Ірана-ізраільскі канфлікт (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірана-ізраільскі канфлікт
Іран і Ізраіль на карце.
Іран і Ізраіль на карце.
Дата з 1 красавіка 2024
Месца Блізкі Усход
Статус працягваецца
Праціўнікі
 Іран
ваенная падтрымка:
 Ізраіль
ваенная падтрымка:
Камандуючыя
Алі Хаменеі,
Ібрагім Раісі
Біньямін Нетаньяху

Ірана-ізраільскі канфлікт 2024 года — канфлікт паміж Іранам і Ізраілем. Разгортваецца на фоне вайны ў Газе. Падзеі пачаліся пасля таго, як ізраільская авіяцыя разбамбіла іранскае консульства ў Дамаску (Сірыя). У адказ Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) нанёс удар па тэрыторыі праціўніка з выкарыстаннем дронаў і ракет[6][7].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раней паміж дзвюма краінамі праходзіў проксі-канфлікт[8]. Іранцы аказвалі падтрымку ўсім антыізраільскім сілам: шыіцкім апалчэнням Лівана і палесцінскім групоўкам. Ізраільцяне, у сваю чаргу, садзейнічалі баевікам «Арганізацыі маджахедаў іранскага народа», наносілі авіяўдары па іранскіх саюзніках у Сірыі і забівалі іранскіх навукоўцаў-ядзершчыкаў[9].

7 кастрычніка 2023 года баевікі ХАМАС з тэрыторыі сектара Газа ўварваліся ў Паўднёвы Ізраіль. Аперацыя праводзілася пры актыўнай падтрымцы Ірана[10][11]. Акрамя таго, саюзная Тэгерану ліванская групоўка «Хезбала» пачала напады на Паўночны Ізраіль[12].

Пачатак канфлікту[правіць | правіць зыходнік]

1 красавіка 2024 года ў выніку ізраільскага авіяўдару было разбурана іранскае консульства ў Дамаску (Сірыя) загінулі 16 чалавек, у тым ліку высокапастаўлены супрацоўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), брыгадны генерал Махамад Рэза Захедзі.

ЗША, Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі афіцыйны Тэгеран не нападаць на Ізраіль, і што такі напад будзе сур’ёзнай эскалацыяй і можа прывесці да ваеннага адказу Захаду[13][14][15]. На гэтым фоне Саудаўская Аравія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман і Кувейт распачалі крокі, каб перашкодзіць амерыканцам выкарыстоўваць свае базы на іх тэрыторыях для магчымых акцый супраць іранскага боку[16][17].

Днём 13 красавіка ваенна-марскія сілы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі захапілі ў Армузскім праліве кантэйнеравоз MSC Aries, які належыў ізраільскаму мільярдэру[18][19].

Увечары каля 22 гадзін[20] у бок Ізраіля запушчана некалькі сотняў беспілотнікаў Shahed 136 і балістычных ракет. Атака праводзілася ў некалькі хваляў з тэрыторый Ірана, Лівана і Ірака[6]. Праіранскія групоўкі па ўсім Блізкім Усходзе таксама запусцілі ракеты па тэрыторыі праціўніка[21]. Сярод цэляў былі ваенныя аб’екты і іншая інфраструктура[22]. Паводле ацэнак ізраільскіх чыноўнікаў, запушчана каля 100 дронаў[23].

Крыніца ў ізраільскіх Узброеных сілах паведаміла, што нападам падвергліся толькі ваенныя аб’екты[24]. Між тым, пасля стала вядома, што праз абстрэл была цяжка параненая 10-гадовая бедуінская дзяўчынка ў раёне Арада і яшчэ адна дзяўчынка сямі гадоў. Усяго больш за 30 чалавек атрымалі траўмы[25].

Адразу ж пасля пачатку атакі ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам да народа і даў абяцанне «спакойна і рашуча» абараніць краіну ад любой пагрозы[20]. Па ўсёй тэрыторыі Ізраіля была абвешчаная паветраная трывога[26]. Ноччу 14 красавіка іарданскія сістэмы СПА, знішчальнікі ВПС ЗША, ВПС Іарданіі[27], ВПС Вялікабрытаніі і ВПС Ізраіля пачалі перахоп дронаў[28].

