Горад Марыупаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Марыупаль
укр.: Маріуполь
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Mariupol collage.png
Краіна
Каардынаты
Плошча
244,0 км²
Насельніцтва
488 736 чалавек (2010)
Шчыльнасць
2 900 чал./км²
Тэлефонны код
+380 629
Паштовыя індэксы
87500—87590
Афіцыйны сайт
Горад Марыупаль (Украіна)
Горад Марыупаль

Марыупаль[1] (укр.: Маріуполь) — горад Украіны ў Данецкай вобласці, на беразе Азоўскага мора ў вусці рэк Кальміус і Кальчык. Насельніцтва (з улікам паселішчаў, што ўваходзяць у склад горада) — 493 245 чалавек (1 красавіка 2009 года). Адзін з найбуйнейшых цэнтраў металургіі і машынабудавання, буйны марскі порт. Кліматычны і бальнеалагічны курорт. Марыупаль уваходзіць у дзясятку буйнейшых гарадоў Украіны, горад з'яўляецца важнейшым прамысловым і эканамічным цэнтрам краіны. Раён кампактнага пражывання грэкаў.

Пераклад назвы[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная назва «Марыупаль» утвараецца ад слова «полі» (па-грэчаску «Πόλη» — «горад») і азначае «Горад Марыі» (у гонар Марыі Фёдараўны — спадчынніцы царскага трона).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Марыупаль быў заснаваны ў XVI стагоддзі, як казацкі вартавы пост («зымовнык») спачатку пад назвай «Дамаха», а пазней як казацкая крэпасць пад назвай «Кальміус» (па назве размешчанай тут ракі), з 1611 стаўшы адміністрацыйным цэнтрам «Кальміускай Паланкі» — адміністрацыйнай адзінкі ўкраінскіх казакоў. З 1774 тэрыторыя сучаснага горада стала належаць Расійскай Імперыі, згодна з Кючук-Кайнарджійскай мірнай дамовай. У 1778 годзе тут быў заснаваны першы на тэрыторыі сучаснага Данбаса горад — Паўлаўск, з'явілася першая царква. Праз адзін год расійскі царскі ўрад вырашыў перасяліць сюды 18408 грэкаў з Крыма. Перасяленнем грэкаў з Крыму кіраваў мітрапаліт Ігнат, які затым доўгі час кіраваў горадам. З 29 верасня 1779 года горад мае цяперашнюю назву — Марыупаль.

Доўгі час Марыупаль з'яўляўся месцам выключнага пражывання грэкаў, развіваўся як буйны цэнтр гандлю і рыбнай лоўлі. У дзевятнаццатым стагоддзі горад стаў цэнтрам Марыупальскага павет — адміністрацыйнай адзінкі Расійскай Імперыі. У канцы дзевятнаццатага стагоддзя тут былі пабудаваны марскі порт (29 жніўня 1889) і чыгунка (1882 год), якая злучыла Марыупаль з асноўнымі рэгіёнамі краіны, пачала развівацца цяжкая прамысловасць (1 лютага 1897 года пабудаваны завод «Нікапаль-Марыупальскія грамадства», а ў 1899 пабудаваны завод «Рускі Провіданс», цяпер гэтыя два заводы ўваходзяць у склад Марыупальскага металургічнага камбіната імя Ілліча). Да 1920 года горад стаў адным з найбуйнейшых металургічных цэнтраў дзяржавы.

Савецкая ўлада ў горадзе была ўстаноўлена 30 снежня 1917 года ў выніку ўзброенага паўстання, але практычна без ахвяр. З 7 Сакавіка 1923 года па 27 лютага 1932 года горад стаў цэнтрам Марыупальскай акругі — адміністрацыйнай адзінкі Украінскай ССР, а з 17 ліпеня 1932 года ўвайшоў у склад Данецкай вобласці (у даваенны час звалася «Сталінская вобласць»). У савецкі перыяд гісторыі горада, Марыупаль значна павялічыўся, насельніцтва горада павялічылася больш чым у дзесяць разоў, з'явіліся першыя шматпавярховікі, унутрыгарадскі транспарт (трамваі і тралейбусы), з'явіліся новыя прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку металургічны завод «Азовсталь» (11 жніўня 1933 года), коксахімічны завод «Маркохім» (27 верасня 1935 г.) і машынабудаўнічы завод «Азовмаш» (28 красавіка 1958).

