Солтан Аляксандравіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Солтан Аляксандравіч
Alaksandar Sołtan. Аляксандар Солтан.jpg
Herb Korczak.jpg
Герб «Корчак»
2-і Земскі падскарбі літоўскі
1473 — 1486
Папярэднік Аляксандр Юр'евіч
Пераемнік Андрэй Аляксандравіч Солтан
 
Смерць 1495
Дынастыя Солтаны
Бацька Аляксандр Юр'евіч
Дзеці Аляксандр Солтанавіч[d]
 
Узнагароды
ордэн Залатога Руна

Солтан Аляксандравіч, або Аляксандр Аляксандравіч (? — да студзеня 1495) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Падскарбі дворны гаспадарскі (1474—1482), маршалак гаспадарскі (1482—1493), намеснік слонімскі (1483—1490), новагародскі (1486—1487), бельскі (1492—1493).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын падскарбія земскага літоўскага Аляксандра Юр’евіча.

Атрымаў 20 красавіка 1467 года ў Гродне рэкамендацыйны ліст (меў функцыі пашпарта) караля Казіміра да еўрапейскіх валадароў[1]. Снежнем 1467 года пан Солтан быў пры двары святарымскага імператара Фрыдрыха III, дзе засведчыў жаданне наведаць іншыя краіны і вучыцца рыцарскаму майстэрству. Атрымаў 5 сакавіка 1468 года ліст арагонскага, сіцылійскага і адначасова іерусалімскага караля Фердынанда, а неўзабаве і ліст з блаславеннем Папы Паўла II. Затым след пана Солтана губляюцца, верагодна, ён наведваў Святыя месцы ў Палесціне і ў Іерусаліме пасвечаны ў рыцары Ордэна Труны Гасподняй.

У снежні 1468 года ўжо міланскі герцаг Галеаца Марыя Сфорца выдаў яму ліст да іншых валадароў. Праз Кастылію выехаў да Патругаліі, адкуль з лістом ад 17 сакавіка 1469 года караля Афонсу V у канцы мая 1469 года прыбыў да двара бургундскага герцага Карла Смелага ў Куртрэ. Прыняты добразычліва, атрымаў урад герцагскага шамбяляна і ордэн Залатога Руна. З лістом герцага Карла наведаў двор англійскага караля Эдуарда IV, таксама добра прыняты і адораны залатым ланцугом. Г. Люлевіч лічыў ордэн Залатога Руна родавым паданнем Солтанаў[2], але ён і залаты ланцуг згадваюцца ў справе 1516 года сына пана Солтана супраць апекуноў.

Вярнуўся ў Княства ў 1469—1470 годзе. У 1474 годзе атрымаў урад падскарбія дворнага гаспадарскага. Падпісаў разам з братамі пасланне да Папы Сікста IV ад 14 сакавіка 1476 года датычна царкоўнай уніі, якое не дайшло да адрасата і спрэчнай аўтэнтычнасці, але большасцю даследчыкаў прызнаецца[3][4][5]. Пазней быў маршалкам гаспадарскім і адначасова намеснікам, паслядоўна, слонімскім, новагародскім і бельскім. Пасол у Маскву (1486) і Польшчу (1492).

Ад вял. кн. Аляксандра атрымаў «двор» Вербую з «прыселкамі» Гнойна, Магільна, дзвюмя Рудзямі, Блажэнікі, Краснаселкі на Валыні, а таксама ў 1493 годзе «двор» Жыровічы у Слонімскім павеце.

У спадчыну сыну пакінуў прынамсі «двор» Жыровічы, «двор» Воўчын, «дварэц» Шашкіньскі[lt], «двор» Нясвіж і «двор» Вербскі. Напэўна, склаў тастамент, бо стрыечны брат Багдан Міхайлавіч таксама атрымаў у спадчыну сяло Дзёгці на Валыні.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Солтан-Аляксандр Аляксандравіч

Меў адзінага сына Аляксандра. Жонку не вядомую імем і паходжаннем пан Солтан перажыў, у справе 1516 года згадваюцца скрыні з яе каштоўнасцямі пад яго пячаткай.

Ад імя Солтана Аляксандравіча род яго нашчадкаў зваўся Солтанамі. Родныя браты Солтана і іх нашчадкі такое прозвішча не ўжывалі, але ў сучаснай літаратуры частку з іх ўмоўна далучаюць да гэтага роду, тое ж тычыцца агульнага продка Аляксандра Юр’евіча.

 
 
 
 
 
Міхаіл
 
Багдан
 
Пётр
 
ЗАГАРОЎСКІЯ
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
Дзмітр
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Андрэй
 
 
Настасся
 
 
 
 
 
 
Лука
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
NN дачка
 
 
 
 
 
 
Давід
 
 
 
 
Аляксандр Юр’евіч
 
 
Солтан-Аляксандр
 
Аляксандр
 
Іван
 
 
Яраслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
NN дачка
 
 
 
 
 
 
Даніла
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
Богуш
 
 
Рыгор
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
NN дачка
 
 
 
 
 
 
Міхаіл
 
 
 
 
 
 
 
 


Зноскі

  1. Byliński, J. Zagraniczne studia Polaków… S. 98-99.
  2. Lulewicz, H. Problem identyfikacji… S. 113.
  3. Галенчанка Г. Я. Пасланне да папы рымскага Сікста IV 1476 г. Паходжанне помніка // Наш радавод. Кн.8. — Гродна-Беласток, 1999 (2000). — С. 79-107.
  4. Lulewicz, H. Problem identyfikacji… S. 97-115.
  5. Гудзяк Б. Криза і реформа. Киівська митрополія, Царгородьский патріархат і генеза Берестейськоі уніі. — Львів, 2000. — С. 58-103.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вяроўкін-Шэлюта У. Солтаны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 620. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Byliński J. Zagraniczne studia Polaków w epoce staropolskiej // Jezuicka Ars historica. Prace ofiarowane Księdzu Profesorowi Ludwikowi Grzebieniowi SJ. — Kraków, 2001.
  • Lulewicz H. Problem identyfikacji postaci na Rusi litewskiej w drugiej połowie XV wieku // Swiat pogranicza. — Warszawa, 2003.
  • Павел Бубнов, протодиакон. Древнейшие рукописные церковные книги Солтана Александровича Жировичского XV в. // Труды Минской духовной академии. — 2018. — № 15. — С. 173—183. — (История Церкви). — Библиогр.: с. 182—183 (15 назв.) и в подстроч. примеч. — Рез. англ.
  • Павел Бубнов, протодиакон. История изучения прошлого Свято-Успенского Жировичского монастыря // ΧΡΟΝΟΣ : церковно-исторический альманах. — 2018. — № 6. — С. 73-97. — (Исследования). — Библиогр.: с. 91-96 (60 назв.) и в подстроч. примеч. — Рез. англ.
  • Aleksander Sołtan. Szambelan Karola Zuchwałego i Kawaler Złotego Runa // Przegląd Poznański, T. 33. — 1862. S. 68.
  • Paravicini А., Paravicini W. Alexender Soltan ex Lithuania, ritum grecorum sectans. Eine ruthenisch-polnische Reise zu den Höfen Europas und zum Heiligen Land 1467—1469 // Zwischen Christianisierung und Europäisierung: Beiträge zu Geschichte Osteuropas in Mittelalter und Früher Neuzeit. Festschrift für Peter Nitsche zum 65. Geburtstag (Her. von Eckhard Hübner, Ekkehard Klug und Jan Kusber). — Stuttgart? 1998. P. 377—378.