Мюнхен

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Мюнхен)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Мюнхен
ням.: München
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Rathaus and Marienplatz from Peterskirche - August 2006.zugeschnitten.jpg
Новая ратуша
Краіна
Зямля
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
310,43 км²
Вышыня цэнтра
519 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1.450.381 чалавек (2015)
Шчыльнасць
4.668 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
089
Паштовыя індэксы
80331-81929
Аўтамабільны код
M
Афіцыйны сайт
muenchen.de
(ням.) (англ.) (фр.) (італ.) (ар.) 
Мюнхен на карце Германіі ±
Мюнхен (Германія)
Мюнхен
Мюнхен (Баварыя)
Мюнхен

Мю́нхен (ням.: München [ˈmʏnçən], бав.: Minga) — горад на поўдні Германіі. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад федэральнай зямлі Баварыя. Трэці, пасля Берліна і Гамбурга горад Германіі паводле колькасці насельніцтва (1.364.920 тыс. чалавек — 2010). Плошча — 310,43 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Дакладная дата заснавання Мюнхена не вызначана. Упершыню горад упамінаецца ў дакументах 1158 года як Villa Munichen. У 1175 годзе атрымалівае статус горада.

У 1180 годзе Мюнхен быў перададзены біскупу Фрайзінгу, а ў 1240 годзе перайшоў у валоданне роду Вітэльсбахаў і пасля раздзелу Баварыі ў 1255 годзе з'яўляўся іх рэзідэнцыяй у Павярхоўнай Баварыі да 1918 года.

Герцаг Людовік IV, ураджэнец Мюнхена, быў абраны нямецкім каралём у 1314 годзе і каранаваны як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1328 годзе. Ён умацаваў пазіцыі горада, надзяліўшы яго манаполіяй на соль і забяспечыўшы яму тым самым дадатковы прыбытак.

Сталіца аб’яднанай Баварыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля аб’яднання Баварыі ў 1506 годзе Мюнхен стаў яе сталіцай. Падчас 16 стагоддзя Мюнхен быў цэнтрам нямецкай контррэфармацыі. У 1583 годзе герцаг Вільгельм V заснаваў тут Езуіцкую царкву Святога Міхаіла. У 1609 годзе, напярэдадні трыццацігадовай вайны, у Мюнхене было створана аб’яднанне каталіцкіх княстваў Германіі (Каталіцкая ліга).

У 1623 годзе, падчас Трыццацігадовай вайны, Мюнхен стаў рэзідэнцыяй выбаршчыкаў, калі Максіміліян I, герцаг Баварыі, быў надзелены выбарчай годнасцю, але ў 1632 годзе горад быў заняты Густавам II Адольфам шведскім.

У 1806 годзе Мюнхен стаў сталіцай новага каралеўства Баварыя, у горадзе былі ўтвораны парламент (Ландтаг) і архіепіскапія Мюнхена і Фрайзінгу.

У 1826 годзе загадам караля Людвіга І Ландсхуцкі ўніверсітэт (зараз Мюнхенскі універсітэт Людвіга-Максіміліяна) быў пераведзены ў Мюнхен.

Веймарская рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

6 красавіка 1919 года, пасля забойства першага рэспубліканскага прэм’ер-міністра Баварыі Курта Эйснера, у Мюнхене была абвешчана Баварская Савецкая Рэспубліка. Лідарам першага ўраду стаў 25-гадовы Эрнст Толер (з 6 па 12 красавіка). Другі ўрад пад кіраўніцтвам Яўгенія Левінэ існаваў з 13 красавіка па 3 мая. У гэты перыяд быў уведзены рабочы кантроль на прадпрыемствах, праведзена нацыяналізацыя банкаў, сфармавана Чырвоная армія і Надзвыайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй. 1 мая 1919 года германская армія і атрады фрайкора ўвайшлі ў Мюнхен. 3 мая адбылося апошняе пасяджэнне ўрада БСР, пасля чаго яна была далучана да Веймарскай рэспублікі.

