Гісторыя Кот-д’Івуара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гісторыя Кот-д'Івуара)

Гісторыю Кот-д’Івуара можна падзяліць на тры перыяды: дакаланіяльны (старажытнасць і сярэднявечча), каланіяльны і посткаланіяльны (пасля 1960 года).

Дакаланіяльны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 2200—700 гг. да н. э. на тэрыторыі сучаснага Кот-д’Івуара дамінавала Культура Кінтампа. Носьбіты гэтай культуры жылі рыбалоўствам, паляваннем, зборам садавіны і развядзеннем свойскіх жывёл (авечкі, козы, пазней таксама буйныя рагатыя жывёлы).

У XI стагоддзі нашай эры краіну засялілі плямёны сенуфа. У XV—XVI стагоддзях з поўначы прыйшлі плямёны мандэ, адціснуўшы сенуфа. У пачатку XVIII стагоддзя мандэ стварылі дзяржаву Конг, якая стала важным гандлёвым цэнтрам і агменем распаўсюджвання ісламу ў Заходняй Афрыцы.

Каланіяльны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 1460-х гадах на берагах Кот-д’Івуара высадзіліся партугальцы, бо заўважылі вялікую колькасць сланоў, што давала магчымасць набываць тут слановую костку. Пазней еўрапейскія караблі розных дзяржаў пачалі наведваць рэгіён з мэтай куплі гэтага матэрыялу. Тэрыторыя набыла назву Бераг Слановай Косткі.

Першымі пасяленцамі з Еўропы былі французскія місіянеры, высадзіўшы там у 1637 годзе. Іх першае пасяленне неўзабаве было знішчана першабытнікамі. Праз паўстагоддзя, у 1687 годзе, была створана новая французская місія, на гэты раз пры ўзброенай ахове. У пачатку XVIII стагоддзя французы паспрабавалі заснаваць на ўзбярэжжы яшчэ два паселішчы, але яны праіснавалі толькі некалькі гадоў.

Французы зноў заняліся засваеннем Берага Слановай Косткі з 1842 года. Яны аднавілі форт Гран-Басам (на ўзбярэжжы, недалёка ад цяперашняга Абіджана), а да 1846 года ўсталявалі свой пратэктарат практычна над усімі прыбярэжнымі плямёнамі.

Углыб краіны французы пачалі прасоўвацца з 1887 года. На працягу двух гадоў французы заключылі дагаворы з большасцю плямёнаў ад узбярэжжа да сучаснай паўночнай мяжы краіны. У 1892 былі ўсталяваны мяжы з Ліберыяй, у 1893 — з брытанскай калоніяй Залаты Бераг (сучасная Гана). У 1893 годзе Бераг Слановай Косці быў выдзелены ў асобную французскую калонію (са складу калоніі Сенегал), а ў 1895 г. быў уключаны ў склад Французскай Заходняй Афрыкі.

У кастрычніку 1946 года Берагу Слановай Косці быў нададзены статус заморскай тэрыторыі Францыі, быў створаны генеральны савет тэрыторыі.

Посткаланіяльны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

7 жніўня 1960 года была абвешчана незалежнасць краіны. Прэзідэнтам стаў Уфуэ Буаньі, які кіраваў Кот-д’Івуарам некалькі дзесяцігоддзяў. Яго партыя ДП стала кіруючай і адзінай партыяй. Быў абвешчаны прынцып недатыкальнасці прыватнай уласнасці.

Бераг Слановай Косці ў 1979 годзе стаў сусветным лідарам па вытворчасці какава-бабоў, аднак поспехі ў гэтай галіне абапіраліся на ўдалую кан’юнктуру і спалучэнне наяўнасці кваліфікаваных менеджараў, замежных інвестыцый і вялікай колькасці танных працоўных рук, пераважна гастарбайтараў з суседніх краін.

У 1980-я гады цэны на каву і какава на сусветных рынках упалі, у 19821983 краіну спасцігла жорсткая засуха, пачаўся эканамічны спад; да канца 1980-х гадоў паказчык знешняга доўгу на душу насельніцтва перавысіў аналагічны паказчык ўсіх краін Афрыкі, акрамя Нігерыі. Пад ціскам грамадскасці Уфуэ-Буаньі пайшоў на палітычныя саступкі, легалізаваў альтэрнатыўныя кіруючыя палітычныя партыі, ініцыяваў выбарчы працэс, і ў 1990 годзе быў абраны прэзідэнтам.

