Ракетны абстрэл Эрбіля (15 лютага 2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

15 лютага 2021 года ў 21:30 па мясцовым часе на поўдзень ад Эрбіля (Іракскі Курдыстан) былі выпушчаны чатырнаццаць ракет. Тры ўразілі амерыканскую ваенную базу каля міжнароднага аэрапорта, а іншыя ракеты пабілі жылыя раёны і грамадзянскія аб’екты побач з аэрапортам. У выніку абстрэлаў два чалавекі загінулі[1] (філіпінскі падрадчык і мясцовы жыхар), яшчэ 13 атрымалі раненні[2] (5 падрадчыкаў, 2 мірных жыхара і 1 амерыканскі вайсковец). Адказнасць за напад ўзяла на сябе шыіцкая групоўка Сарая Аулія аль-Дам[3]. Некаторыя іракскія і курдскія афіцыйныя асобы і заходнія аналітыкі абвінавацілі Іран і падтрымоўваныя ім апалчэнні[4].

Зноскі

  1. Investigators Probe Iraq Rocket Attack on U.S. Military Base in Erbil. The Wall Street Journal (16 лютага 2021).
  2. Abdul-Zahra, Qassim. Rockets strike near US base in Iraq, killing 1, wounding 8(недаступная спасылка). The Washington Post (15 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 202119 February 2021. Праверана 9 лістапада 2021.
  3. US-led coalition: No Americans killed in Iraq rocket attack. Hindustan Times (16 лютага 2021).
  4. Alleged perpetrator of Erbil rocket attack says rockets were ‘Iranian made'(англ.), www.rudaw.net (3 March 2021).