У 1923 годзе Адольфам Гітлерам і яго прыхільнікамі здзейснілі спробу дзяржаўнага перавароту, празваная «Піўным путчам». 9 лістапада адбылося шэсце да плошчы Марыенплац, на якой калону нацыстаў сустрэлі ўзброеныя атрады паліцыі. Не атрымаўшы шырокай падтрымкі ні сярод насельніцтва горада, ні сярод арміі, путч быў падаўлены. Сёння аб гэтых падзеях сведчыць мемарыяльная шыльда, усталяваная на плошчы Адэонсплац.

Перыяд Трэцяга Рэйха[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе ў Мюнхене было падпісана пагадненне паміж Германіяй, Італіяй, Францыяй і Велікабрытаніяй, у выніку якога Судэцкая вобласць Чэхаславакіі была далучана да Германіі, а дэ-факта Гітлер атрымаў кантроль і над усёй астатняй тэрыторыяй Чэхаславакіі.

Падчас Другой Сусветнай вайны Мюнхен 71 раз падвяргаўся бамбаванням. 60% будынкаў былі разбураны, гістрычны цэнтр быў амаль цалкам знішчаны. За гады вайны амаль чацвёртая частка насельніцтва загінула, а ў яе канцы ў горадзе засталася крыху больш за палову даваеннага насельніцтва.

Пасляваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Пачыная з 1945 года Мюнхен быў цалкам адбудаваны, захаваўшы, у адрозненні ад некаторых іншых гарадоў Заходняй Германіі, даваенную сетку вуліц. У 1957 годзе насельніцтва Мюнхена перавысіла 1 мільён чалавек.

У 1972 годзе Мюнхен стаў месцам правядзення XX Летніх Алімпійскіх гульняў, перад пачаткам якіх у добраўпарадкаванне горада былі ўкладзеныя значныя сродкі — пабудавалі метро, практычна цалкам рэканструявалі цэнтр горада, была зноўку створана сістэма пад’язных дарог, пабудаваны новы комплекс спартыўных збудаванняў, які складаўся з алімпійскай вёскі на 10-15 тысяч жыхароў, Алімпійскага стадыёна на 80 тысяч месцаў, Палацу спорту на 15 тысяч месцаў, басейна на 10 тысяч месцаў, велатрэку на 13 тысяч месцаў і іншых спартыўных залаў і пляцовак.

Падчас Алімпіяды палесцінская тэрарыстычная групоўка «Чорны верасень» арганізавала тэракт, ахвярамі якога сталі 11 атлетаў зборнай Ізраіля і 1 паліцэйскі.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

У Мюнхене найбольшая ў Германіі колькасць высокакваліфікаванага насельніцтва з вышэйшай адукацыяй, што абумоўлівае існаванне навукаёмістых прадпрыемстваў. Горад мае развітую электратэхнічную, радыёэлектронную, оптыка-механічную прамысловасць, агульнае і транспартнае машынабудаванне, ваенную, хімічную, паліграфічную, трыкатажную, харчовую прамысловасць. Адна з найбольш вядомых галін — піваварэнне. Дзякуючы высокай канцэнтрацыі ІТ-прадпрыемств Мюнхен атрымаў парадыйную назву "Isar Valley" (Ізарская Даліна).

Тут знаходзяцца штаб-кватэры вядомейшых і буйнейшых прадпрыемстваў Германіі:  

  • BMW
  • Siemens AG
  • MANN AG
  • Flixmobility
  • Allianz SE

Навука, адукацыя, культура[правіць | правіць зыходнік]

Мюнхенскі ўніверсітэт, Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт. Баварская АН і Акадэмія выяўленчых мастацтваў. Дзяржаўная вышэйшая музычная школа, кансерваторыя. Баварскія дзяржаўныя зборы карцін, Старая пінакатэка, Баварскі нацыянальны музей, Нямецкі музей, этнаграфічны музей, Гліптатэка і інш.

Дзейнічае Нацыянальны тэатр. Праходзяць оперныя фестывалі (з 1875).

Шырока вядомы Фестываль піва. Арганізуюцца штогадовыя прамысловыя кірмашы.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Мюнхенская транспартная сістэма мае дыферэнцыраваную сістэму аплаты і падзелена на чатыры тарыфныя зоны, кожная з каторых мае ў сваім складзе чатыры кольцы. Яе аснова — сетка высокахуткасных паяздоў: метрапалітэн (U-Bahn) і гарадская электрычка (S-Bahn). Наземны транспарт прадстаўлены трамваямі і аўтобусамі. Сістэма кантралюецца прадпрыемствам MVV (Мюнхенскае транспартнае і тарыфнае аб’яднанне). Самы стары від грамадскага транспарту — трамвай, быў адкрыты ў 1876 годзе.

