З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галакучнік Лінея [1] [2] (Gymnocarpium dryopteris (L. ) Newman) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Cystopteridaceae , якая вышынёй каля 40 см і мае доўгае, тонкае карэнішча.
Лісце да 42 см (уключаючы чырвоны хвосцік), ліставая пласціна ад жаўтлява- да сярэдне-зялёнай, не залозістая. Мае тонкія (1-2 мм), гарызантальныя, доўгія карэнішчы. Споры 34-39 мкм. Храмасом : 2n = 160.
Азія : Кітай , Японія ; Расія — Усходняя Сібір , Еўрапейская частка; Турцыя . Каўказ : Грузія . Еўропа : Беларусь , Эстонія , Латвія ; Літва ; Малдова ; Украіна ; Аўстрыя ; Бельгія ; Чэхія ; Германія ; Венгрыя ; Нідэрланды ; Польшча ; Славакія ; Германія ; Данія ; Фінляндыя ; Ісландыя ; Ірландыя ; Нарвегія ; Швецыя ; Вялікабрытанія ; Індыя ; Боснія і Герцагавіна ; Балгарыя ; Харватыя ; Грэцыя ; Італія ; Паўночная Македонія ; Чарнагорыя , Румынія , Сербія ; Францыя ; Іспанія . Паўночная Амерыка : Грэнландыя ; Канада ; ЗША . Таксама культывуецца. Асяроддзе пражывання: вільготныя цяністыя лясы і скалы, берагі і яры, часта расце ў больш-менш кіслай, багатай перагноем глебе.
Зноскі