Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі
Інфармацыя ў гэтым артыкуле ці некаторых яго раздзелах састарэла Вы можаце дапамагчы праекту, калі абнавіце яе і прыбярэце пасля гэтага дадзены шаблон.
|
Но́белеўская прэ́мія па хі́міі (шведск.: Nobelpriset i kemi) — найвышэйшая ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галіне хіміі, якая штогод прысуджаецца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук у Стакгольме. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[1]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Фонду Нобеля і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія выбіраюцца Шведскай каралеўскай акадэміяй навук[2]. Лаўрэатам першай Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1901 годзе стаў Якаб Хендрык вант Гоф з Нідэрландаў. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[3]. У 1901 годзе вант Гоф атрымаў 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня, у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[4].
Па меншай меры 25 лаўрэатаў атрымалі Нобелеўскую прэмію за ўклад у галіне арганічнай хіміі — больш, чым у любой іншай з абласцей хіміі[5]. Двум пераможцам Нобелеўскай прэміі па хіміі, немцам Рыхарду Куну (1938) і Адольфу Бутэнанту (1939), урад не дазволіў атрымаць прэмію. Пазней яны атрымалі медалі і дыпломы, але не грошы. Фрэдэрык Сенгер з'яўляецца адным з двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, які атрымаў прыз двойчы ў адной галіне ў 1958 і 1980 гадах. Другім з'яўляецца Джон Бардзін, які атрымліваў Нобелеўскую прэмію па фізіцы ў 1956 і 1972 гадах. Яшчэ двое вучоных станавіліся Нобелеўскімі лаўрэатамі і па хіміі, і ў іншай галіне: Марыя Складоўская-Кюры (атрымала Нобелеўскія прэміі па фізіцы ў 1903 годзе і па хіміі ў 1911 годзе) і Лайнус Карл Полінг (атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі ў 1954 годзе і прэмію міру ў 1962 годзе)[6]. З 1901 года Нобелеўская прэмія не прысуджалася толькі 8 разоў: у 1916, 1917, 1919, 1924, 1933, 1940, 1941 і 1942 гадах. Па стане на 2016 год прэмію атрымлівалі 175 вучоных, з якіх толькі чатыры былі жанчынамі: Марыя Складоўская-Кюры (1911), Ірэн Жаліё-Кюры (1935), Дораці Кроўфут-Ходжкін (1964) і Ада Ёнат (2009)[7]. Самым маладым лаўрэатам прэміі на момант атрымання стаў Фрэдэрык Жаліё-Кюры ва ўзросце 35 гадоў у 1935 годзе, а самым узроставым быў лаўрэат 2002 года Джон Фен, якому на момант прысуджэння было 85 гадоў[8].
Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]
1901–1910 • 1911–1920 • 1921–1930 • 1931–1940 • 1941–1950 • 1951–1960 • 1961–1970 • 1971–1980 • 1981–1990 • 1991–2000 • 2001–2010 • 2011–...
1901–1910[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1901 | ![]() |
Якаб Хендрык вант Гоф (1852–1911) |
![]() |
«У знак прызнання велізарнай важнасці адкрыцця законаў хімічнай дынамікі і асматычнага ціску ў растворах»[9] |
1902 | ![]() |
Герман Эміль Фішэр (1852–1919) |
![]() |
«За эксперыменты па сінтэзе рэчываў з сахарыднымі і пурынавымі групамі»[10] |
1903 | ![]() |
Свантэ Аўгуст Арэніус (1859–1927) |
![]() |
«Як факт прызнання асаблівага значэння тэорыі электралітычнай дысацыяцыі для развіцця хіміі»[11] |
1904 | ![]() |
Уільям Рамзай (1852–1916) |
![]() |
«У знак прызнання адкрыцця ім у атмасферы розных інертных газаў і вызначэння іх месца ў перыядычнай сістэме»[12] |
1905 | ![]() |
Іаган Фрыдрых Вільгельм Адольф фон Баер (1835–1917) |
![]() |
«За заслугі ў развіцці арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці дзякуючы працам па хіміі арганічных фарбавальнікаў і гідраараматычных злучэнняў»[13] |
1906 | ![]() |
Анры Муасан (1852–1907) |
![]() |
«За атрыманне элемента фтору і ўвядзенне ў лабараторную і прамысловую практыку электрычнай печы названай яго імем»[14] |
1907 | ![]() |
Эдуард Бухнер (1860–1917) |
![]() |
«За праведзеную навукова-даследчую працу ў біялагічнай хіміі і адкрыццё пазаклетачнай ферментацыі»[15] |
1908 | ![]() |
Эрнэст Рэзерфорд (1871–1937) |
![]() ![]() |
«За даследаванні ў галіне распаду элементаў у хіміі радыеактыўных рэчываў»[16] |
1909 | ![]() |
Вільгельм Оствальд (1853–1932) |
![]() ![]() ![]() |
«Знак прызнання праведзенай ім работы па вывучэнню каталізу, а таксама за даследаванні асноўных прынцыпаў кіравання хімічнай раўнавагай і скарасцямі рэакцыі»[17] |