Аэрапорт[правіць | правіць зыходнік]

За 30 км ад цэнтра знаходзіцца Міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца-Ёзефа Штраўса (MUC). На сённяшні дзень ён з’яўляецца другім буйнейшым аэрапортам Германіі і сёмым у сусвеце. Прапускная здольнасць аэрапорту — 50 мільёнаў пасажыраў у год або 90 узлётаў/пасадак у гадзіну. Да яго можна даехаць пры дапамозе маршрутаў хуткаснай электрычкі S1 (з захаду горада) і S8 (з усходу), пры дапамозе аўтобусаў Lufthansa Express Bus (адыходзяць ад галоўнага вакзалу), а таксама па аўтабану A92.

Планіроўка і архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Стары горад са шчыльнай забудовай уздоўж ракі Ізар. Гарадскі цэнтр, падзелены на 4 кварталы вуліцамі, перакрыжаванымі на Марыенплац, у XIII ст. быў абнесены сценамі (захаваліся вароты XIV ст.). 3 1791 года гарадскія ўмацаванні знесены і ў XVIII—XIX ст. пабудаваны рэгулярныя прыгарады з шырокімі вуліцамі, барочнымі і класіцыстычнымі будынкамі. Пасля 1871 года выраслі новыя кварталы і прамысловыя раёны.

Мюнхен моцна пашкоджаны ў Другую сусветную вайну. Сучаснае аблічча вызначаецца суседствам рознастылявых пабудоў з будынкамі з бетону і шкла. Захаваліся архітэктурныя помнікі XIII—XX ст.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы ў Мюнхене[правіць | правіць зыходнік]

Магіла святара Уладзіміра Салаўя ў Мюнхене

На пачатку ХХ ст. у каталіцкім універсітэце ў Мюнхене вучыліся будучыя беларускія святары і ў 1940-я гады тут быў створаны Беларускі камітэт.[4] Мюнхен з канца 1940-х гадоў стаў цэнтрам беларускай прысутнасці ў Германіі. У горадзе выдавалася газета «Бацькаўшчына», дзейнічала беларуская служба Радыё «Свабода», а таксама працаваў Інстытут вывучэння СССР.

Пахаваныя[правіць | правіць зыходнік]

Амаль што на ўсіх могілках Мюнхена ёсць беларусы. На могілках Перлахер Форст быў пахаваны журналіст Леанід Карась. Але магілы ўжо няма. Таксама тут быў пахаваны журналіст Алесь Марговіч на чыёй магіле была скульптура Мадонны. Магілы Марговіча даўно няма, але скульптуру Мадонны перанеслі ў цэнтр могільніка. Таксама тут быў журналіст Уладзімір Бортнік і пісьменнік Пётр Сыч.[5][6]

На могілках Вестфрыдгоф пахаваные спявачка Барбара Іванаўна Вержбаловіч, гісторык Сымон Кандыбовіч, мастак Зміцер Чайкоўскі і журналіст Уладзімір Цвірка.[5]

На могілках Остфрыдгоф была кіраўніца СБМ Надзея Абрамава, але магілку яе ўжо забралі. Там жа быў пахаваны і Ніканор Ляўковіч, брат Ніны Абрамчык.[5]

Журналіст Радыё Свабода Юрка Сянькоўскі пахаваны у Фельдмохінгу, дзе жыло некалькі беларусаў.[5] Таксама тут быў палітычны і нацыянальны дзеяч Юрый Сабалеўскі.[7]

На могілках Вальдфрыдгоф пахаваны святар Уладзімір Салавей.[8]

На могілках Рім пахаваны гісторык Павал Урбан.[9]

Невядома дзе знаходзіцца магіла мастацтвазнаўцы Юліяны Вітан-Дубейкаўская.[10]

Вядомыя асобы, якія жылі ў Мюнхене[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мюнхен // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.