдагаванні.--Pracar (размовы) 17:13, 2 студзеня 2016 (MSK)[]

Ну і асабістая просьба, таксама адкаціць гэтую Вашую праўку [6], бо на маім маніторы артыкул стаў крывым з-за такога перамяшчэння ў левы бок. Верагодна, у залежнасці ад дзіяганалі манітора і маштабаў прагляду выявы перамяшчаюцца па артыкулу. Я звычайна раблю пад класічны памер манітора)).--Pracar (размовы) 17:18, 2 студзеня 2016 (MSK)[]
Не ведаю, што такое класічны памер манітора, але ў Вікіпедыі выпрацаваны правілы афармлення артыкулаў, у тым ліку правілы іх ілюстравання (ілюстрацыі павінны "глядзець" у цэнтр артыкула). Таксама не маю намеру ўдзельнічаць у вашых войнах правак. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:28, 2 студзеня 2016 (MSK)[]

Няўжо вырашэнне канфліктаў правак і вайны правак не з'яўляецца функцыяй адміністратара Вікіпедзіі? // А маю просьбу пра перамяшчэнні выявы [7] ласкава прасіў бы задаволіць. Не такая вялікая просьба і прынцыповасць.--Pracar (размовы) 23:25, 2 студзеня 2016 (MSK)[]

Ці чакаць адказу? Ау.--Pracar (размовы) 22:17, 3 студзеня 2016 (MSK)[]
Там я галерэю па цэнтры раўняў, спадар Працар назад вярнуў. Мне здаецца, галерэя таксама па цэнтры мусіць быць.--Liashko (размовы) 23:19, 2 студзеня 2016 (MSK)[]
А якая там дзе галерэя? У раздзеле "Паходжанне і сям'я"? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:49, 4 студзеня 2016 (MSK)[]
Так, там толькі адна.--Liashko (размовы) 19:57, 4 студзеня 2016 (MSK)[]
Ну, галерэя, на мой погляд, там увогуле не патрэбна, бо тэкста ў падраздзеле дастакова, каб змясціць у ім гэтыя дзве выявы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:02, 4 студзеня 2016 (MSK)[]
Зрабі, як ведаеш. Але так, як ёсць — не вельмі прыгожа. Проста мая праўка будзе адкочаная.--Liashko (размовы) 19:11, 5 студзеня 2016 (MSK)[]

Не чакаць ад удзельніка "Чаховіч Уладзіслаў" адмены Вашай праўкі [8] ?--Pracar (размовы) 15:09, 4 студзеня 2016 (MSK)[]

Чаго яе чакаць, калі праўка карэктная? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:20, 4 студзеня 2016 (MSK)[]

Не чакаць ад удзельніка "Чаховіч Уладзіслаў" адмены Вашай безгустоўнай праўкі ў афармленні артыкула [9] ?--Pracar (размовы) 14:57, 17 студзеня 2016 (MSK)[]

Грамніцы[правіць зыходнік]

Доброго здоровья, коллега! Сегодня обратил внимание, что праздник Грамніцы, более известный у белоруссов, чем у русских, в белВики отсутствует, а в шаблоне «Славянскія святы» с перенаправления открывается статья Вёска Грамніцы. Нет ли у Вас возможности перевести эту статью из руВики на белорусский язык? --Лобачев Владимир (размовы) 19:34, 3 студзеня 2016 (MSK)[]

Вот не смогла пройти мимо, даже в рувики, где царит Белоруссия, правильным написанием населения нашей страны считается белоруСы (с одной с). БелоруССы - это всегда и везде неправильно. С уважением к вашей работе, --Хамелка/ разм. 20:33, 3 студзеня 2016 (MSK)[]
А у русских вечно что-то не так: то напишут не то, то президента выберут не того, то сами не знают «чиво они хочут». Зато всем объяснят, что «так самое правильно». Ну «шо с них узять»? :-) С уважением к вашему вопросу, Лобачев Владимир (размовы) 21:06, 3 студзеня 2016 (MSK)[]
Перенаправление удалил, но тематика не моя, поэтому переводить не берусь. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:54, 4 студзеня 2016 (MSK)[]

Чачня / Чэчня[правіць зыходнік]

Сп. Уладзіслаў, у БЭ Т.17, у Руска-Беларускім слоўніку Т.3 Чэчня. Пераносім? Ці ёсць АК для варыянту Чачня? + Ці можаце замяніць у артыкуле картку-шаблон на сучасную? --Rymchonak (размовы) 21:35, 4 студзеня 2016 (MSK)[]

