Карл фон Айнэм
Карл фон Айнэм | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Karl von Einem | ||||||||
| ||||||||
Дата нараджэння | 1 студзеня 1853[1] | |||||||
Месца нараджэння | ||||||||
Дата смерці | 7 красавіка 1934[1][2] (81 год) | |||||||
Месца смерці | ||||||||
Месца пахавання | ||||||||
Грамадзянства | ||||||||
Прыналежнасць |
Прусія Германская імперыя |
|||||||
Род войскаў | Пруская армія | |||||||
Гады службы | 1870 — 1919 | |||||||
Званне | ||||||||
Камандаваў | 3-я армія | |||||||
Бітвы/войны |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
|||||||
Узнагароды і званні |
|
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл фон А́ймэн (ням.: Karl Wilhelm Georg August Gottfried von Einem genannt von Rothmaler; 1 студзеня 1853 — 7 красавіка 1934) — прускі генерал, удзельнік франка-прускай вайны, камандуючы 3-й нямецкай арміяй падчас Першай сусветнай вайны, ваенны міністр Прусіі адказны за падрыхтоўку прускай арміі ў перадваенны перыяд.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Карл фон Аймэн нарадзіўся 1 студзеня 1853 года ў горадзе Херцберге, зямля Ніжняя Саксонія (Германія).
Большую частку свайго жыцця прысвяціў ваеннай службе. З 1876 года займаў розныя штабныя пасады. У 1884—1887 гады камандаваў эскадронам 14-га ўланскага палка, у 1893—1895 гады — 4-га кірасірскага палка[3].
З 1895 года выконваў абавязкі начальніка штаба VII армейскага корпуса, з 1898 года ўзначаліў аддзел Ваеннага міністэрства[3].
У 1900 годзе заняў пасаду дырэктара Агульнага ваеннага дэпартамента[3]. Пасля прызначэння ў жніўні 1903 года прускім ваенным міністрам[4], на працягу шасці гадоў кіраваў маштабнай рэарганізацыяй нямецкай арміі і будаўніцтвам фартыфікацыйных збудаванняў. Большая частка цяжкага ўзбраення выкарыстанага ў ПСВ з'явілася ў прускай арміі пры фон Айнэме, у прыватнасці, немцы абавязаны яму з'яўленнем сучасных кулямётаў і цяжкай артылерыі.
У 1909 годзе прызначаны камандзірам VII ваеннага корпуса і нёс службу пад камандаваннем генерала 2-й арміі Карла фон Бюлава. На гэтай пасадзе ў 1914 годзе, неўзабаве пасля ўступлення Германіі ў вайну, сфармаваў у складзе 2-й арміі групу з 3-х карпусоў (VII, IX і X АК), якая налічвала каля 100 тысяч чалавек, прызначэннем якой стала ўзяцце горада Льежа, што і было зроблена 16 жніўня. Узначальваючы VII АК фон Аймэн прыняў удзел у Першай бітве на Марне.
Пасля адхілення ад пасады генерал-палкоўніка Макса фон Хаўзена (1846—1922) Карл фон Аймэн заняў яго месца камандуючага 3-й арміяй у Шампані на фронце ад Рэймса да Арагона. Тут давераныя яму войскі адлюстроўвалі атакі 4-й французскай арміі, якая мела значную колькасную і тэхнічную перавагу (163 тысяч салдат і 989 гармат супраць 85 тысяч салдат і 460 гармат у фон Айнэма). Наступленне французаў было адбіта, пры гэтым французская армія панесла жахлівыя страты (больш за 90000 чалавек), пры гэтым не здолеўшы заняць нават першую лінію абароны немцаў. За гэта 16 сакавіка 1915 года Карл фон Аймэн быў удастоены вышэйшай ваеннай узнагароды Прусіі рыцарскага ордэна «Pour le Mérite». Другое наступленне французаў на гэтым участку таксама было адбіта з катастрафічнымі наступствамі для апошніх і 17 кастрычніка 1916 года фон Аймэн атрымаў дубовыя галіны да гэтага ордэну[3].
У 1919 годзе Карл фон Аймэн звольніўся з арміі і жыў на пенсію ў горадзе Мюльгайм-на-Руры, дзе і памёр 7 красавіка 1934 года.
Зноскі
- ↑ а б в г http://www.firstworldwar.com/bio/einem.htm Праверана 16 чэрвеня 2018.
- ↑ а б http://www.horstheld.com/0-Jung.html
- ↑ а б в г Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- ↑ Эйнем, Карл // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Водовозов В. В. Эйнем, Карл // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Einem, Karl von (англ.)
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1853 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжняй Саксоніі
- Памерлі 7 красавіка
- Памерлі ў 1934 годзе
- Памерлі ў акрузе Дзюсельдорф
- Пахаваныя ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
- Генерал-палкоўнікі (Германская імперыя)
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
- Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
- Асобы
- Кавалеры Вялікага крыжа Аўстрыйскага ордэна Леапольда
- Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Германія)
- Удзельнікі франка-прускай вайны