Дабравешчанскі сабор (Маскоўскі Крэмль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны сабор
Дабравешчанскі сабор Маскоўскага Крамля
Дабравешчанскі сабор
Дабравешчанскі сабор
55°45′ пн. ш. 37°37′ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маскоўская
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль архітэктура Расіі[d]
Архітэктар пскоўскія майстры
Дата заснавання канец XIV стагоддзя (да 1393 года)
Будаўніцтва 14841489 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710353041№ 7710353041
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Сайт kreml.ru/en/kremlin/buil…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дабравешчанскі сабор — праваслаўны храм у гонар Дабравешчання Багародзіцы, размешчаны на Саборнай плошчы Маскоўскага Крамля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабор быў пабудаваны ў 1489 годзе пскоўскімі майстрамі на белакаменным падклеццем канца XIV — пачатку XV стагоддзяў (застаўся ад старога сабора) і першапачаткова быў трохкупальным. Сабор сур'ёзна пацярпеў пры пажары 1547 года і адноўлены ў 1564 годзе, з надбудовай дзвюх глаў з заходняга боку. У 1572 годзе да сабора быў прыбудаваны ганак, які пазней атрымаў назву Грозненскага.

Унутраны від Дабравешчанскага сабора ў Маскоўскім Крамлі да рэстаўрацыі Рыхтэра. 1866. С. М. Шухвастаў (1821–1908)

Часткова захаваўся роспіс, зроблены ў 1508 годзе мастаком Феадосіем, сынам Дзіянісія, «з браціяю». Першапачатковы іканастас сабора ўтрымліваў абразы, напісаныя ў 1405 годзе Андрэем Рублёвым і Феафанам Грэкам. Пасля пажару 1547 года для іканастаса былі падабраны два старажытныя рады — Дэісусны і Святочны, эпохі Феафана Грэка і Андрэя Рублёва.[1]

На паперці Дабравешчанскага сабора (упершыню распісана ў 1564, затым нанова ў 1648 і часткова ў 1667 гг.) намаляваны грэчаскія мудрацы: Арыстоцель (са скруткам, на якім напісана: «Спачтку Бог, потым слова і дух, і з ім адзіна»), Гамер, Плутарх, Менандр, Анаксагор, Пталамей і апостал Епафрадыт[2]. На паўночнай браме можна бачыць выявы старажытнарымскіх прарочыц Сівіл. Унікальная падлога сабора: ён набраны з яспісу мякка-мядовага колеру.

Да XVIII стагоддзя з'яўляўся дамавай царквой Маскоўскіх цароў; яго пратапопы адначасова былі духоўнікамі цароў. У пецярбургскі перыяд прыдворны статус протапрэсвітараў сабора захаваўся.

Зноскі

  1. Царский храм. Святыни Благовещенского собора в Кремле. М., 2003. С. 43
  2. Успенский А.И. Фрески паперти Благовещенского собора в Москве // Золотое руно, 1906, № 2, с.41-45.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]