Домік майстра (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жылы дом
Дом рамесніка
20090614 006 Гродна (23).JPG
53°41′06″ пн. ш. 23°50′36″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Іаган Мёзер
Дата заснавання 1765
Дата пабудовы 1765 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000005шыфр 412Г000005

Дом рамесніка (Гродна)
Дом рамесніка
Дом рамесніка

Домік майстра — помнік архітэктуры барока ў Гродна, адзіны ацалелы ўзор першай на Беларусі комплекснай тыповай жыллёвай забудовы. Размяшчаецца па адрасе вул. Э. Ажэшкі, 37.

Бакавы фасад

Пабудаваны каля 1765 г. у шэрагу 20 т. зв. «Басняцкіх дамоў», узведзеных па двух тыпавых праектаў архітэктара І. Мёзера на тэрыторыі Гарадніцы сіметрычна абапал вул. Раскошы. Жыллё прызначалася як для баснякоў, так і для запрошаных А. Тызенгаўзам замежных майстроў. Дамы былі аднапавярховымі, прамавугольнымі ў плане, будаваліся з драўляных брусоў і цэглы. Гродзенскія басняцкія дамы блізкія да пастаўскіх і шаўляйскіх, але некалькі меншыя і прасцейшыя па дэкоры і планіроўцы.

Галоўны фасад Дома рамесніка ўзведзены з цэглы і атынкаваны, завершаны складаным франтонам, невялікія вокны размешчаны сіметрычна. Астатнія сцены і перакрыцці драўляныя. Дах двухсхільны, пакрыты дахоўкай. Унутраная прастора будынка падзелена на вытворчую і жылую часткі.

У 1990 г. адрэстаўраваны паводле праекта арх. У. Барсукова.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]