Вялікія страты горад панёс у выніку галадамораў 1921—1922, 1932—1933, 1946—1947 гадоў, сталінскіх рэпрэсій 1933 і 1937 гадоў, генацыду грэчаскага народа сіламі НКУС у 1937 годзе, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны і нямецкай акупацыі горада ў 1941—1943 гг. Аднак жыхары Марыупаля хутка аднавілі разбураныя падчас вайны заводы і жылыя кварталы горада. З 22 кастрычніка 1948 г. па 13 студзеня 1989 горад меў назву — Жданаў (у гонар савецкага палітычнага дзеяча).

У цяперашні час Марыупаль — найбуйнейшы прамысловы цэнтр Данбаса, тут вырабляецца найбольшая колькасць чыгуну і сталі ў краіне, працуе найбуйнейшы машынабудаўнічы завод Украіны. Маюцца тэатр, тры музея, два ўніверсітэта, газеты і тэлебачанне. Марыупаль у апошнія дзесяцігоддзі пастаянна сутыкаецца з экалагічнымі і эканамічнымі праблемамі.

Узброены канфлікт на Усходзе Украіны[правіць | правіць зыходнік]

Вясной 2014 года ў Марыупалі адбывалася процістаянне прарасійскіх элементаў і ўкраінскіх сілавікоў. Урэшце, горад застаўся падкантрольны Украіне.

24 студзеня 2015 года адбыўся абстрэл горада сіламі «ДНР», загінула 30, паранена 97 чалавек.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва Марыупаля складае чалавек 486856 (2011) з улікам прыгарадаў. Максімальная колькасць насельніцтва — 550,000 каля чалавек назіралася ў 1992 годзе.

Нацыянальны склад: украінцы каля 48 %, рускія — 43 %, грэкі — 7 %, а таксама беларусы, яўрэі, армяне, балгары і іншыя народы.

Абсалютная большасць насельніцтва (каля 87 %) размаўляе на рускай мове, украінскай мовай карыстаецца менш за 10 % насельніцтва. Адметнай асаблівасцю горада з'яўляюцца мясцовыя грэчаскія мовы (мовы «грэкаў Прыазоўя»): румейскай мова (грэка-элінская) і ўрумскай мова (грэка-татарская). На мясцовых грэчаскіх мовах размаўляюць 2 % насельніцтва.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе маецца вялікая колькасць буйных прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку найбуйнейшае прадпрыемства Данбаса — Марыупальскі металургічны камбінат імя Ілліча, а таксама металургічны завод «Азовсталь», машынабудаўнічы завод-гігант «Азовмаш», суднарамонтны завод, прадпрыемствы хімічнай, коксахімічнай, харчовай і лёгкай прамысловасці. Найбуйнейшыя транспартныя прадпрыемствы: гандлёвы марскі порт, аэрапорт, чыгуначны вакзал, аўтавакзалы і ўнутрыгарадскі транспарт (трамвай, тралейбус, аўтобус, маршрутныя таксі).

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Марыупаль падзяляецца на чатыры адміністрацыйных раёна з колькасцю насельніцтва больш за 100 000 чалавек: «Жовтневі» (цэнтральны, самы вялікі па насельніцтву), «Ільічоўскі», «Арджанікідзаўскі», «Прыморскі». Акрамя таго, гарадскім уладам падпарадкаваныя побач размешчаныя пасёлкі: Сартана, Стары Крым і Талакоўка.

