Кіршвасэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Fuersteneck Kirschwasser.jpg

Кіршвасэр (ням.: Kirschwasser — «вішнёвая вада»), Кірш — моцны алкагольны напой, які атрымліваецца метадам дыстыляцыі заброджанага сусла чорнай чарэшні разам з костачкамі.

Вырабляюць з XVII стагоддзя на ўсходзе Францыі і ў Германіі з вельмі салодкай чорнай чарэшні з маленькімі костачкамі. Пры вытворчасці плады бродзяць цалкам і костачкі перад дыстыляцыяй аддаюць напою свой ​​характэрны міндальны водар. Кірш, як і амаль усе спіртныя напоі на аснове садавіны, не вытрымліваецца ў дубовых бочках. Ён старэе ў шкляных чанах або гліняных гарлачах, дзе адбываецца працэс выпарэння, неабходны для паляпшэння яго водару і якасці. Але пры такой «вытрымцы» крэпасць напою зніжаецца, а колер не змяняецца.

Кірш добра спалучаецца з рознымі лікёрамі і з шампанскім.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hans Joachim Pieper, Ernst-Erich Bruchmann, Erich Kolb: Technologie der Obstbrennerei. 1. Auflage. Eugen Ulmer, Stuttgart 1977, ISBN 3-8001-5814-0.