Мікалай Мікітавіч Слюнькоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Мікіціч Слюнькоў)
Мікалай Мікітавіч Слюнькоў
Сцяг Член Палітбюро ЦК КПСС
26 чэрвеня 1987 — 1990
Сцяг Кандыдат ў члены Палітбюро ЦК КПСС
6 сакавіка 1986 — 26 чэрвеня 1987
Сцяг16-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
13 студзеня 1983 — 6 лютага 1987
Папярэднік Ціхан Якаўлевіч Кісялёў
Пераемнік Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў

Нараджэнне 26 красавіка 1929(1929-04-26)[1]
Смерць 9 жніўня 2022(2022-08-09) (93 гады)
Месца пахавання
Дзеці Інеса Слюнькова, Svetlana Sliunkova[d] і Sergey Slyunkov[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1974
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дзяржаўная прэмія СССР — 1971

Мікала́й Мікі́тавіч Слюнько́ў (26 красавіка 1929, вёска Гарадзец Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці9 жніўня 2022, Мінск) — савецкі партыйны дзеяч, кіраўнік БССР у 1983—1987 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у сялянскай сям’і. Пасля сканчэння школы з’ехаў у Мінск, скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1950). Пачаў працоўную дзейнасць чорнарабочым на Мінскім трактарным заводзе. Далей працаваў памочнікам майстра, майстрам, старэйшым майстрам, намеснікам начальніка, начальнікам цэха, намеснікам старшыні і старшынём заводскага прафесійнага саюзу МТЗ.

Член КПСС з 1954 года. Завочна скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1962).

У 1960—1965 гг. — дырэктар Мінскага завода трактарных запасных частак. У 1965—1972 гг. — дырэктар Мінскага трактарнага завода, генеральны дырэктар Мінскага вытворчага трактарабудаўнічнага аб’яднання.

У 1972—1974 гг. першы сакратар Мінскага гаркама партыі. Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савету СССР ад 3 студзеня 1974 года «за выдатныя дасягненні ў кіраванні Мінскім вытворчым трактарабудаўнічным аб’яднаннем, партыйнай арганізацыяй Беларусі» Слюнькову Мікалаю Мікітавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з узнагароджаннем ордэнам Леніна і Залатой зоркі «Серп і молат».

У 1974—1983 гг. намеснік старшыні Дзяржплана СССР. З 31 студзеня 1983 па 6 лютага 1987 гг.[2] першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.

З 1987 г. сакратар ЦК КПСС, член Палітбюро ЦК КПСС, адначасова ў 1987—1988 гг. загадчык Эканамічнага аддзела ЦК КПСС. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7, 10, 11 скліканняў, народны дэпутат СССР з 1989 г. З 1988 г. старшыня Камісіі ЦК КПСС па пытаннях сацыяльна-эканамічнай палітыкі.

З 1990 года на пенсіі. Жыў у Мінску.

Памёр 9 жніўня 2022 года[3].

Зноскі

  1. Nikolaj N. Sljunkow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Вадзім Якушаў. Белоруссия (Belarus) (руск.). Краіны і прэзідэнты. Праект WMS. Праверана 5 красавіка 2009.
  3. Умер бывший глава БССР Николай Слюньков

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла біяграфію Слюнькова і яшчэ тры кнігі. Наша Ніва (18 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.