Палінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палінка

Палінка (венг.: pálinka) — моцны алкагольны напой Венгрыі, вырабляюць метадам перагонкі з розных зёлак, садавіны і ягад — вінаграду, грушы, абрыкоса, слівы, яблыкаў і інш. Мацунак напою складае ад 37,5 % аб і больш. У Венгрыі з 2002 года існуе Закон аб палінці. Згодна з ім палінкай можа называцца толькі напой выраблены ў Венгрыі з венгерскай садавіны (за выключэннем чатырох правінцый Аўстрыі, дзе дазволена рабіць абрыкосавую палінку). Першыя варыянты палінкі з'явіліся ў Венгрыі ў пачатку XIV стагоддзя.