1910 | ![]() |
Ота Валах (1847–1931) |
![]() |
«У знак прызнання яго дасягненняў у галіне развіцця арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці, а таксама за тое, што ён першым ажыццявіў працу ў галіне аліцыклічных злучэнняў»[18] |
1911–1920[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1911 | ![]() |
Марыя Складоўская-Кюры (1867–1934) |
![]() ![]() ![]() |
«За выдатныя заслугі ў развіцці хіміі: адкрыццё элементаў радыю і палонію, вылучэнне радыю і вывучэнне прыроды і злучэнняў гэтага выдатнага элемента»[19] |
1912 | ![]() |
Віктор Грыньяр (1871–1935) |
![]() |
«За адкрыццё рэактыву Грыньяра, які спрыяў развіццю арганічнай хіміі»[20] |
![]() |
Поль Сабацье (1854–1941) |
![]() |
«За метад гідрагенізацыі арганічных злучэнняў у прысутнасці дробнадысперсных металаў, які рэзка стымуляваў развіццё арганічнай хіміі»[21] | |
1913 | ![]() |
Альфрэд Вернер (1866–1919) |
![]() ![]() |
«За працу аб прыродзе сувязей атамаў у малекулах у галіне неарганічнай хіміі»[22] |
1914 | ![]() |
Тэадор Уільям Рычардс (1868–1928) |
![]() |
«За дакладнае вызначэнне атамных мас вялікай колькасці хімічных элементаў»[23] |
1915 | ![]() |
Рыхард Марцін Вільштэтэр (1872–1942) |
![]() |
«За даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу»[24] |
1916 | Прэмія не прысуджалася | |||
1917 | Прэмія не прысуджалася | |||
1918 | ![]() |
Фрыц Габер (1868–1934) |
![]() |
«За сінтэз аміяку з элементаў-складнікаў»[25] |
1919 | Прэмія не прысуджалася | |||
1920 | ![]() |
Вальтэр Герман Нернст (1864–1941) |
![]() |
«У знак прызнання яго прац па тэрмадынаміцы»[26] |
1921–1930[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1921 | ![]() |
Фрэдэрык Содзі (1877–1956) |
![]() |
«За ўклад у хімію радыеактыўных рэчываў і за даследаванні паходжання і прыроды ізатопаў»[27] |
1922 | ![]() |
Фрэнсіс Уільям Астан (1877–1945) |
![]() |
«За зробленае з дапамогай вынайдзенага ім мас-спектрографа адкрыццё ізатопаў вялікай колькасці нерадыеактыўных элементаў і за фармуляванне правіла цэлых лікаў»[28] |
1923 | ![]() |
Фрыц Прэгль (1869–1930) |
![]() |
«За вынаходства метаду макрааналізу арганічных рэчываў»[29] |
1924 | Прэмія не прысуджалася | |||
1925 | ![]() |
Рыхард Адольф Зігмандзі (1865–1929) |
![]() ![]() ![]() ![]() |
«За выяўленне гетэрагеннай прыроды калоідных раствораў і за распрацаваныя ў сувязі з гэтым метады, якія маюць фундаментальнае значэнне ў сучаснай калоіднай хіміі, паколькі ўсе праявы арганічнага жыцця ў рэшце рэшт звязаны з калоідным асяроддзем пратаплазмы»[30] |
1926 | ![]() |
Тэадор Сведберг (1884–1941) |
![]() |
«За працы ў галіне дысперсных сістэм»[31] |
1927 | ![]() |
Генрых Ота Віланд (1877–1957) |
![]() |
«За даследаванні жоўцевых кіслот і будовы многіх падобных рэчываў»[32] |
1928 | ![]() |
Адольф Ота Рэйнгольд Віндаус (1876–1959) |
![]() |
«За працы па вывучэнні будовы стэрынаў і іх сувязі з вітаміннай групай»[33] |
1929 | ![]() |
Артур Гардэн (1865–1940) |
![]() |
«За даследаванні ферментацыі цукру і ферментаў закісання»[34] |
![]() |
Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін (1873–1964) |
![]() ![]() | ||
1930 | ![]() |
Ханс Фішэр (1881–1945) |
![]() |
«За даследаванні будовы геміну і хларафілу, асабліва за сінтэз геміну»[35] |
1931–1940[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1931 | ![]() |
Карл Бош (1874–1940) |
![]() |
«За заслугі па ўкараненні і развіцці метадаў высокага ціску ў хіміі, што з'яўляецца эпахальнай падзеяй у галіне хімічнай тэхналогіі»[36] |
![]() |
Фрыдрых Бергіус (1884–1949) |
![]() | ||
1932 | ![]() |
Ірвінг Ленгмюр (1881–1957) |
![]() |
«За адкрыццё і даследаванні ў галіне хіміі паверхневых з'яў»[37] |
1933 | Прэмія не прысуджалася | |||
1934 | ![]() |
Гаральд Клейтан Юры (1893–1981) |
![]() |
«За адкрыццё цяжкага вадароду — дэйтэрыю, які выкарыстоўваецца для атрымання цяжкай вады (запавольніка ў ядзерных рэактарах), а таксама як індыкатар біяхімічных рэакцый у жывой тканцы»[38] |
1935 | ![]() |
Фрэдэрык Жаліё-Кюры (1900–1958) |
![]() |
«За выкананы сінтэз новых радыеактыўных элементаў»[39] |
![]() |
Ірэн Жаліё-Кюры (1897–1956) |
![]() | ||
1936 | ![]() |
Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай (1884–1966) |
