Перайсці да зместу

Больцішскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Помедскі сельсавет)
Больцішскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Больцішкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 693
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Бо́льцішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Больцішкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Помедскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Помедзь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года цэнтр перанесены ў вёску Пашкавічы, сельсавет перайменаваны ў Пашкавіцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 24 красавіка 1978 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Даўгялішкі, Кемейшы, Пацялюнцы, Пашкавічы, Талькунцы і хутар Насавічы), у склад сельсавета са Старасмільгінскага сельсавета перададзены вёскі Пеляса і Сурканты, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Больцішкі, сельсавет перайменаваны ў Больцішскі[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 925 чалавек[3], з іх 63,0 % — палякі, 26,9 % — літоўцы, 7,7 % — беларусы, 1,3 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 693 чалавекі[5].

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.