19 красавіка ў 5:23 раніцы Ізраіль нанёс удары па некалькіх аб’ектах у Іране[29]. Большасць трапленняў адбылося ў горадзе Кахджаварэстан, паблізу Ісфахана[30]. Горад прымыкае да 8-й базы ВПС[31]. Дзяржаўныя СМІ Ірана паведамілі, што ізраільскія беспілотнікі над рэгіёнам былі збітыя сіламі СПА[32].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. AFP. Houthi rebels fire drones toward Israel from Yemen, says security agency. The Times of Israel (14 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  2. IDF strikes Hezbollah military complex in Lebanon. jpost.com. JPost. Праверана 13 April 2024.
  3. "حمله چهاروجهی و پیچیده ایران به اسرائیل - تسنیم". خبرگزاری تسنیم | Tasnim [фарсі].
  4. Live Updates: Israel Reports Light Damage After Iran Launches Large Strike. nytimes.com. NY Times. Праверана 14 April 2024.
  5. Iran Launches Over 300 Drones and Missiles in Attack on Israel: Live Updates (англ.)
  6. а б Иран начал атаку на Израиль. Запущены десятки дронов. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  7. Bando, Erin (13 April 2024). "Iran launches drone attack against Israel". Politico. Архівавана з арыгінала 2024-04-13. Праверана 2024-04-13.
  8. Gerges, Fawas (5 May 2013). "Israel attacks show Syria's conflict becoming a regional proxy war". The Daily Telegraph. Архівавана з арыгінала 29 August 2014. Праверана 29 August 2014.
  9. Holmes, Oliver; Dehghan, Saeed Kamali (10 May 2018). "Fears grow as Israel and Iran edge closer to conflict". The Guardian. Архівавана з арыгінала 27 March 2019. Праверана 22 May 2019. Israel and Iran have been urged to step back from the brink after their most serious direct confrontation, with Israeli missiles being fired over war-torn Syria in a "wide-scale" retaliatory attack many fear could drag the foes into a spiralling war.
  10. "Hamas' sexual violence was a planned and systematic attack and falls under the definition of crimes against humanity" (англ.). ctech (29 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2024. Праверана 13 April 2024.
  11. Источник. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2023. Праверана 13 красавіка 2024.
  12. "US Sees Imminent Missile Strike on Israel by Iran, Proxies". Bloomberg.com [англійская]. 10 April 2024. Архівавана з арыгінала 2024-04-12. Праверана 13 April 2024.
  13. French President Macron to Knesset Speaker Ohana: 'We warned Iran against attacking Israel' (англ.). The Jerusalem Post | JPost.com (11 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2024. Праверана 13 April 2024.
  14. Eichner, Itamar; Azulay, Moran (11 April 2024). "Western powers to Iran: 'Do not attack Israel'". Ynetnews [англійская]. Архівавана з арыгінала 2024-04-13. Праверана 13 April 2024.
  15. Foreign ministers of Germany, UK pressure Iran not to attack Israel (англ.). The Jerusalem Post | JPost.com (11 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2024. Праверана 13 April 2024.
  16. "Gulf states warn US not to launch strikes on Iran from their territory or airspace". Middle East Eye [англійская]. Архівавана з арыгінала 2024-04-13. Праверана 2024-04-13.
  17. "Biden issues one word message to Iran as Gulf nations warn US ahead of possible attack on Israel". Hindustan Times [англійская]. 13 April 2024. Архівавана з арыгінала 2024-04-13. Праверана 2024-04-13.
  18. СМИ сообщили о «захвате» Ираном связанного с Израилем судна. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  19. В Иране подтвердили задержание судна MSC Aries в Ормузском проливе. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  20. а б Атака на Израиль. Иран нанес удар дронами и крылатыми ракетами. Главное. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 14 красавіка 2024.
  21. Iran's state-run news agency says Iran has fired ballistic missiles at targets inside Israel (англ.). KIRO 7 News Seattle (13 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  22. С территории Ливана запустили дроны в сторону Израиля. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  23. Israel estimates more than 100 drones launched by Iran, Israeli military official says (англ.). CNN (13 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  24. Israel says Iran only targeted military sites (англ.). ABC News. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  25. Live updates: Explosions seen over parts of Jerusalem amid air sirens around Israel (англ.). NBC News (14 красавіка 2024). Праверана 14 April 2024.
  26. Израиль заявил, что сбил 99 % иранских дронов и ракет. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2024. Праверана 13 красавіка 2024.
  27. Иордания начала сбивать иранские дроны, летящие в Израиль (руск.). РБК (14 красавіка 2024). Праверана 14 красавіка 2024.
  28. Израиль начал перехватывать иранские БПЛА над Сирией и Иорданией: Конфликты: Мир: (руск.). Lenta.ru (14 красавіка 2024). Праверана 14 красавіка 2024.
  29. "ABC News: Израиль нанес ракетный удар по объекту в Иране". DW. Праверана 19 April 2024.
  30. Alkhshali, Hamdi. "Isfahan, Iran: Explosions Hear, Reports Say". CNN. Праверана 19 April 2024.
  31. Iran fires air defense batteries in provinces as explosions heard near Isfahan (англ.). AP News (19 красавіка 2024). Праверана 19 красавіка 2024.
  32. Iran fires air defense batteries in provinces as explosions heard near Isfahan (англ.). Associated Press (19 красавіка 2024). Праверана 19 красавіка 2024.