Пётр Весялоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Весялоўскі
Piotar Viesiałoŭski. Пётар Весялоўскі (1925).jpg
Надмагілле Пятра Весялоўскага
POL COA Ogończyk.svg
Герб «Агеньчык»
Вялікі маршалак літоўскі
1615 — 1621
Папярэднік Крыштаф Дарагастайскі
Пераемнік Ян Станіслаў Сапега
 
Нараджэнне XVI стагоддзе
Смерць 1619
Род Весялоўскія
Бацька Пётр Весялоўскі
Маці Кацярына з Валовічаў
Жонка Соф’я з Любамірскіх[d]
Дзеці Крыштаф Весялоўскі і Мікалай Весялоўскі

Пётр Весялоўскі (да 1556—1621) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Сакратар каралеўскі, падскарбі надворны (1590—1598), маршалак надворны (1598—1615) і вялікі маршалак літоўскі (з 1615). Староста гродскі ковенскі (1592), староста тыкоцінскі i румбарскі (1598), васількаўскі (1603).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду Весялоўскіх герба «Агеньчык» зменены, сын Пятра і Кацярыны з Валовічаў.

Адукацыю атрымаў у нямецкіх рэфармацыйных універсітэтах, пазней перайшоў у каталіцтва.

Быў адным з 6 прадстаўнікоў ад шляхецкага стану на канвакацыйным сойме 1573 года.

Пасля родзічаў быў уладальнікам Беластока, фундаваў там парафіяльны касцёл, a ў 1617 годзе пачаў будоўлю мураванага цяперашняга касцёла, завершаны сынам Крыштафам і стаў яго маўзалеем. Таксама ў Беластоку пабудаваў палац паводле праекта архітэктара Якуба Брэтвуса. Летнюю рэзідэнцыю меў у Каменнай каля Дубровы Беластоцкай. Фундаваў касцёл у Старой Каменнай (станам на 2020 год найстарэйшае драўлянае збудаванне Падляшша).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1579 годзе ажаніўся з Соф’яй з Любамірскіх, дачкой Станіслава і Барбары з Грушоўскіх. У шлюбе яны мелі трох сыноў і трох дачок.

  • Мікалая (?—1634) — кашталяна жамойцкага (?—1634), пахаваны ў Тыкоціне.
  • Мацея (?—1625) — старосту румбарскага ў Інфлянтах (1603—1625).
  • Крыштафа (?—1637) — вялікага маршалка літоўскага (1623—1637).
  • Ганну — жонку Яна Халецкага (?—1615), вялікага мечніка літоўскага.
  • Альжбету (Гальшку) — жонку 1) з 1612 года Вінцэнта Войны (?—1615), ротмістра, старосты інтурскага; 2) не пазней за 1621 год князя Юрыя Крошынскага.
  • Кацярыну — жонку Дзмітрыя Карпа, падваяводы віленскага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]