Перайсці да зместу

Каменскі сельсавет (Шчучынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каменскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каменка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 714
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Каменка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залесненскага сельсавета[1]. З 23 мая па 25 снежня 1962 года ў складзе Скідзельскага раёна[2]. 26 кастрычніка 1965 года ў склад сельсавета з Дэмбраўскага сельсавета перададзена вёска Пратасаўшчына[3]. 11 ліпеня 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Скоржыцкага сельсавета[4]. У 1976 годзе ў склад Шчучынскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў: Агароднікі, Барташы, Будраўцы, Дубраўляны, Ельня, Жадзейкі, Жылічы, Зарэчча, Мілеўцы, Поплава, Скоржыкі, Шніпкі, Юшкі[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1006 чалавек[6], з іх 53,6 % — палякі, 39,6 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 714 чалавек[8].

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 кастрычніка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.