![]() |
«За ўклад у разуменне малекулярнай структуры ў ходзе даследаванняў дыпольных з'яў і дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў і электронаў у газах»[40] |
1937 | ![]() |
Уолтэр Норман Хоўарс (1883–1950) |
![]() |
«За даследаванні вугляводаў і вітаміну C»[41] |
![]() |
Паўль Карэр (1889–1971) |
![]() |
«За даследаванне караціноідаў і флавінаў, а таксама за вывучэнне вітамінаў А і B2 »[41] | |
1938 | ![]() |
Рыхард Кун (1900–1967) |
![]() ![]() ![]() |
«За яго працу па вывучэнні караціноідаў і вітамінаў»[42] |
1939 | ![]() |
Адольф Фрыдрых Іаган Бутэнант (1903–1995) |
![]() |
«За працы па палавых гармонах»[43] |
![]() |
Леапольд Ружычка (1887–1976) |
![]() ![]() ![]() |
«За працы па поліэтылене і вышэйшых тэрпенах»[43] | |
1940 | Прэмія не прысуджалася |
1941–1950[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1941 | Прэмія не прысуджалася | |||
1942 | Прэмія не прысуджалася | |||
1943 | ![]() |
Дзьёрдзь дэ Хевешы (1885–1966) |
![]() ![]() ![]() |
«За працу па выкарыстанні ізатопаў як мечаных атамаў пры вывучэнні хімічных працэсаў»[44] |
1944 | ![]() |
Ота Ган (1879–1968) |
![]() |
«За адкрыццё расшчаплення цяжкіх ядраў»[45] |
1945 | ![]() |
Артуры Ілмары Віртанен (1895–1973) |
![]() |
«За даследаванні і дасягненні ў галіне сельскай гаспадаркі і хіміі пажыўных рэчываў, асабліва за метад кансервацыі кармоў»[46] |
1946 | ![]() |
Джэймс Бэтчэлер Самнер (1887–1955) |
![]() |
«За адкрыццё з'явы крышталізацыі ферментаў»[47] |
![]() |
Джон Хоўард Нортрап (1891–1987) |
![]() |
«За атрыманне ў чыстым выглядзе вірусных бялкоў»[47] | |
![]() |
Уэндэл Мерэдыт Стэнлі (1904–1971) |
![]() | ||
1947 | ![]() |
Роберт Робінсан (1886–1975) |
![]() |
«За даследаванні раслінных прадуктаў вялікай біялагічнай важнасці, асабліва алкалоідаў»[48] |
1948 | ![]() |
Арнэ Вільгельм Каўрын Тыселіус (1902–1971) |
![]() |
«За даследаванне электрафарэзу і адсарбцыйнага аналізу, асабліва за адкрыццё, звязанае з комплекснай прыродай бялкоў сыроваткі»[49] |
1949 | ![]() |
Уільям Фрэнсіс Джыёк (1895–1982) |
![]() |
«За ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе вобласць, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах»[50] |
1950 | ![]() |
Ота Паўль Герман Дзільс (1876–1954) |
![]() |
«За адкрыццё і развіццё дыенавага сінтэзу»[51] |
![]() |
Курт Альдэр (1902–1958) |
![]() |
1951–1960[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1951 | ![]() |
Эдвін Матысан Мак-Мілан (1907–1991) |
![]() |
«За адкрыцці ў галіне хіміі трансуранавых элементаў»[52] |
![]() |
Глен Тэадор Сібарг (1912–1999) |
![]() | ||
1952 | ![]() |
Арчэр Джон Портэр Марцін (1910–2002) |
![]() |
«За адкрыццё метаду размеркавальнай храматаграфіі»[53] |
![]() |
Рычард Лоўрэнс Мілінгтан Сінг (1914–1994) |
![]() | ||
1953 | ![]() |
Герман Штаўдынгер (1881–1965) |
![]() |
«За даследаванні ў галіне хіміі высокамалекулярных рэчываў»[54] |
1954 | ![]() |
Лайнус Карл Полінг (1901–1994) |
![]() |
«За даследаванні прыроды хімічнай сувязі і яе прымяненне для вызначэння структуры злучэнняў»[55] |
1955 | ![]() |
Вінсент дзю Віньё (1901–1978) |
![]() |
«За працу з біялагічна актыўнымі злучэннямі, і, перш за ўсё, за ўпершыню ажыццёўлены сінтэз поліпептыднага гармону»[56] |
1956 | ![]() |
Сірыл Норман Хіншэлвуд (1897–1967) |
![]() |
«За даследаванні ў галіне механізмаў хімічных рэакцый»[57] |
![]() |
Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў (1896–1986) |
![]() | ||
1957 | ![]() |
Александэр Рабертус Тод (1907–1997) |
![]() |
«За працы па нуклеатыдах і нуклеатыдных каэнзімах»[58] |
1958 | ![]() |
Фрэдэрык Сенгер (1918–2013) |
![]() |
«За ўстанаўленне структур бялкоў, асабліва інсуліну»[59] |
1959 | ![]() |
Яраслаў Гейраўскі (1890–1967) |
![]() |
«За адкрыццё і развіццё паляраграфічных метадаў аналізу»[60] |
1960 | Уілард Фрэнк Лібі (1908–1980) |
![]() |
«За ўвядзенне метаду выкарыстання вугляроду-14 для вызначэння ўзросту ў археалогіі, геалогіі, геафізіцы і іншых галінах навукі»[61] |
1961–1970[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1961 | ![]() |
Мелвін Калвін (1911–1997) |
![]() |
«За даследаванні засваення дыяксіду вугляроду раслінамі»[62] |
1962 | ![]() |
Макс Фердынанд Перуц (1914–2002) |
![]() ![]() ![]() |