Гэта састарэлая форма напісання. Чачня́ (Чачэ́нская Рэспубліка) з'яўляецца транслітарацыяй рускай назвы Чечня́ (Чече́нская Респу́блика), а не арыгінальнай Нохчийчоь (Нохчийн Республика), таму згодна з § 4 п. 3 Правілаў беларускай мовы 2008 года «у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання — пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а]». У Слоўніку беларускай мовы 2012 года няма ўласных імёнаў, але мяркуючы па прыкметніку чачэнскі і словах чачэнка і чачэнец [10] (у БЭ выключна чэчэнскі і чэчэнцы), можна казаць пра тое, што змены ў правапісе былі зафіксаваны. Таксама існуе інструкцыя па транслітарацыі з рускай мовы на беларускую, але не думаю, што яна тут патрэбна. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:59, 4 студзеня 2016 (MSK)[]

Гаджэт[правіць зыходнік]

Вікіпедыя:Гаджэты/Вылучэнне перасылак не працуе ў папярэднім праглядзе. А мусіць працаваць. Нешта не так.--Liashko (размовы) 23:02, 4 студзеня 2016 (MSK)[]

У папярэднім праглядзе гаджэты ўсе не працуюць. Здаецца, ужо паўгады як. А вылучэнне неадназначнасцяў — увогуле ніколі.--Artsiom91 (размовы) 23:06, 4 студзеня 2016 (MSK)[]
Ну дык, з рускай крыва наперацягвалі... А адміны маўчаць паўгады, круць.--Liashko (размовы) 23:24, 4 студзеня 2016 (MSK)[]
Адміны не багі, каб я ведала, як выправіць, то даўно б ужо зрабіла.--Хамелка/ разм. 14:55, 5 студзеня 2016 (MSK)[]
Вы проста не цікавіліся. Я вось пацікавіўся, мне падказалі што з перанакіраваннямі рабіць.
Стварыць
MediaWiki:Gadget-Highlightredirects.css
са зместам
a.mw-redirect {color:#338800 !important;}
a.mw-redirect:visited {color:#338899 !important;}
у https://be.wikipedia.org/wiki/MediaWiki:Gadgets-definition замяніць Highlightredirects.js на Highlightredirects.css
выдаліць (можна крыху пазней, паглядзець, ці працуе) https://be.wikipedia.org/wiki/MediaWiki:Gadget-Highlightredirects.js

--Liashko (размовы) 00:38, 9 студзеня 2016 (MSK)[]

Догляд[правіць зыходнік]

Прывітанне, не маглі б вы праверыць 3 артыкула:

Просьба[правіць зыходнік]

Вітаю. Прашу прайсціся AWB па артыкуле Усходнія могілкі, і абавязкова зрабіць bypass all redirects.--Liashko (размовы) 21:47, 6 студзеня 2016 (MSK)[]

Centaurea solstitialis[правіць зыходнік]

Вітаю, вікізвесткі не даюць дадаць івіку, глянеш? на ук - Волошка сонячна--Хамелка/ разм. 14:19, 14 студзеня 2016 (MSK)[]

Лукашанец[правіць зыходнік]

Вітаю. Не магу знайсці адрас Лукашанца. Можа падкажаш, куды пісаць?--Liashko (размовы) 14:57, 15 студзеня 2016 (MSK)[]

Я пісаў на inlinasbel@tut.by, калі патрэбны менавіта Лукашанец, то alukashanets@tut.by --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:47, 15 студзеня 2016 (MSK)[]

Шаблон:Сталыпіны[правіць зыходнік]

Штосьці крыва перацягнуў. --Artificial123 (размовы) 14:11, 17 студзеня 2016 (MSK)[]

Green check.svg Зроблена. Сачыце за колькасцю квадратных дужак. Дарэчы, ці Вы збіраецеся пісаць артыкулы пра іншых прадстаўнікоў роду Сталыпіных? Калі не, то шаблон непатрэбны, яго змест можна проста ў артыкул уставіць. А калі збіраецеся, то варта яго вікіфікаваць.--Artsiom91 (размовы) 14:40, 17 студзеня 2016 (MSK)[]
Лермантаў ужо ёсць, магу пра некалькіх напісаць. --Artificial123 (размовы) 15:33, 17 студзеня 2016 (MSK)[]

Старонкі размоў статусных артыкулаў[правіць зыходнік]

Можаце неяк хутка на старонкі размоў статусных артыкулаў дадаць шаблоны тыпу {{Паведамленне ДА}}? --Artificial123 (размовы) 18:04, 18 студзеня 2016 (MSK)[]

