Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў | |
---|---|
XXVIII скліканне | |
Тып | |
Тып | аднапалатны |
Кіраўніцтва | |
Старшыня |
Васіль Васілевіч Панасюк, Беспартыйны з 6 лютага 2013 |
Структура | |
Членаў | 57 |
Фракцыі | |
Выбары | |
Сістэма галасавання | мажарытарная |
Апошнія выбары | 18 лютага 2018 года |
Зала пасяджэнняў | |
Мінск, пр-т Незалежнасці, 8 | |
Сайт | |
Афіцыйная старонка |
Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў (Мінгарсавет) — заканадаўчы прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі горада Мінска. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 57 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 4 гады.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў лютым 1917 года як Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
У часы жнівеньскага путча, 29 дэпутатаў заклікалі жыхароў не падпарадкоўвацца путчыстам.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Фракцыя | Кол-ць дэпутатаў |
---|---|
Беспартыйныя | 48 |
КПБ | 5 |
РППС | 2 |
БССП | 2 |
Для прыцягнення маладых людзей у сістэму мясцовага самакіравання, а таксама іх прававой і палітычнай сацыялізацыі ў 2007 годзе Рашэннем Прэзідыума Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў заснаваны першы орган маладзёжнага парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь — Маладзёжная палата пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў.
Інфармацыя пра выбары
[правіць | правіць зыходнік]Апошнія выбары адбыліся 23 сакавіка 2014 года.
Паўнамоцтвы гарадскога Савета
[правіць | правіць зыходнік]Паводле арт. 121 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь да выключнай кампетэнцыі Мінгарсавета адносяцца:
- зацвярджэнне праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, бюджэту горада Мінска і справаздач аб іх выкананні;
- усталяванне мясцовых падаткаў і збораў;
- вызначэнне парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю;
- прызначэнне мясцовых рэферэндумаў;
- зацвярджае кандыдатуру старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, прызначанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- выбірае 8 членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад горада Мінска.
Камісіі
[правіць | правіць зыходнік]- мандатная, па галоснасці, самакіраванні, правапарадку і міжнародных сувязях.
- па эканамічным развіцці, фінансах і бюджэту.
- па ахове здароўя і сацыяльнай абароне.
- па адукацыі, навуцы, культуры і спорту.
- па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі.
- па маладзёжнай палітыцы і сувязях з грамадскімі арганізацыямі.
- па будаўніцтве, жыллёвай палітыцы, землекарыстанні і экалогіі
- па камунальнай уласнасці і прыватызацыі.
- па спажывецкім рынку, прадпрымальніцтве і рэкламе.
Члены Савета рэспублікі ад горада Мінска
[правіць | правіць зыходнік]- Ала Мікалаеўна Бодак
- Міхаіл Сяргеевіч Орда
- Канстанцін Усцінавіч Вільчук
- Сяргей Кімавіч Рахманаў
- Кацярына Мікалаеўна Дулава
- Алег Алегавіч Румо
- Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
- Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 19 лютага 2018.