Дзяніс Лявіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзяніс Лявіцкі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 5 лютага 1997(1997-02-05)[1] (22 гады) ці 5 снежня 1997(1997-12-05)[2] (21 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
Нумар 11
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2018 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 75 (9)
2018 — Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 4 (0)
Нацыянальная зборная**
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2018.

Дзяніс Лявіцкі (нар. 5 лютага 1997) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2013 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпро» і на наступны год трывала замацаваўся ў складзе. Па выніках сезону 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзяніс стаў прыцягвацца да асноўнага складу. У сезоне 2016 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезону 2018[3]. 8 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Віцебска» (4:0). Пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан. 3 лістапада 2017 года адгуляў увесь матч з мазырскай «Славіяй» на пазіцыі нападніка і адзначыўся двума галамі (выніковы лік 5:3).

У ліпені 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы кантракт на тры гады[4]. Да канцы сезону 2018 чатыры разы згуляў за жодзінскую каманду ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі, выступаў таксама за дубль.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Дняпро Сцяг Беларусі 7 0
2014 дубль Дняпро Сцяг Беларусі 29 2
2015 Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 22 0
2016 Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 26 7
2017 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 17 2
2018 (1) Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 10 0
2018 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 4 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]