Штро

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штро
Выява лагатыпа
Тып Алкагольны напой
Мацунак 40, 50, 60, 80
Год 1832
Сайт stroh.at
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Штро (ням.: Stroh) — моцны ром з Аўстрыі. Мацунак 40 % — Stroh 40, 60 % — Stroh 60 і 80 % — Stroh 80.

Гандлёвая марка Stroh з'явілася ў 1832 годзе ў Клагенфурце, і атрымала назву ў гонар заснавальніка і ўладальніка прадпрыемства-вытворцы Себасцьяна Штро. Напой быў узнагароджаны залатым медалём на Сусветнай выставе 1900 у Парыжы. Сёння Штро экспартуецца больш чым у 40 краін. З-за сваёй моцнасці рэдка выкарыстоўваецца як чысты напой, часцей за ўсё выкарыстоўваюць як інгрэдыент алкагольных кактэйляў, напрыклад: паляўнічы чай, пунш і кактэйль B-52 (замест кававага лікёру). Штро — таксама важны кампанент для пірагоў і печыва ў аўстрыйскай кухні.