Чарнігаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Чарнігаў)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Чарнігаў
Чернігів
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Chernihiv Panorama.jpg
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першае згадванне
Плошча
  • 79 км²
Вышыня цэнтра
124 м
Насельніцтва
289 400 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 0462 (2)
Паштовы індэкс
14000
Афіцыйны сайт
Чарнігаў на карце Украіны
Чарнігаў (Украіна)
Чарнігаў

Чарні́гаў (укр.: Чернігів) — горад на поўначы Украіны на рацэ Дзясна, адзін з найстарэйшых гарадоў Украіны (9 ст.). Цэнтр Чарнігаўскай вобласці. Насельніцтва складае 295,5 тыс. чал. (2005).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чарнігаў знаходзіцца ў заходняй частцы Чарнігаўскай вобласці. Размешчаны ў Прыдняпроўскай нізіны, на правым беразе ракі Дзясна.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Горад знаходзіцца ў зоне, якая характарызуецца кантынентальным кліматам. Самы цёплы месяц - ліпень са сярэдняй тэмпературай 18.9 °C (66 °F). Самы халодны месяц - студзень, з сярэдняй тэмпературай -5.6 °С (22 °F).

Клімат Чарнігава
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 8 15 21 25 32 32 32 32 30 25 14 11 32
Сярэдні максімум, °C 3 2 3 12 19 22 23 22 17 11 3 0 11
Сярэдняя тэмпература, °C −5 −5 0 8 14 17 18 17 13 7 1 −2 7
Сярэдні мінімум, °C −8 −7 −2 3 8 12 13 12 8 3 −1 −5 3
Абсалютны мінімум, °C −35 −27 −27 −8 0 2 7 2 −3 −10 −22 −26 −35
Норма ападкаў, мм 42 36 35 42 45 79 80 67 43 35 48 47 599
Крыніца: Weatherbase

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У IX ст. цэнтр севяран. Упершыню згадваецца ў летапісе пад 907 годам. 3 X стагоддзя ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—36 і 1054—1239 гадах эканамічны і палітычны цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 годзе разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. 3 2-й пал. XIV ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Расійскай дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір'я 1618 года ў складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 атрымаў магдэбургскае права. Летам 1648 горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 у складзе Расійскай дзяржавы. 3 1679 у Чарнігаве дзейнічала друкарня, з 1700 — калегіум. 3 1782 цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 Маларасійскай, з 1802 года Чарнігаўскай губерні. Акупіраваны германскімі войскамі (сакавік 1918 — студзень 1919), арміяй Дзянікіна (кастрычнік—лістапад 1919). 3 1925 цэнтр акругі, з 1932 — вобласці. У ІІ сусветную вайну акупаваны (1941) нацысцкай Германіяй, заняты Чырвонай Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Чисельність[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва (асоб)
1897 1926 1939 1959 1970 1979 1989 2001 2017 2018
27 716 34 359 68 597 89 585 158 873 238 141 296 347 304 994 291 641 289 400[1]

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова руская беларуская
74,01 % 24,50 % 0,29 %

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Лёгкая прамысловасць (шарсцяная, абутковая, швейная), харчовая (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, паліграфічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзясна (бас. р. Дняпро). У горадзе дзейнічае тралейбусная сетка.

Культура, адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

2 тэатры, у т.л. драматычны. Музеі: гістарычны, мастацкі, народнага дэкаратыўнага мастацтва, М. М. Кацюбінскага.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурна-гістарычны запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (XII ст.) сабор; Пятніцкая царква (XII—XIII ст.); ансамблі Ялецкага (XVII ст.; з Успенскім саборам, XII ст.) і Троіцкага (XVII—XVIII ст.) манастыроў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі