Перайсці да зместу

Сівуха (гарэлка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сівуха
Краіна паходжання
Год заснавання 1996
Тып брэнд алкаголю[d]
Вытворца Polmos[d]

Сіву́ха — дрэнна ачышчаная жытняя гарэлка, размоўнае слова пра гарэлку наогул[1].

Нізкаякасны моцны алкагольны напой, атрыманы ў выніку няпоўнай рэктыфікацыі з утрыманнем сівушных і эфірных маслаў на ўзроўні брэндзі і віскі, што нехарктэрна, у прыватнасці, для гарэлкі.[2] Назва паходзіць ад слова «сівы», колеру, які мае гэты напой у выніку рассейвання святла у калоідным растворы дрэнна вычышчанага прадукта.

У Польшчы з пачатку XX стагоддзя выраблялася гарэлка пад гэтым імем, Siwucha. Пасля Другой сусветнай вайны яе вытворчасць была спынена ў выніку нацыяналізацыі ўсёй галіны.[3] У 1996 годзе была распачата новая вытворчасць у Зялёна-Гура ў гонар 50-годдзя закрыцця вытворчасці.[4] На International Spirits Challenge 2002 яна заваявала першае месца сярод 40 іншых моцных алкагольных напояў.[5][6]