Перайсці да зместу

Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды
Лідар Сяргей Уладзіміравіч Ярмак
Дата заснавання 15 сакавіка 1997
Дата роспуску 9 жніўня 2023[3]
Штаб-кватэра Сцяг Беларусі, Мінск, вул. К. Маркса, д. 10[1]
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя, прапрэзыдэнцкая
Колькасць членаў 2881 (2002)[2]

Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды (СДПНЗ) — ліквідаваная ўладамі палітычная партыя Рэспублікі Беларусь сацыял-дэмакратычнага кірунку. Лічыла сябе правапераемніцай Партыі народнай згоды (ПНЗ). Партыя падтрымлівала і ўхваляла палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Адрас партыі паводле звестак ЦВК: 220050, г. Мінск, вул. К. Маркса, 10.

9 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Сацыял-дэмакратычную партыю Народнай Згоды.[4]

Партыя заявіла аб сваёй прыхільнасці сацыяльна рыначнай эканоміцы па формуле: «рынак — наколькі магчыма, дзяржаўнае рэгуляванне — наколькі неабходна». Такая мадэль мае на мэце адсячэнне найбольш негатыўных рыс рыначнай эканомікі.

На сваім V надзвычайным з’ездзе (сакавік 1997) партыя прызнала памылкай рашэнне пра аб’яднанне з Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой (БСДГ) у чэрвені 1996. Лідар партыі Л. Сечка крытыкаваў апазіцыю, якая дзейнічае па прынцыпу «чым горш, тым лепш», і прапанаваў сваім паплечнікам устаноўку на згоду і стабільнасць у грамадстве. Згодна рашэнням з’езда, партыя лічыць, што вектар гістарычнага развіцця Беларусі ляжыць у баку ад ліберальна-капіталістычнага шляху: «магчымы сінтэз лепшых рыс: планамернасці і гуманістычных ідэалаў сацыялізму, спаборніцтва і прадпрымальнасці»[5].

15 студзеня 1999 Цэнтральны выканаўчы камітэт СДПНЗ зацвердзіў папярэднія спісы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Леанід Сечка паведаміў, што цэнтрвыканкам СДПНЗ падтрымаў прапанову Гомельскай гарадской арганізацыі аб правядзенні ў 1999 годзе перарэгістрацыі членаў партыі. Дадзенае рашэнне матывуецца «значным ростам шэрагаў СДПНЗ», бо, па словах старшыні, у партыі налічвалася каля 4 тысяч чалавек[6].

У чэрвені 2001 партыя разглядала кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі і лідара Федэрацыі прафсаюзаў беларускай (ФПБ) Уладзіміра Ганчарыка ў якасці магчымых кандыдатаў для падтрымкі на прэзідэнцкіх выбарах. Партыя таксама разглядала кандыдатуру апошняга, як ў якасці адзінага кандыдата ад сацыял-дэмакратычных сілаў Беларусі[7].

Пры расследаванні карэспандэнта Тэлеграфа ў 2012 г. высветлілася, што ў Палацы шахмат і шашак па вуліцы Карла Маркса, 10, дзе павінен знаходзіцца офіс СДПНЗ, ніколі пра гэтую партыі не чулі. Па словах вахцёра, у будынку размешчаны толькі офіс газеты «Спартыўная панарама». Характэрна, што сайт Мінюста Рэспублікі Беларусь не падае ніякага тэлефона партыі[8].

На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 г. ад партыі былі абраны 11 прадстаўнікоў.

На парламенцкіх выбарах 2019 г. партыя не вылучала кандыдатаў па партыйных спісах, а 1 прадстаўнік партыі вылучаўся праз збор подпісаў.[крыніца?]

Зноскі

  1. Пры расследаванні карэспандэнта Тэлеграфа высветлілася, што ў Палацы шахмат і шашак па вуліцы Карла Маркса, 10, дзе павінен знаходзіцца офіс СДПНЗ, ніколі пра гэтую партыі не чулі. Па словах вахцёра, у будынку размешчаны толькі офіс газеты «Спартыўная панарама». Характэрна, што сайт Мінюста Рэспублікі Беларусь не падае ніякага тэлефона партыі.
  2. http://library.fes.de/pdf-files/bueros/belarus/07073.pdf
  3. а б https://belsat.eu/news/10-08-2023-vyarhouny-sud-belarusi-zlikvidavau-yashche-dzve-partyi
  4. Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю і Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды
  5. Народная газета. — 1997. — № . — 25 сакавіка. — С.
  6. http://naviny.by/rubrics/elections/1999/01/15/ic_news_623_349937/
  7. Партия народного согласия поддержит на выборах либо Александра Лукашенко, либо Владимира Гончарика http://afn.by/news/i/8987
  8. Куда пропали белорусские партии? //Тelegraf.by