Мытны саюз ЕАЭС

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мытны саюз ЕАЭС
руск.: Таможенный союз ЕАЭС
Абрэвіятура МС ЕАЭС
Членства Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія
Адміністрацыйны цэнтр Расія
Адрас Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Замаскварэчча, вул. Летнікоўская, д. 2
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Тып арганізацыі міжурадавая
Афіцыйныя мовы руская
Кіраўнікі
Старшыня Камісіі Тыгран Саркісян
Заснаванне
Дата заснавання 6 ліпеня 2010 (11 гадоў таму)
Колішняя назва Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі (да 1 студзеня 2015 г.)
Кіроўны орган Савет
Матчыная арганізацыя Еўразійскі эканамічны саюз
eurasiancommission.org
Commons-logo.svg Мытны саюз ЕАЭС на Вікісховішчы

Мытны саюз Еўразійскага эканамічнага саюза — адзіная мытная прастора, створаная 6 ліпеня 2010 года ў выніку падпісання Мінскага дагавора аб Мытным кодэксе ад 27 лістапада 2009 года[1]. Гэты міждзяржаўны дагавор аб стварэнні адзінай мытнай прасторы быў падпісаны Расіяй, Беларуссю і Казахстанам.

Расія ад стварэння Мытнага саюза можа атрымаць прыбытак у памеры каля $ 400 млрд, а Беларусь і Казахстан — па $ 16 млрд да 2015 годзе. Поўнае выкарыстанне патэнцыялу Мытнага саюза можа прывесці да скарачэння тэрмінаў перавозкі грузаў з Кітая ў Еўропу прыкладна ў 4 разы.

Установы[правіць | правіць зыходнік]

  • Савет. Складаецца з намеснікаў старшыняў урадаў. Правамоцная пры ўдзеле ўсіх членаў. Ухваляе пастановы агульнай згодай. Зацвярджае бюджэт, заробкі і колькасць супрацоўнікаў. Дае даручэнні Калегіі.
  • Калегія. Складаецца з 9 прызначаных на 4 гады прадстаўнікоў (па 3 ад кожнай дзяржавы). Збіраецца штотыдзень. Ухваляе пастановы 2/3 галасоў. Наглядае за выкананнем дагавораў[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пагадненне аб мытным саюзе тры дзяржавы перападпісвалі 4 разы (у 1995, 1999, 2002, 2008 гадах), з-пад дзеяння якога Расія штораз выключала энерганосьбіты[3].

У 2012 годзе ўзаемны таваразварот Беларусі, Казахстана і Расіі склаў 12 % ад агульнага знешняга гандлю краін. Пагатоў для Беларусі гэты паказчык дасягаў 48 %, для Казахстана — 18 %, для Расіі — 7 %[4]. 1 студзеня 2015 года Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі пераўтварылі ў Еўразійскі эканамічны саюз, да якога 2 студзеня 2015 года далучылася Арменія. 12 жніўня 2015 года ўдзельнікам Мытнага саюза ЕАЭС стаў Кыргызстан.

Пашырэнне Мытнага саюза[правіць | правіць зыходнік]

З часам да Мытнага саюза могуць далучыцца іншыя члены ЕўрАзЭС — Кыргызстан і Таджыкістан. На саміце ЕўрАзЭС-2010, які адбыўся ў Астане, прэзідэнты Кіргізіі і Таджыкістана заявілі, што іх краіны вывучаюць магчымасць уваходжання ў Мытны саюз[5].

26 ліпеня 2010 года Прэзідэнт Сірыі Башар Асад выказаў цікавасць Сірыі пра стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расіі, Казахстана і Беларусі[6].

8 жніўня 2011 года Прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева заявіла пра ўваходжанне ў Мытны саюз[7].

Таксама, перспектывы ўваходжання ў Мытны Саюз разглядаюць Новая Зеландыя і В’етнам[8].

Зноскі

  1. А. Лукашэнка, Н. Назарбаеў, Дз. Мядзведзеў. Дагавор аб Мытным кодэксе мытнага саюза(руск.) , Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (16 красавіка 2010). Праверана 16 жніўня 2013.
  2. Дагавор аб Еўразійскай эканамічнай камісіі. Масква, 18 лістапада 2011 г.(руск.) , НЦПІ Беларусі (13 снежня 2011). Праверана 16 жніўня 2013.
  3. Аляксей Мацэвіла. У чым сэнс «бессэнсоўнай паласы напружання», Беларускае тэлеграфнае агенцтва (6 кастрычніка 2010). Праверана 16 жніўня 2013.
  4. Аляксандр Сінкевіч. Што тармозіць еўразійскую інтэграцыю // Звязда : газета. — 16 кастрычніка 2013. — № 195 (27560). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  5. Д. Медведев заявил о запуске Таможенного союза :: Экономика :: Top.rbc.ru
  6. Сірыя прапануе стварыць зону свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана(руск.) . Агентство Стратегічних Досліджень (26 ліпеня 2010). Праверана 27 ліпеня 2010.
  7. Кіраўніца Кыргызстана анансавала ўваходжанне ў Мытны саюз — Навіны Кыргызстана
  8. Новая Зеландыя просіць уключыць яе ў склад Мытнага Саюза

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]