Шаблон:Узброены канфлікт[правіць зыходнік]

Добры дзень, спадар Чаховіч. Ці маглі б Вы змяніць гэты шаблон, каб раздзелы «Сілы бакоў» і «Страты» адлюстроўваліся толькі пры наяўнасці адпаведнай інфармацыі? Бо атрымліваецца так. Дарэчы, тое самае можна прымяніць і для іншых раздзелаў («Праціўнікі», «Камандуючыя») --Kalinowski (размовы) 14:54, 23 студзеня 2016 (MSK)[]

Такая праўка занадта ўскладніць шаблон, хай пакуль так будзе --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:38, 25 студзеня 2016 (MSK)[]

Дата перапісу[правіць зыходнік]

Вітаю. Калі дата перапісу чапляецца з Вікідаты, чамусь няправільна адлюстроўваецца год перапісу, хаця на Вікідаце ўсё правільна. Напрыклад, Вёска Прыдняпроўе, год перапісу адлюстроўваецца 2009, і так заўсёды з беларускімі населенымі пунктамі. 2009 замест 2010.--Liashko (размовы) 22:25, 25 студзеня 2016 (MSK)[]

Магчыма, праблема ў Модуль:Wikidata/date (а можа яшчэ ў чым), але я ў такой эзатэрыцы не разбіраюся. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:50, 25 студзеня 2016 (MSK)[]
Тады трэба прыбраць у шаблоне перацягванне гэтых звестак з Вікідаты.--Liashko (размовы) 01:23, 26 студзеня 2016 (MSK)[]

Лепш не ставіць састарэлую колькасць насельніцтва і двароў і прэамбулу. Выпраўляць на новыя дадзеныя больш будзе. Насельніцтва дастаткова ў картцы і раздзеле для насельніцтва.--Liashko (размовы) 22:18, 1 лютага 2016 (MSK)[]

Ок --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:43, 1 лютага 2016 (MSK)[]

Беларуская готыка[правіць зыходнік]

Basicaly I am interested in doing that, but can't set any terms. I work on three countries besides Belarus in Estonian wiki (Nicaragua, Latvia, Lithuania + geology. I hope there is no hurry with this subject. Oh, and a small side-project. I found a site with borderlines for сельсавет. It is the land register of Belarus and as much as I know it is the only place where these are available unless you have some belarus encyclopedias at home. I decided to put the locations of сельсавет up into commons, but it is a lot of work to do. As belarussian language has really weak coverage of them I was hoping you might (with you I mean wiki community) start to make these articles - providing them with areas and full list of villages (the only lists available in internet at the moment that are complete are in russian). Greetings - Melilac (размовы) 23:47, 27 студзеня 2016 (MSK)[]

Прапанова[правіць зыходнік]

Калі завершым уніяцкую спадчыну, прапаноўваю стварыць адпаведныя спісы па праваслаўнай і рымска-каталіцкай спадчынах. У ідэале можна яшчэ і пратэстанцкія ды нехрысціянскія спісы стварыць. Што думаеце наконт гэтага? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:18, 2 лютага 2016 (MSK)[]

Я ўжо пачынаў праваслаўныя храмы, але хутка перагарэў, бо іх занадта шмат і ў такім выглядзе атрымліваецца бязглуздае скопішча фотаздымкаў і спасылак на артыкулы. Пакуль спіс уніяцкіх храмаў невялікі, трэба паводле нейкіх крытэрыяў разбіць на блокі і адсартаваць іх. Напрыклад, раскідаць храмы па сучасных абласцях (не абавязкова рабіць 7 асобных табліц, можна і ў адной — уверсе Брэсцкая, унізе — Мінская) і зрабіць сартаванне паводле назвы населенага пункта — так будзе прасцей карыстацца такой табліцай. У працы з табліцай паспрабуйце візуальны рэдактар, пэўныя рэчы там зрабіць лягчэй (выдаліць ці дадаць слупок, напрыклад). P.S. Назва атрымалася нейкая мудрагелістая, можа варта пераназваць у Спіс уніяцкіх храмаў Беларусі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:37, 2 лютага 2016 (MSK)[]
Назву не я прыдумваў, але адзначу, што яна, хай і мудрагелістая, але трапная, бо "Спіс уніяцкіх храмаў Беларусі" — гэта ўсё жа іншае, бо са ўсяго спіса (а ён немалы) толькі 1 царква будзе з'яўляцца дзеючай уніяцкай, іншыя жа будуць колішнімі ўніяцкімі і сучаснымі праваслаўнымі. Дык што жа іх і ў спіс праваслаўных цэркваў уключаць? Плюс да ўсяго я ў прэамбулу даволі мудрагелістыя, але адназначныя крытэрыі вынес. Вось, напрыклад, Полацкая Сафія была ад пачатку праваслаўнай, але пасля яе знішчэння ад праваслаўнай архітэктурнай спадчыны нічога не засталося — стаіць тое, што пабудавалі ўніяты, прычым яно зусім у іншым стылі і выглядзе. Адпаведна я не ўключаў у спіс уніяцкія храмы, якія былі знішчаны, а на іх месцы праваслаўныя пабудавалі абсалютна іншага выгляду новыя храмы. Што да іншых заўваг, я паспрабую зрабіць штосьці на ўзор "Гарадоў Беларусі". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:53, 2 лютага 2016 (MSK)[]