«За даследаванні структуры глабулярных бялкоў»[63] |
![]() |
Джон Коўдэры Кендру (1917–1997) |
![]() | ||
1963 | ![]() |
Карл Цыглер (1898–1973) |
![]() |
«За адкрыцці ў галіне хіміі і тэхналогіі высокамалекулярных палімераў»[64] |
![]() |
Джуліа Ната (1903–1979) |
![]() | ||
1964 | ![]() |
Дораці Кроўфут-Ходжкін (1910–1994) |
![]() |
«За вызначэнне з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў структур біялагічна актыўных рэчываў»[65] |
1965 | ![]() |
Роберт Бёрнс Вудвард (1917–1979) |
![]() |
«За ўклад у даследаванне арганічнага сінтэзу»[66] |
1966 | ![]() |
Роберт С. Малікен (1896–1986) |
![]() |
«За фундаментальную працу па хімічных сувязях і электроннай структуры малекул, ажыццёўленую з дапамогай метаду малекулярных арбіталей»[67] |
1967 | ![]() |
Манфрэд Эйген (1927–...) |
![]() |
«За даследаванні экстрэмальна хуткіх хімічных рэакцый, якія стымулююцца парушэннем раўнавагі з дапамогай вельмі кароткіх імпульсаў энергіі»[68] |
![]() |
Рональд Джордж Рэйфард Норыш (1897–1978) |
![]() |
«За праведзенае імі даследаванне звышхуткіх хімічных рэакцый з дапамогай зрушэння малекулярнай раўнавагі вельмі кароткім імпульсам»[68] | |
![]() |
Джордж Портэр (1920–2002) |
![]() | ||
1968 | ![]() |
Ларс Онсагер (1903–1976) |
![]() ![]() ![]() |
«За адкрыццё суадносін узаемнасці ў незваротных працэсах, названых яго імем, якія маюць прынцыпова важнае значэнне для тэрмадынамікі незваротных працэсаў»[69] |
1969 | Дэрэк Х. Р. Бартан (1918–1998) |
![]() |
«За ўклад у развіццё канфармацыйнай канцэпцыі і яе прымяненне ў хіміі»[70] | |
![]() |
Од Хасель (1897–1981) |
![]() | ||
1970 | ![]() |
Луіс Ф. Лелуар (1906–1987) |
![]() |
«За адкрыццё першага цукровага нуклеатыду і даследаванне яго функцый у ператварэнні цукру і ў біясінтэзе складаных вугляводаў»[71] |
1971–1980[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1971 | ![]() |
Герхард Герцберг (1904–1999) |
![]() ![]() |
«За яго ўклад у разуменне электроннай структуры і будовы малекул, асабліва свабодных радыкалаў»[72] |
1972 | ![]() |
Крысціян Б. Анфінсен (1916–1995) |
![]() |
«За працу па даследаванні рыбануклеазы, асабліва ўзаемасувязі паміж амінакіслотнай паслядоўнасцю і яе біялагічна актыўнымі каферментамі»[73] |
Станфард Мур (1913–1982) |
![]() |
«За ўклад у тлумачэнне сувязі паміж хімічнай структурай і каталітычным дзеяннем актыўнага цэнтра малекулы рыбануклеазы»[73] | ||
Уільям Х. Стайн (1911–1980) |
![]() | |||
1973 | Эрнст Ота Фішэр (1918–2007) |
![]() |
«За наватарскую, праведзеную незалежна адзін ад аднаго, працу ў галіне хіміі металаарганічных, так званых сандвічавых, злучэнняў»[74] | |
![]() |
Джэфры Уілкінсан (1921–1996) |
![]() | ||
1974 | Пол Джэй Флоры (1910–1985) |
![]() |
«За фундаментальныя дасягненні ў галіне тэорыі і практыкі фізічнай хіміі макрамалекул»[75] | |
1975 | Джон Уоркап Корнфарт (1917–2011) |
![]() ![]() |
«За даследаванні стэрэахіміі рэакцый ферментатыўнага каталізу»[76] | |
![]() |
Уладзімір Прэлаг (1906–1998) |
![]() ![]() ![]() |
«За даследаванні ў галіне стэрэахіміі арганічных малекул і рэакцый»[76] | |
1976 | ![]() |
Уільям Н. Ліпскамб (1919–2011) |
![]() |
«За даследаванні структуры боравадародаў (боргідрытаў), якія тлумачаць праблемы хімічных сувязей»[77] |
1977 | Ілья Прыгожын (1917–2003) |
![]() ![]() |
«За працы па тэрмадынаміцы незваротных працэсаў, асабліва за тэорыю дысіпатыўных структур»[78] | |
1978 | Пітэр Д. Мічэл (1920–1992) |
![]() |
«За ўклад у разуменне працэсу пераносу біялагічнай энергіі, зроблены дзякуючы стварэнню хеміасматычнай тэорыі»[79] | |
1979 | Герберт Ч. Браўн (1912–2004) |
![]() ![]() |
«За распрацоўку новых метадаў арганічнага сінтэзу складаных бор- і фосфарзмяшчальных злучэнняў»[80] | |
Георг Вітыг (1897–1987) |
![]() | |||
1980 | ![]() |
Пол Берг (1926–...) |
![]() |
«За фундаментальныя даследаванні біяхімічных уласцівасцей нуклеінавых кіслот, асабліва рэкамбінантных ДНК»[81] |
![]() |
Уолтэр Гілберт (1932–...) |
![]() |
«За іх уклад у вызначэнне паслядоўнасці асноў у нуклеінавых кіслотах»[81] | |
![]() |
Фрэдэрык Сенгер (1918–2013) |
![]() |
1981–1990[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1981 | Кэн'іці Фукуі (1918–1998) |
![]() |
«За распрацоўку тэорыі праходжання хімічных рэакцый»[82] | |