У 1993 годзе ён памёр, і краіну ўзначаліў яго спадчыннік Анры Конан Бед’е. У 1995 годзе адбыўся форум па пытаннях інвестыцый у эканоміку краіны, у якім удзельнічалі пераважна расійскія кампаніі. У канцы 1990-х узмацнілася палітычная нестабільнасць, у Бед’е з’явіўся сур’ёзны канкурэнт: Аласан Уатара. Ён нарадзіўся на тэрыторыі Кот-д’Івуара, a яго бацькі былі родам з Буркіна-Фасо. Аднак па Канстытуцыі краіны на пасаду прэзідэнта можа прэтэндаваць толькі той кандыдат, у якога абодва бацькі — івуарыйцы па нараджэнні, а не па натуралізацыі. Такім чынам, усе людзі, народжаныя ў змешаных шлюбах, выключаліся з магчымай барацьбы за прэзідэнцкую пасаду. Гэтая акалічнасць пагоршыла раскол грамадства па этнічнай прыкмеце. Да таго часу ад траціны да паловы насельніцтва краіны складалі асобы замежнага паходжання.

25 снежня 1999 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот, арганізатар якога Рабер Геі, былы ваенны афіцэр. Ужо ў 2000, пад ціскам розных палітычных сіл, Геі быў вымушаны правесці прэзідэнцкія выбары. Пераможцам выбараў быў прызнаны лідар апазіцыі Ларан Гбагбо з левацэнтрысцкай партыі Івуарыйскі Народны Фронт.

Грамадзянскія войны[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2000-х унутраныя супярэчнасць і рознагалоссі перараслі ў грамадзянскую вайну, ёй папярэднічалі тры фактары:

  • Палітычны: Лібералы хацелі зрушыць левацэнтрыста Гбагбо з пасады прэзідэнта.
  • Этнічны: У краіне рос міжэтнічны канфлікт паміж івуарыйцамі і буркінцамі.
  • Рэлігійны: Краіна была практычна пароўну падзелена на мусульман і хрысціян, што таксама вельмі моцна расколвала грамадства.

19 верасня 2002 года пачалася грамадзянская вайна. Урадавым сілам супрацьстаяла групоўка «Новая сіла», якую ўзначаліў Гіём Саро. Неўзабаве ў канфлікт уступла Францыя. У Кот-д’Івуар былі ўведзены французскія войскі і Міратворчыя сілы ААН, якія стварылі буферную зону паміж бакамі канфлікту. Аднак баявыя дзеянні працягнуліся. Толькі ў 2007 годзе паміж урадам і паўстанцамі быў падпісаны мірны дагавор.

У 2010 годзе былі праведзены. 2 кандыдаты: дзеючы прэзідэнт Ларан Гбагбо, і саюзнік «Новай сілы», вылучэнец ад партыі Аб’яднанне рэспубліканцаў — Аласан Уатара. Усё адбывалася спакойна, але пазней абодва бакі пачалі вінаваціць адзін аднаго ў парушэнні правілаў правядзення выбараў, спробах сфальсіфікаваць выбары і г.д. На гэтай глебе ўспыхнуў новы канфлікт. У новай грамадзянскай вайне перамогу атрымаў Уатара, бо меў падтрымку з боку замежных сіл.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

1 студзеня 2013 года 60 чалавек загінулі ў цісканіне падчас навагодняга святкавання ў горадзе Абіджан на поўдні Кот-д’Івуара. Цісканіна ўтварылася ў натоўпе людзей, якія сабраліся паглядзець на навагоднія феерверкі ў цэнтры Абіджан. Па іншых дадзеных загінулі 61 чалавек і 48 пацярпелі.

З 1 па 6 чэрвеня 2015 года ў вобласці Сан-Педра на паўднёвым захадзе краіны праходзіла аперацыя «Акома» падчас якой амаль паўсотні дзяцей былі вызвалены з рабства, 22 чалавекі арыштаваны.

10 верасня 2015 года адбылася вельмі буйное ДТЗ, па меншай меры 19 чалавек загінулі і яшчэ 37 атрымалі раненні пры сутыкненні двух аўтобусаў на шашы ў Кот-д’Івуары.

25 кастрычніка 2015 года ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары. Перамогу атрымаў дзеючы прэзідэнт Аласан Уатара. 2 снежня 2015 года невядомыя ўзброеныя людзі напалі на вёску ў Кот-д’Івуары, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Ліберыяй, па меншай меры 11 чалавек, у тым ліку адзін вайсковец, загінулі. 15 снежня 2015 года дзяржава ўвайшла ў склад Ісламскай ваеннай кааліцыі па барацьбе з тэрарызмам.

6 студзеня 2016 года прэм’ер-міністр Кот-д’Івуара Даніэль Каблан Дункан і яго ўрад падалі ў адстаўку. Праз некалькі гадзін пасля адстаўкі Даніэль Каблан Дункан быў зноў прызначаны прэм’ер-міністрам краіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]