Партыя свабоды і прагрэсу
Партыя свабоды і прагрэсу | |
---|---|
![]() | |
Лідар | Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд |
Дата заснавання | 22 лістапада 2003 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалогія | лібералізм |
Інтэрнацыянал | Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу |
Сайт | liberaly.org |
Партыя свабоды і прагрэсу (скарачэнне ПСП, руск.: Партия свободы и прогресса, англ.: Belarusian liberal Party of Freedom and Progress) — ствараемая ў Беларусі з 2003 года палітычная партыя ліберальнай арыентацыі. Вынік эвалюцыйнага развіцця моладзевага руху «Грамадзянскі форум». Старшыня — Уладзімір Навасяд. 22 лістапада 2003 года[1], 29 мая 2004 года[2], 29 мая 2005 года[3], 18 красавiка 2009 года[4] прайшлі Устаноўчыя з’езды Партыі свабоды і прагрэсу, якія прынялі рашэнне аб стварэнні партыі і зацвердзілі Статут[5], Праграму[6] і Маніфест[7] Партыі свабоды і прагрэсу. Ва ўсіх чатырох выпадках міністэрства юстыцыі Беларусі на розных падставах адмовiла ў рэгістрацыі новай палітычнай партыі, а Вярхоўны суд адхілiў пададзеныя ініцыятарамі стварэння партыі скаргі на рашэнні Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі (заснавальнікі партыі называюць іх палітычна матываванымі)[8].
Гiсторыя[правіць | правіць зыходнік]
Аснова першай беларускай лiберальнай партыі будавалася на дзейнасцi моладзевай арганiзацыi «Грамадзянскі форум», створанай дэпутатам Вярхоўнага савета Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiрам Навасядам у 1995 годзе i зарэгiстраванай Мiнiстэрствам юстыцыi 10 верасня 1996 года[9]. На той час «Грамадзянскi форум» з’яўляўся моладзевым крылом Аб’яднанай грамадзянскай партыi. У 2000 годзе з-за адмовы Уладзiмiра Навасяда ад партыйнай лiнii байкоту выбараў, АГП парывае адносiны з «Грамадзянскiм форумам» i арганiзацыя становiцца самастойнай[10]. У той жа час адбываецца iдэалагiчны раскол дзвюх структур — АГП займае лiберальна-кансерватыўную пазiцыю, а прадстаўнiкi «Грамадзянскага форуму» — лiберальную.
Мiж тым Уладзiмiр Навасяд перамагае на парламенцiх выбарах па 95-й Купалаўскай выбарчай акрузе i становiцца дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь[11]. Дзякуючы гэтаму да 2004 года з дапамогай моладзi з «Грамадзянскага форуму» дэпутат У. Навасяд вынес на разгляд Парламента шэраг законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб ашчаджэннях грамадзян», «Аб адмене абавязковага размеркавання выпускнiкоў беларускiх ВНУ»[12], блок паправак у закон «Аб статуце Палаты прадстаўнікоў» i зменах у выбарчым заканадаўстве[13]. «Грамадзянскi форум» у сваю чаргу ў гэты час становiцца лiдарам моладзевага руху краiны з прадстаўнiцтвам у 38 гарадах[10] i нават сваёй асабiстай газетай «Моладзевы праспект»[14].
Сталыя чальцы «Грамадзянскага форуму» разам з У. Навасядам у 2001 годзе вырашаюць аформiць палiтычныя амбiцыi ў зарэгiстраваную партыю лiберальнага толку[15]. Такiм чынам з’яўляецца арганiзацыйны камiтэт Партыi свабоды i прагрэсу. Партыя стала адзiнай лiберальнай партыяй краiны, прасоўваючы праеўрапейскую, дэмакратычную павестку. Аднак партыю так i не ўдалося фармалiзаваць. Улады 4 разы адказвалi ёй у рэгiстрацыi на падставе фармальных прычын. У 2003[1], 2004[2], 2005[3], 2009[4] гадах прайшлi Устаноўчыя з’езды партыi, што мелi сваёй мэтай рэгiстрацыю партыi. Але кожны раз Мiнiстэрства юстыцыi знаходзiла парушэннi. Таму на 2020 год ПСП працягвае сваю працу ў фармаце «Арганiзацыйнага камiтэта Партыi свабоды i прагрэсу».
Удзел у выбарчых кампанiях i палiтычная актыўнасць[правіць | правіць зыходнік]
З самага заснавання Партыя актыўна прымае ўдзел у выбарчых кампанiях рознага ўзроўню. Партыя знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Таму фiксуюцца выпадкi адмовы рэгiстрацыi кандыдатам ад Партыi ў выбарах. Так, У. Навасяду адмаўлялася ва ўдзелах у выбарах у Парламент у 2004 годзе i мясцовых выбарах 2007 года з-за яго актыўнай пазiцыi пад час дэпутатскiх паўнамоцтваў у 2000—2004 гадах.
Выбарчая кампанiя | Прыкладная колькасць сабраных подпiсаў | Колькасць кандыдатаў ад Партыi i яе моладзевага крыла | Абрана дэпутатамi | Лепшыя вынiкi |
---|---|---|---|---|
Мясцовыя выбары 1999 | Няма дадзеных | 1 (Грамадзянскi форум) | 0 | Няма дадзеных |
Парламенцкiя выбары 2000 | Няма дадзеных | 1 (Грамадзянскi форум) | 1 | У. Навасяд абраны дэпутатам Парламента па Купалаўскай акрузе № 95[16] |
Прэзiдэнцкiя выбары 2001 | - | - | - | - |
Мясцовыя выбары 2003 | 1400 | 15 | 1 | А. Цiмафееў абраны дэпутатам мясцовага савета дэпутатаў г. Горкi[17] |
Парламенцкiя выбары i нацыянальны рэферэндум 2004 | 15000 | 4 | 0 | Няма дадзеных |
Прэзiдэнцкiя выбары 2006 | 14000 | - ПСП падтрымала адзiнага кандыдата ад дэмакратычных сiл А. Мiлiнкевiча | - | - |
Мясцовыя выбары 2007 | 8800 | 21 | Няма дадзеных | Няма дадзеных |
Парламенцкiя выбары 2008 | 15000 | 7 | 0 | У. Навасяд, 2-е месца, 8898 галасоў (23,3 %)[18]
С. Еўдакiмовiч, 3-е месца, 4802 галасы (9,31 %)[18] |
Мясцовыя выбары 2010 | 5000 | 21 | Няма дадзеных | Няма дадзеных |
Прэзiдэнцкiя выбары 2010 | 35 000 | - ПСП падтрымала 3 незалежных кандыдатаў Дз. Вуса, М. Статкевiча, А. Мiхалевiча | - | - |
Парламенцкiя выбары 2012 | 5000 | 3 | 0 | У. Навасяд, 2-е месца, 6886 галасоў (19,9 %)[19] |
Мясцовыя выбары 2014 | 3000 | 9 | 0 | Ю. Стукалаў, 3-е месца, 490 галасоў (12,17 %)[20] |
Прэзiдэнцкiя выбары 2015 | - | - | - | - |
Парламенцкiя выбары 2016 | 5500 | 4 | 0 | Ю. Стукалаў, 3-е месца, 3467 галасоў (7,9 %)[21]
У. Навасяд, 4-е месца, 3624 галасоў (9,2 %)[22] |
Мясцовыя выбары 2018 | 3000 | 7 | 0 | Ю. Стукалаў, 3-е месца, 486 галасоў (9,8 %)[23]
А. Лазараў, 3-е месца, 447 галасоў (8 %)[23] |
Парламенцкiя выбары 2019 | - | 1 | 0 | А. Iрхо, 5-е месца, 504 галасы (1,14 %)[24] |
Прэзiдэнцкiя выбары 2020 | - | - | - | - |
Бягучы статус i актыўнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аснову партыi складуць былыя і дзеючыя актывісты моладзевага руху «Грамадзянскі форум», а таксама моладзь, якая раней не ўваходзіла ў склад палітычных партый, якой блізкія ліберальныя ідэалы свабоды асобы, натуральных правоў і свабод чалавека, абароны прыватнай уласнасці. Асноўны акцэнт у працы робіцца на раскрутцы ўласных палітыкаў, актыўным удзеле ў мясцовых і парламенцкіх выбарах.
Найбольшая колькасць прыхільнікаў стварэння Партыі свабоды і прагрэсу ў Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях Рэспублікі Беларусь.
Партыя свабоды і прагрэсу запаўняе пустуючую нішу ў палітычным спектры краіны — з’яўляецца першай ліберальнай партыяй у Беларусі. ПСП артыкулюе і ўмацоўвае ліберальныя ідэі ў Беларусі, краіны з пакуль дамінуючымі сацыял-дэмакратычнай і нацыянал-дэмакратычнай ідэалогіямі. Еўрапейская інтэграцыя Беларусі — асноўны тэзіс у міжнароднай частцы палітычнай платформы Партыі свабоды і прагрэсу. Гэты вектар быў умацаваны набыццём партыяй у 2013 годзе статусу афiлiраванага члена Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу — галоўнай лiберальный палiтычнай сiлы Еўропы[25].
Падчас прэзiдэнцкай кампанii 2020 года ў Беларусi партыя заняла актыўна пра-дэмакратычную пазiцыю. Разам з моладдзю з «Грамадзянскага форуму» Партыя iнiцыянавала петыцыю супраць галоўнай газеты Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «СБ — Беларусь Сегодня» за абразу палiтычных пачуццяў беларусаў. Петыцыя сабрала болей за 11 000 подпiсаў, аднак Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь не знайшло ў дзеяннях газеты парушэнняў[26]. Падчас выбараў Партыя свабоды i прагрэсу заклiкала прыхiльнiкаў прагаласаваць «супраць усiх» кандыдатаў[27]. У той жа час моладзевае крыло Партыi заклiкала электарат «зрабiць альтэрнатыўны дэмакратычны выбар»[28]. Моладзевае крыло Партыi «Грамадзянскi форум» арганiзавала буйную незалежную мiсiю назiрання. На падставе назiрання на 40 акругах была зафiксавана вялiкая колькасць парушэнняў i апублiкаваны даклад. Партыя свабоды i прагрэсу асудзiла гвалт праваахоўнiкаў супраць мiрных дэманстрантаў падчас пратэстаў i заклiкала да дэмакратычных зменаў у краiне, далучыўшыся да мемарандуму асноўных апазiцыйных партый[29].
Зноскі
- ↑ а б В либеральной нише новоселье (газета «Белорусский рынок» № 46(579), 22 — 29 ноября 2003) Архівавана 23 верасня 2015.
- ↑ а б Партия свободы и прогресса не нужна государству (08.07.2004, БДГ Деловая газета)
- ↑ а б Третья попытка удовлетворить Минюст (БДГ Деловая газета 31.05.2005)
- ↑ а б Четвертый учредительный съезд Партии свободы и прогресса пройдет в апреле (БДГ Деловая газета, 23.12.2009)
- ↑ Устав политической Партии свободы и прогресса Архівавана 15 студзеня 2021.
- ↑ Программа Партии свободы и прогресса Архівавана 24 лістапада 2020.
- ↑ Манифест Партии свободы и прогресса Архівавана 24 лістапада 2020.
- ↑ Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў абгрунтаваным рашэньне Міністэрства юстыцыі адмовіць у рэгістрацыі Партыі свабоды і прагрэсу (Радыё Свабода, 12.11.2004)
- ↑ «Гражданский форум» лидером избрал Сергея Воронкевича // Белорусский партизан, 19 декабря 2009 г.
- ↑ а б О нас — История // Гражданский форум Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ Владимир НОВОСЯД: Живу здесь и сейчас // СБ-Беларусь Сегодня, 24.11.2001
- ↑ «Гражданский форум» собрал 27 тысяч подписей против принудительного распределения в РБ Архівавана 18 кастрычніка 2016. // Tut.by, 9 мая 2001 г.
- ↑ «Гражданский форум» и депутатская группа «Республика» собирают подписи для внесения изменений в избирательный кодекс // Белорусская деловая газета, 21 марта 2003 г.
- ↑ Будет новая газета? // Вечерний Минск, 3 мая 1999 г.
- ↑ О Партии Архівавана 23 студзеня 2021.
- ↑ Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва во втором туре голосования Архівавана 30 кастрычніка 2020.
- ↑ У другім туры мясцовых выбараў у магілёўскай вобласці дэпутатамі абраны двое прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (Выбары ў Беларусі 17.03.2003) Belarus elections. Архівавана 15 красавіка 2009.
- ↑ а б Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва Архівавана 8 мая 2019.
- ↑ СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва 23 сентября 2012 года Архівавана 19 кастрычніка 2016.
- ↑ СВЕДЕНИЯ об итогах выборов в Могилевский городской Совет депутатов 23 марта 2014 г. Архівавана 10 кастрычніка 2020.
- ↑ СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года Могилевская область Архівавана 9 кастрычніка 2020.
- ↑ СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года. Город Минск Архівавана 15 лютага 2020.
- ↑ а б Сообщение о проведении выборов депутатов в Могилевский городской Совет депутатов 18 февраля 2018 года Архівавана 20 верасня 2021.
- ↑ СВЕДЕНИЯ о результатах голосования на парламентских выборах в Беларуси. Могилевская область, 2019 г. Архівавана 20 верасня 2021.
- ↑ ALDE Member Parties
- ↑ Мининформ ответил на петицию о вынесении предупреждении газете «СБ. Беларусь Сегодня». Hrodna.life — русская версия. 2020-07-01.
- ↑ ПСП рекомендует голосовать против всех, демократическим силам начать консультации, а властям отказаться от насилия и начать диалог" // Партия свободы и прогресса, 31 июля 2020. Архівавана 24 лістапада 2020.
- ↑ За альтернативный демократический выбор! | Гражданский форум" // Гражданский форум, 5 августа 2020 г. Архівавана 5 снежня 2020.
- ↑ Демократическая общественность: победу одержала Светлана Тихановская, Лукашенко должен уйти // Борисовские новости. 14 августа 2020.(недаступная спасылка)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Інтэрнэт-рэсурс арганізацыйнага камітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу Архівавана 13 студзеня 2013. (руск.)
- Праект Статута Партыі свабоды і прагрэсу Архівавана 25 верасня 2013. (руск.)
- Праект Маніфеста Партыі свабоды і прагрэсу Архівавана 25 верасня 2013. (руск.)
- Праграма Партыі свабоды і прагрэсу Архівавана 25 верасня 2013. (руск.)