![]() |
Роалд Хофман (1937–...) |
![]() ![]() ![]() | ||
1982 | ![]() |
Аарон Клуг (1926–...) |
![]() ![]() |
«За распрацоўку метаду крышталеграфічнай электроннай мікраскапіі і тлумачэнне структуры біялагічна важных комплексаў нуклеінавая кіслата – бялок»[83] |
1983 | Генры Таўбэ (1915–2005) |
![]() ![]() |
«За вывучэнне механізмаў рэакцый з пераносам электрону, асабліва комплексаў металаў»[84] | |
1984 | Роберт Брус Мэрыфілд (1921–2006) |
![]() |
«За прапанаваную метадалогію хімічнага сінтэзу на цвёрдых матрыцах»[85] | |
1985 | ![]() |
Херберт А. Хаўптман (1917–2011) |
![]() |
«За выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур»[86] |
![]() |
Джэром Карле (1918–2013) |
![]() | ||
1986 | Дадлі Р. Хершбах (1932–...) |
![]() |
«За ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў»[87] | |
![]() |
Юань Ц. Лі (1936–...) |
![]() ![]() | ||
Джон Ч. Полані (1929–...) |
![]() | |||
1987 | Дональд Джэй Крэм (1919–2001) |
![]() |
«За распрацоўку і прымяненне малекул са структурна-спецыфічнымі ўзаемадзеяннямі высокай выбіральнасці»[88] | |
![]() |
Жан-Мары Лен (1939–...) |
![]() | ||
Чарлз Джэй Педэрсен (1904–1989) |
![]() ![]() ![]() | |||
1988 | Іаган Дайзенхофер (1904–1989) |
![]() |
«За ўстанаўленне трохмернай структуры фотасінтэтычнага рэакцыйнага цэнтра»[89] | |
Роберт Хубер (1937–...) |
![]() | |||
![]() |
Хартмут Міхель (1948–...) |
![]() | ||
1989 | ![]() |
Сідней Олтмэн (1939–...) |
![]() ![]() |
«За адкрыццё каталітычных уласцівасцей рыбануклеінавых кіслот»[90] |
![]() |
Томас Чэк (1947–...) |
![]() | ||
1990 | ![]() |
Эліяс Джэймс Коры (1928–...) |
![]() |
«За развіццё тэорыі і метадалогіі арганічнага сінтэзу»[91] |
1991–2000[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
1991 | ![]() |
Рыхард Р. Эрнст (1933–...) |
![]() |
«За ўклад у развіццё метадалогіі ядзернай магнітнай рэзананснай спектраскапіі высокага разрознення»[92] |
1992 | ![]() |
Рудольф А. Маркус (1923–...) |
![]() ![]() |
«За ўклад у тэорыю рэакцый пераносу электрону ў хімічных сістэмах»[93] |
1993 | ![]() |
Кэры Б. Муліс (1944–...) |
![]() |
«За вынаходства метаду палімеразнай ланцуговай рэакцыі»[94] |
Майкл Сміт (1932–2000) |
![]() ![]() |
«За фундаментальны ўклад ва ўстанаўленні алігануклеатыдна-базавага, лакальна-арыентаванага мутагенезу і яго развіццё для вывучэння бялкоў»[94] | ||
1994 | ![]() |
Джордж А. Ола (1927–...) |
![]() ![]() |
«За ўклад у хімію карбакатыёнаў»[95] |
1995 | ![]() |
Паўль Джэй Крутцэн (1933–...) |
![]() |
«За працы па атмасфернай хіміі, асабліва ў частцы працэсаў утварэння і раскладання азону»[96] |
![]() |
Марыа Х. Маліна (1943–...) |
![]() ![]() | ||
![]() |
Ф. Шэрвуд Роўланд (1927–2002) |
![]() | ||
1996 | ![]() |
Роберт Ф. Кёрл мал. (1933–...) |
![]() |
«За адкрыццё Фулерэнаў»[97] |
![]() |
Харальд У. Крота (1939–2016) |
![]() | ||
Рычард Э. Смелі (1943–2005) |
![]() | |||
1997 | Пол Д. Боер (1918–...) |
![]() |
«За высвятленне ферментатыўнага механізму, які ляжыць у аснове сінтэзу адэназін-фасфату»[98] | |
Джон Э. Уокер (1941–...) |
![]() | |||
![]() |
Енс К. Скоу (1918–...) |
![]() |
«За адкрыццё першага іон-транспартнага энзіму Na+,K+-АТФазы»[98] | |
1998 | ![]() |
Вальтэр Кон (1923–2016) |
![]() ![]() |
«За развіццё тэорыі функцыяналу шчыльнасці»[99] |
Джон Попл (1925–2004) |
![]() |
«За распрацоўку вылічальных метадаў квантавай хіміі»[99] | ||
1999 | ![]() |
Ахмед Зевейл (1946–2016) |
![]() ![]() |
«За даследаванні пераходных станаў, якія ўзнікаюць у час хімічных рэакцый, з выкарыстаннем фемтасекунднай тэхнікі»[100] |
2000 | ![]() |
Алан Джэй Хігер (1936–...) |
![]() |
«За адкрыццё праводнасці ў палімерах»[101] |
![]() |
Алан Г. Мак-Дыярмід (1927–2007) |
![]() ![]() | ||
Хідэкі Сіракава (1936–...) |
![]() |
2001–2010[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
2001 | Уільям С. Ноўлс (1917–2012) |
![]() |
«За даследаванні, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці — стварэнне хіральных каталізатараў акісляльна-аднаўленчых рэакцый»[102] | |
![]() |
Рыёдзі Наёры (1938–...) |
![]() | ||
К. Бары Шарплес (1941–...) |
![]() | |||
2002 | ![]() |
Джон Б. Фен (1917–2010) |
![]() |