Упраўленне[правіць | правіць зыходнік]

Жыццём горада кіруе гарадскі савет Марыупаля — мясцовы парламент, які складаецца з 76 дэпутатаў. На чале гарадскога савета знаходзіцца мэр горада («гарадскі галава»). З 1998 года мэр горада — Юрый Хатлубей. Раней абсалютная большасць дэпутатаў прадстаўлялі палітычную Партыю рэгіёнаў Украіны, меліся таксама дэпутаты камуністычнай, сацыялістычнай і іншых партый.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная частка горада прадстаўлена пераважна пяціпавярховымі дамамі, новыя жылыя кварталы, якія забудаваны дамамі ў 10 і 12 паверхаў, размешчаныя па перыферыі і ўдалечыні ад прамысловых прадпрыемстваў. Каля паловы жылой забудовы прыходзіцца на аднапавярховыя сядзібныя хаты. Значная тэрыторыя занятая прамысловымі прадпрыемствамі.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Марыупаль з'яўляецца адным з самых забруджаных гарадоў Украіны дзякуючы вялікай колькасці выкіданых прамысловых газаў і пылу. Самай вялікай крыніцай забруджвання экалогіі з'яўляюцца металургічныя і коксахімічныя прадпрыемства. Цэнтральная частка горада размешчана на шляху ветру ад металургічнага завода «Азовсталь», пабудаванага ў 1933 годзе ў самым цэнтры горада на беразе Азоўскага мора. Акрамя таго, важнай крыніцай забруджвання з'яўляецца перагрузка небяспечных грузаў у марскім порце.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Марыупалі знаходзяцца два дзяржаўных універсітэты (Марыупальскі і Прыазоўскі тэхнічныя), Азоўскі марскі інстытут, каля шасцідзесяці школ, некалькі тэхнікумаў, каледжаў, ліцэяў.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе маецца рускі драматычны тэатр, мноства кінатэатраў, забаўляльных цэнтраў, тры музея і выставачныя залы. Выпускаюцца дзясяткі газет, маецца 4 тэлекампаніі. Марыупаль з'яўляецца спартыўным цэнтрам рэгіёну: моцная школа бокса, грэка-рымскай барацьбы, маюцца футбольныя, ватерпольные і баскетбольныя каманды, якія ўдзельнічаюць у чэмпіянатах краіны.

Даведнік[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя славутасці горада: краязнаўчы і мастацкія музеі (адрас: вул Георгіеўская). Парк «Гарадскі сад», луна-парк «Экстрым-Парк» (адрас: праспект Металургаў), плавальны басейн «Няптун» (адрас: праспект Металургаў), лядовы комплекс «Айсберг» (адрас: парк імя Пятроўскага), гарналыжны спуск «Аляска» (штучны), гарадскія марскія пляжы, старая ваданапорная вежа (адрас: вуліца Варганова), жылыя дамы са шпілямі і будынак тэатра (адрас: Тэатральная плошча), палац культуры «Маладзёжны» (адрас: вуліца Харлампіеўская), корпус Індустрыяльнага тэхнікума (адрас: вуліца Георгіеўская), стадыёны «Ільічавец», «Азовсталь» і іншыя, помнікі такім асобам, як: Уладзімір Высоцкі, Архіп Куінджы (нарадзіўся ў Марыупалі), мітрапаліт Ігнат, Тарас Шаўчэнка і іншыя. Таксама там ёсць праваслаўныя і мусульманскія храмы. Побач з горадам размешчаны запаведнікі «Каменныя магілы» і «Хамутоўскі стэп» з унікальнай мясцовай флорай і фаўнай.

Тэлефонны код горада — +380629

Тэлефон паліцыі — 102, тэлефон медыцынскай дапамогі — 103 тэлефон выратавання — 101, тэлефон гарадской адміністрацыі — 332240, грэчаскага консульства — 345384, чыгуначнага вакзала — 334217, аўтавакзала — 331168, гасцініцы «Спартак» — 331088, гасцініцы «Еўрапейская» — 530373.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне Марыупаль у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.159