Дынастыя Інглінгаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Інглінгі — дынастыя скандынаўскіх конунгаў, да якой належалі першыя гістарычныя кіраўнікі Швецыі і Нарвегіі. У «Сазе пра Інглінгаў» Сноры Стурлусан апавядае пра іх як пра нашчадкаў вана Фрэйра і прыводзіць падрабязныя радаводы. Згадваюцца яны і ў найстаражытным англасаксонскім эпасе, «Беавульфе». Сталіцай 1-й дынастыі паўлегендарных шведскіх Інглінгаў з'яўлялася Старая Упсала. У гістарычны час конунгі з дому Інглінгаў кіравалі ў Швецыі (першая палова IX стагоддзі — 1060 год) і Нарвегіі (першая палова IX стагоддзі — 1319 год). «Сагі пра ісландцаў» распавядаюць пра шэраг прадстаўнікоў дынастыі, якія абгрунтаваліся ў Ісландыі і сталі часткай мясцовай арыстакратыі («людзі з Ласосевай Даліны» і інш.).

Конунгі Хальвдан Чорны і яго сын Харальд Цудоўнавалосы сталі заснавальнікамі роду Хорфагераў, кіруючай дынастыі Нарвегіі.

Легендарныя Інглінгі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Фрэйр-Інгві — паходзіў з племя ванаў, узяты ў закладнікі асамі і ўсыноўлены самім Одзінам.
  2. Ф'ёльнір (Fjölner) — патануў у чане з мядовым напоем.
  3. Свейгдэр (Svegder) — падарожнічаў у краіну туркаў і Ванахейм, адкуль прывёз сабе жонку.
  4. Ванландзі (Vanlandi)
  5. Вісбур (Visbur)
  6. Домальдзі (Domalde) — забіты сваімі падданымі за неўраджаі і голад у краіне.
  7. Домар (Domar)
  8. Дзюгві (Dyggve)
  9. Даг (Dag) — разумеў мову птушак, калі яго любімы верабей загінуў у Рэйдготаландзе, то Даг разарыў гэту краіну, але загінуў ад рукі мясцовага жыхара.
  10. Агні (Agne) — распачаў рабаўніцкі паход у Фінляндыю.
  11. Альрэк і Эйрык (Erik och Alrik) — сыны Агні
  12. Інгві і Альв (Yngve och Alf) — сыны Альрэка, закалолі адзін аднаго падчас сваркі.
  13. Хуглейк (Hugleik) — сын Альва
  14. Ёрунд (Jorund) — сын Інгві — разбіты халейгамі (жыхарамі Холугаланда) у Лім-фіёрдзе і павешаны.
  15. Аўн (Aun), або Ані — сын Ёрунда «Ваяваць ён не любіў, усё сядзеў дома» (Сага, XXV)
  16. Эгіль (Egil), сын Аўна — пры ім лютавала банда Туні — важака збеглых рабоў. Толькі дапамога датчан дапамагла конунгу аднавіць кантроль над краінай.
  17. Отар (Ottar), сын Эгіля
  18. Адыльс (Adils), сын Отара — пры ім Швецыя зведала марскі набег датчан з Хлейдра (Роскіле)
  19. Эйстэйн (Eystein), сын Адыльса
  20. Інгвар Высокі, сын Эйстэйна — загінуў у Эстоніі.
  21. Анунд Дарога (Anund), сын Інгвара — распачаў карны паход у Эстонію, помсцячы за гібель бацькі. Таксама рабіў прасекі ў лясах і спрыяў засяленню Швецыі.
  22. Інг'яльд Каварны (VII стагоддзе) — «Пасля смерці Інг'яльда Каварнага Упсальская Дзяржава выйшла з рук Інглінгаў» (Сага, XLI)
  23. Олаф Лесасек — каланізатар Вермланда
  24. Хальвдан Белая Косць — захапіў Хедмарк, Тотэн і Вестфальд
  25. Эйстэйн Гром (VIII стагоддзе)
  26. Хальвдан Шчодры на Золата і Скупы на Ежу — яго рэзідэнцыя размяшчалася ў Вестфальдзе
  27. Гудрэд Паляўнічы — заколаты рабом сваёй жонкі.
  28. Олаф Гейрстад-Альв (IX стагоддзе) — захапіў Вінгулмарк. Дзяліў уладанні бацькі з братам Хальвданам
  29. Рогнвальд Славуты
  30. Хальвдан Чорны
  31. Харальд Цудоўнавалосы — першы кароль Нарвегіі, заснавальнік роду Хорфагераў

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Снорри Стурлусон Круг Земной = Heimskringla / Ответственный редактор: М. И. Стеблин-Каменский. — М.: Издательство «Наука», 1980. — 687 с. — (Литературные памятники). — 25 000 экз.