«За распрацоўку метадаў ідэнтыфікацыі і аналізу структур біялагічных макрамалекул, і, у прыватнасці, за распрацоўку метадаў мас-спектраметрычнага аналізу біялагічных макрамалекул»[103] |
Каіці Танака (1959–...) |
![]() | |||
![]() |
Курт Вютрых (1938–...) |
![]() |
«За распрацоўку прымянення ЯМР-спектраскапіі для вызначэння трохмернай структуры біялагічных макрамалекул у растворы»[103] | |
2003 | ![]() |
Пітэр Эгр (1949–...) |
![]() |
«За адкрыццё іоннага канала»[104] |
![]() |
Родэрык Мак-Кінан (1956–...) |
![]() |
«За вывучэнне структуры і механізму іонных каналаў»[104] | |
2004 | ![]() |
Аарон Чэхановер (1947–...) |
![]() |
«За адкрыццё убіквіцін-апасродаванага раскладання бялку»[105] |
![]() |
Аўрам Гершко (1937–...) |
![]() ![]() | ||
![]() |
Ірвін Роўз (1926–2015) |
![]() | ||
2005 | ![]() |
Роберт Х. Грабс (1942–...) |
![]() |
«За ўклад у развіццё метаду метатэзы ў арганічным сінтэзе»[106] |
![]() |
Рычард Р. Шрок (1945–...) |
![]() | ||
Іў Шавэн (1930–2015) |
![]() | |||
2006 | Роджэр Д. Корнберг (1947–...) |
![]() |
«За даследаванні механізму капіравання клеткамі генетычнай інфармацыі»[107] | |
2007 | ![]() |
Герхард Эртль (1936–...) |
![]() |
«За даследаванні хімічных працэсаў на паверхнях цвёрдых цел»[108] |
2008 | ![]() |
Марцін Чалфі (1947–...) |
![]() |
«За адкрыццё і распрацоўку зялёнага флуарэсцэнтнага бялку (GFP)»[109] |
![]() |
Асаму Сімамура (1928–...) |
![]() ![]() | ||
![]() |
Роджэр Ю. Цьсен (1952–2016) |
![]() | ||
2009 | ![]() |
Венкатраман Рамакрышнан (1952–...) |
![]() ![]() |
«За даследаванні структуры і функцыі рыбасомы»[110] |
![]() |
Томас А. Стэйц (1940–...) |
![]() | ||
![]() |
Ада Е. Ёнат (1939–...) |
![]() | ||
2010 | ![]() |
Рычард Ф. Хек (1931–2015) |
![]() |
«За рэакцыі перакрыжаванага ўзаемадзеяння, якія каталізуюцца паладыем, у арганічным сінтэзе»[111] |
![]() |
Эйіці Нэгісі (1935–...) |
![]() | ||
![]() |
Акіра Судзукі (1930–...) |
![]() |
2011–...[правіць | правіць зыходнік]
Год | Партрэт | Імя[заўв 1] | Краіна[заўв 2] | Абгрунтаванне[заўв 3] |
---|---|---|---|---|
2011 | ![]() |
Дан Шэхтман (1941–...) |
![]() |
«За адкрыццё квазікрышталёў»[112] |
2012 | ![]() |
Роберт Лефкавіц (1943–...) |
![]() |
«За даследаванні рэцэптараў G-бялкоў»[113] |
![]() |
Браян Кабылка (1955–...) |
![]() | ||
2013 | ![]() |
Марцін Карплюс (1930–...) |
![]() ![]() ![]() |
«За развіццё многамасштабных мадэлей комплексных хімічных сістэм»[114] |
![]() |
Майкл Левіт (1947–...) |
![]() ![]() ![]() ![]() | ||
![]() |
Ары Варшэль (1940–...) |
![]() ![]() | ||
2014 | ![]() |
Эрык Бецыг (1960–...) |
![]() |
«За развіццё флуарэсцэнтнай мікраскапіі высокага разрознення»[115] |
![]() |
Уільям Э. Мернер (1953–...) |
![]() | ||
![]() |
Штэфан У. Гель (1962–...) |
![]() ![]() | ||
2015 | ![]() |
Томас Ліндаль (1938–...) |
![]() ![]() |
«За механістычныя даследаванні па рэпарацыі ДНК»[116] |
![]() |
Пол Л. Модрыч (1946–...) |
![]() | ||
![]() |
Азіз Санджар (1946–...) |
![]() ![]() | ||
2016 | Жан-П'ер Саваж (1944–...) |
![]() |
«За распрацоўку і сінтэз малекулярных машын»[117] | |
Фрэйзер Стодарт (1942–...) |
![]() ![]() | |||
![]() |
Бернард Ферынга (1951–...) |
![]() |
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 Форма і напісанне імёнаў паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Альтэрнатыўныя формы і напісанні імёнаў, калі яны існуюць, прыведзены ў артыкулах пра асоб.
- ↑ 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 Прыналежнасць да краіны паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Нацыянальнасць лаўрэата можа быць іншай.
- ↑ 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 Цытаты абгрунтавання кожнай прэміі прыведзены (не заўсёды ў поўным аб'ёме) паводле дадзеных nobelprize.org, афіцыйнага сайта Фонду Нобеля. Больш поўная інфармацыя аб працы, праведзенай кожным з лаўрэатаў, прыведзена ў артыкулах пра асоб.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Alfred Nobel – The Man Behind the Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize Awarders. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ The Nobel Prize Award Ceremonies. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ Malmström, Bo G.; Bertil Andersson The Nobel Prize in Chemistry: The Development of Modern Chemistry. Nobelprize.org (3 снежня 2001). Праверана 8 кастрычніка 2008.
