Леў Васіль Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Леў Васіль Сапега
Leon Bazyli Sapieha
Lavon Bazyl Sapieha. Лявон Базыль Сапега (XVIII).jpg
Леў Васіль Сапега
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Надворны падскарбі літоўскі
1681 — 9 лістапада 1686
Папярэднік: Дамінік Мікалай Радзівіл
Пераемнік: Казімір Уладзіслаў Сапега
Генерал літоўскай артылерыі
1684 — 9 лістапада 1686
Папярэднік: Мацей Гасеўскі
Пераемнік: Матэвуш Ромер
 
Адукацыя: Віленскі ўніверсітэт
Нараджэнне: 20 сакавіка 1652(1652-03-20)
Смерць: 9 лістапада 1686(1686-11-09) (34 гады)
Варшава, Варшаўская зямля[d], Мазавецкае ваяводства[d], Велікапольская правінцыя[d], Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая
Род: Сапегі
Бацька: Павел Ян Сапега
Маці: Ганна Барбара Копаць
Жонка: няма
Дзеці: няма

Леў Васіль (Леан Базылі) Сапега (20 сакавіка 1652 — 9 лістапада 1686, Варшава) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Падскарбі надворны літоўскі (з 1691).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1663-1668 гадах вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасля падарожнічаў па Еўропе, быў у тым ліку ў Парыжы. Каля 1673 вярнуўся на радзіму. Быў паслом на соймы 1678, 1681 і 1683. Стольнік вялікі літоўскі з 1679, надворны падскарбі літоўскі з 1681.

Браў удзел у Венскім паходзе 1683. У 1684 стаў таксама генералам літоўскай артылерыі. Памёр 9 лістапада 1686 у Варшаве пасля выпадковага стрэлу з пісталету.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, малодшы сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць. Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Францішка Стэфана.

Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]