Мундыльфары (спадарожнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мундыльфары (ст.-сканд. Mundilfäri) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Мундыльфары, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXV.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Мундыльфары быў адкрыты групай навукоўцаў пад кіраўніцтвам Брэта Глэдмана у серыі назіранняў, пачынаючы з 23 верасня 2000 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 7 снежня 2000 г.. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2000 S 9. З снежня 2000 года па красавік 2001 года была праведзена дадатковая серыя назіранняў.

Уласная назва была прысвоена 8 жніўня 2003 г.