- ↑ Nobel Laureates Facts. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ Women Nobel Laureates. Nobelprize.org. Праверана 7 кастрычніка 2008.
- ↑ Facts on the Nobel Prize in Chemistry. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 29 жніўня 2012.
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1901 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1902 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1903 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1904 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1905 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1906 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1907 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1908 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1909 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1910 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1911 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1912 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2012.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1911 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1913 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2013.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1915 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1915 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1918 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1920 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1921 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1922 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1923 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1925 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1926 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1927 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1928 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1929 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1930 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1931 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1932 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1934 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1935 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1936 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 41,0 41,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1937 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1938 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 43,0 43,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1939 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1943 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1944 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1945 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 47,0 47,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1946 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1947 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1948 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1949 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1946 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1951 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1952 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1953 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1954 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1955 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1956 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1957 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1958 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1959 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1960 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1961 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1962 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1963 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1964 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1965 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1966 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 68,0 68,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1967 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1968 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1969 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1970 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1971 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 73,0 73,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1972 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1973 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1974 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 76,0 76,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1975 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1976 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1977 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1978 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1979 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 81,0 81,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1980 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1981 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1982 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1983 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1984 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1985 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1986 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1987 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1988 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1989 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1990 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1991 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1992 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 94,0 94,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1993 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1994 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1995 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1996 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 98,0 98,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1997 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 99,0 99,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 1998 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 1999 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2000 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2001 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ 103,0 103,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 2002 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 22 чэрвеня 2011.(англ.)
- ↑ 104,0 104,1 Нобелеўская прэмія па хіміі 2003 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2004 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2005 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2006 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2007 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2008 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2009 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 27 ліпеня 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2010 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 6 кастрычніка 2010.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2011 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 5 кастрычніка 2011.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2012 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2013. Праверана 11 кастрычніка 2012.(англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2013 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2014. Праверана 9 кастрычніка 2013. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2014 года. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2015. Праверана 5 снежня 2014. (англ.)
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2015 года. The Official Web Site of the Nobel Prize (7 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2015. Праверана 7 кастрычніка 2015.
- ↑ Нобелеўская прэмія па хіміі 2016 года. The Official Web Site of the Nobel Prize. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па хіміі на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Афіцыйны сайт Фонду Нобеля
- Нобелеўскія лаўрэаты на сайце Nobelprize.org
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |