Марцін Храптовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марцін Храптовіч
POL COA Odrowąż.svg
Герб «Адрованж»
3-і Падскарбі дворны літоўскі
1502 — 1504
Папярэднік: Фёдар Храптовіч
Пераемнік: Іван Андрэевіч Солтан
 
Смерць: 1526(1526)
Род: Храптовічы
Бацька: Багдан Храптовіч
Маці: невядома
Жонка: Ганна Глінская
Дзеці: Меркурый, Багдан

Марцін Храптовіч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Разам са сваімі братамі быў адным з уплывовых дзеячаў скарбу ВКЛ на мяжы XV і XVI стагоддзяў. Канюшы дворны ВКЛ у 14951509, намеснік зблянскі ў 1497, жалудоцкі ў 1501. Пасля свайго брата Фёдара стаў дворным літоўскім падскарбіем (быў ім у 15021504), у 15051509 лоўчы ВКЛ.

Прымаў удзел у мяцежы Глінскіх, за што быў пазбаўлены пасад і зняволены (1509—1511). Пасля вызвалення некаторы час не займаў пасад, у 1524 канюшы троцкі і маршалак гаспадарскі.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік роду Храптовічаў герба «Адрованж», сын Багдана і яго другой невядомай жонкі. Меў братоў Івана Літавора, Фёдара і Васіля.

Яго жонкай была Ганна з Глінскіх. Меў сыноў Меркурыя, які памер маладым, і Багдана, старосту эйшышскага.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]