Абстрэл Марыупаля 24 студзеня 2015 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абстрэл мікрараёна «Східны» ў Марыупалі
Частка Узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны
Месца нападу Украіна, Данецкая вобласць, Марыупаль, Арджанікідзеўскі раён
Дата 24 студзеня 2015
каля 09:15 (UTC+02:00)[1]
Спосаб нападу абстрэл з РСЗА «Град» і «Ураган»
Загінулыя 30[2]
Параненыя 95[2]

Абстрэл мікрараёна «Східны» ў Марыупалі 24 студзеня 2015 года — серыя абстрэлаў жылых кварталаў Арджанікідзеўскага раёна горада Марыупаля, якія адбыліся 24 студзеня 2015 года ў рамках узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе супрацьстаяння на ўсходзе Украіны Марыупаль, другі паводле велічыні горад Данбаса і марскі порт, меў стратэгічнае значэнне. Узяцце горада азначала б выхад прарасійскіх сепаратыстаў да мора. Вясной 2014 года ў Марыупалі адбывалася процістаянне прарасійскіх элементаў і ўкраінскіх сілавікоў. З чэрвеня горад пад кантролем украінскіх улад. Праз 2 месяцы горад ізноў трапіў пад удар, у канцы жніўня калона бранятэхнікі рушыць з тэрыторыі Расіі на Новаазоўск. Каля сяла Шырокінэ у бой уступіў добраахвотніцкі ўкраінскі батальён «Азоў». Шырокінэ ўзята не было, і Марыупаль не абстрэльваўся. Праціўнік не наважыўся штурмаваць вялікі горад сходу, украінскае камандаванне тым часам перакінула на гэты напрамак артылерыю і цяжкую бранятэхніку. Вайна прыняла пазіцыйны характар, да позняй восені бакі працягвалі артылерыйскія дуэлі[3].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Першы абстрэл горада адбыўся 24 студзеня 2015 года каля 09:15 па кіеўскім часе[1]. З рэактыўных сістэм залпавага агню былі абстраляныя блокпосты УСУ і жылы мікрараён «Східны».

Загінула 30 чалавек, паранена 97. Большасць ахвяр — мірныя жыхары, сярод загінулых і параненых ёсць дзеці[4][2].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

Віну за напад бакі канфлікту ўсклалі адзін на аднаго. СНБА Украіны абвінаваціў у абстрэле «расійска-тэрарыстычныя групоўкі» і асабіста прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна[5]. Штаб ДНР назваў напад правакацыяй украінскага боку[6].

Паводле папярэдніх высноў маніторынгавай місіі АБСЕ, абстрэл быў здзейснены з рэактыўных сістэм залпавага агню «Град» і «Ураган» з тэрыторый, кантралюемых ДНР[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Spot report by the OSCE Special Monitoring Mission to Ukraine (SMM), 24 January 2015: Shelling Incident on Olimpiiska Street in Mariupol. OSCE. Праверана 24 студзеня 2015.
  2. а б в "Ситуація в Маріуполі стабільна - міськрада". BBC [украінская]. 25.01.15. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. Війна-2014: Найбільші героїчні перемоги і трагічні поразки — еспресо tv
  4. "Обстріл Маріуполя: кількість загиблих зростає". BBC [украінская]. 24.01.15. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  5. Олександр Турчинов (24.01.15). "Відповідальність за вбитих мирних громадян внаслідок обстрілу Маріуполя лежить безпосередньо на Путіні, — заява Секретаря РНБО України". РНБО України [украінская]. Архівавана з арыгінала 26 чэрвеня 2015. Праверана 25 студзеня 2015. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  6. РІА Навіны (24.01.15). "ДНР: у апалчэння няма артылерыі, здольнай нанесці ўдар па Марыупалі". РІА Навіны. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]