Карцінка[правіць зыходнік]

Можна карцінку разцягнуць на 100% шырыні старонкі? --Artificial123 (размовы) 13:03, 11 лютага 2016 (MSK)[]

Простай вікі-размёткай не. А што трэба? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:19, 11 лютага 2016 (MSK)[]
Тут у пачатку раздзела "Вялікі Сібірскі Ледзяны паход" ёсць карта. Вось яе і думаю зрабіць вялікай. --Artificial123 (размовы) 13:21, 11 лютага 2016 (MSK)[]
пастаўце center і 700px ці 800px - будзе ўсё бачна --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:27, 11 лютага 2016 (MSK)[]

Папярэджанне[правіць зыходнік]

Не разводзьце вайну правак, маеце аргументы супраць традыцыйных назваў (прыярытэт якіх замацаваны ў самім ТКП) і «Сярэдніх вякоў» — ідзіце на старонку Вікіпедыя:Да перайменавання. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:08, 13 лютага 2016 (MSK)[]

Спадзяюся, Вы ўсведамляеце, што, калі атрымаеце бан за дзеянні, які былі здзейнены насуперак кансенсусу супольнасці пасля папярэджання (што можна тлумачыць як дэструктыўныя паводзіны, давядзенне да абсурду і гульню з правіламі), то не будзе мець магчымасці «адпомсціць» у адказ? Вяртайце пакуль усё назад і ідзіце сюды — Вікіпедыя:Да перайменавання. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:35, 13 лютага 2016 (MSK)[]

Шаблон:Пісьменнік[правіць зыходнік]

Вітаю. У дакументацыі для капіявання ёсцека радкі «род», «жонка», «муж», «дзеці», аднак у самім шаблоне гэтых пунктаў няма. Трэба неяк зрабіць. Я ў шаблонах-картках зусім не разбіраюся. Магчыма, для муж-жонка трэба зрабіць адзін параметр, «сужэнец», каб можна было чапляць з вікізвестак.--Liashko (размовы) 01:35, 16 лютага 2016 (MSK)[]

Ці заўсёды ў апошніх зменах была прастаўленая катэгорыя «Вікіпедыя:Шаблоны»?--Liashko (размовы) 18:07, 18 лютага 2016 (MSK)[]
Не, там нічога не павінна быць --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:09, 18 лютага 2016 (MSK)[]
Можа быць, гэта шаблон тэматычнага тыдня прынёс?--Liashko (размовы) 18:31, 18 лютага 2016 (MSK)[]

Шаблон:Партыя[правіць зыходнік]

Сп. Уладзіслаў, дапамажыце, калі ласка з гэтым шаблонам. Трэба дадаць туды некалькі пунктаў (Аб'яднанне, Аб'яднана з..., Раскол, Раскол на..., Папярэднік, Колер, Палітычная пазіцыя, Фракцыя Еўрапарламента, Палітычная партыя ЕС). Я спрабаваў, і код дапісваў у шаблоне, але ён пасля змен усё роўна не працуе належным чынам.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:58, 25 лютага 2016 (MSK)[]

Там жа ёсць Аб'яднанне з, Распад на, Папярэднік. Палітычная пазіцыя гэта што? Ідэалогія? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:07, 25 лютага 2016 (MSK)[]
Так, ёсць, але не працуе. Палітычная пазіцыя - гэтая левыя, правыя, цэнтрысты, ультраправыя і г.д. Ідэалогія там ёсць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:54, 25 лютага 2016 (MSK)[]

Request[правіць зыходнік]

Greetings.

Could you create the articles en:Visa policy of Azerbaijan and en:Visa requirements for Azerbaijani citizens in Belorussian?

Thank you.