Аперацыя «Вартавы росквіту»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аперацыя «Вартавы росквіту»
Асноўны канфлікт: Еменскі крызіс
ускосна: Вайна Ізраіля з ХАМАС (2023)
апасродкавана: Іранскі крызіс (з 2019)
Дата з 18 снежня 2023
Месца Чырвонае мора і Адэнскі заліў
Прычына напады на караблі
Статус працягваецца
Праціўнікі
Аб’яднаныя марскія сілы Хусіты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аперацыя «Вартавы росквіту» (англ.: Operation Prosperity Guardian) — ваенная аперацыя, абвешчаная 18 снежня 2023 года міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам[1][2][3][4]. Праводзіцца кааліцыяй на чале з ЗША ў Чырвоным моры і Адэнскім заліве з мэтай абароны/разблакоўкі міжнароднага суднаходства[5].

Напярэдадні, пачынаючы з 19 лістапада, пачасціліся напады хусітаў з Емена на камерцыйныя суда па шляху ў ізраільскія парты. Рух хусітаў заявіў, што будзе нападаць на любыя судны, якія ідуць у Ізраіль[6]. Рэгулярныя напады і захопы караблёў прывялі да адмовы ад выкарыстання суднаходнымі кампаніямі маршруту праз Чырвонае мора і да росту прэмій на страхоўку марскіх грузаў[7][8].

Першапачаткова ў склад кааліцыі ўвайшлі ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Францыя, Італія, Нідэрланды, Нарвегія, Іспанія, Бахрэйн і Сейшэльскія Астравы[9][10]. Пазней да яе далучыліся Грэцыя[11], Аўстралія[12] і Шры-Ланка[13]. Паводле звестак Пентагона, 20 краін пагадзіліся ўдзельнічаць у аперацыі па забеспячэнні свабоды суднаходства[14][15].

Аб планах правядзення аперацыі СМІ даведаліся за некалькі дзён да яе абвяшчэння[16][17][18].

Да канца года хусіцкі рух дронамі і ракетамі атакаваў 5 караблёў[19][20], на што міжнародная кааліцыя ніяк не адказала. Аднак 31 снежня амерыканскія верталёты патапілі 3 еменскія лодкі, якія спрабавалі атакаваць кантэйнеравоз[21][22].

12 студзеня 2024 года ЗША і Вялікабрытанія распачалі серыю авіяўдараў па руху хусітаў[23][24]. Тым не менш, 15[25], 16[26] і 26[27] студзеня еменскія паўстанцы абстралялі гандлёвыя судны. 18 лютага хусіты зноў атакавалі карабель[28].

5 сакавіка міністр тэлекамунікацый хусітаў Місфер Аль-Нумаір заявіў, што судны павінны будуць атрымаць дазвол ад Упраўлення па марскіх справах Емена, кантраляванага рухам, перш чым увайсці ў воды краіны[29][30].

9 сакавіка пасля атакі хусітаў на сухагруз Propel Fortune, вайскоўцы арміі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі распачалі серыю дзеянняў, накіраваных на ліквідацыю БПЛА праціўніка[31]. У агульнай суме было знішчана 15 апаратаў[32].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Middle Eastcategory US launches new multinational operation to safeguard Red Sea commerce". Reuters. 2023-12-19.
  2. Statement from Secretary of Defense Lloyd J. Austin III on Ensuring Freedom of Navigation (англ.). U.S. Department of Defense. Праверана 18 снежня 2023.
  3. Шеф Пентагона объявил о начале операции «Страж процветания» по защите Красного моря (руск.). online47.ru (19 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
  4. Пентагон объявил о многонациональной операции по защите судов в Красном море (руск.). Коммерсантъ (19 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
  5. "US-led force to patrol Red Sea in response to attacks by Houthis backing Palestinians". Reuters. 2023-12-19.
  6. Who are the Houthis and what is happening in the Red Sea? (англ.). Sky News. Праверана 18 снежня 2023.
  7. Ship insurance costs soar after Middle East tanker attacks (англ.). Yahoo News (14 чэрвеня 2019). Праверана 18 снежня 2023.
  8. Reuters узнал о росте премий за военный риск для танкеров в Черном море (руск.). Forbes.ru (23 жніўня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
  9. "Заявление министра обороны Ллойда Дж. Остина III об обеспечении свободы судоходства"".
  10. "Prosperity Guardian: началась операция против йеменских хуситов". www.vesty.co.il. 2023-12-19.
  11. Греция присоединится к коалиции по обеспечению безопасности в Красном море (руск.). Interfax.ru (21 снежня 2023). Праверана 22 снежня 2023.
  12. ROD MCGUIRK (2023-12-21). "Australia to send military personnel to help protect Red Sea shipping but no warship". Associated Press.
  13. Mallawarachi, Bharatha. Sri Lanka to join US-led naval operations against Houthi rebels in Red Sea (англ.). ABC News (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
  14. "WorldcategoryMore than 20 countries now part of US-led Red Sea coalition, Pentagon says10:56 PM GMT+3 · Updated 37 min ago". Reuters.
  15. К американской коалиции по защите судоходства в Красном море от хуситов присоединились более 20 стран (руск.). news.am (23 снежня 2023). Праверана 22 снежня 2023.
  16. «Страж процветания»: США намерены объявить операцию против хуситов (руск.). Детали (17 снежня 2023). Праверана 19 снежня 2023.
  17. Пентагон собирается объявить о начале специальной операции – The War Zone (руск.). ont.by (17 снежня 2023). Праверана 19 снежня 2023.
  18. War Zone: Пентагон намерен провести военную операцию против йеменских хуситов (руск.). radio1.ru (17 снежня 2023). Праверана 19 снежня 2023.
  19. Yemen’s Houthis say they attacked two more vessels in the Red Sea (англ.). Al Jazeera. Праверана 1 студзеня 2024.
  20. Houthis Claim Responsibility for Attack Against Commercial Vessel MSC United | Atlas News (англ.) (26 снежня 2023). Праверана 1 студзеня 2024.
  21. https://www.dw.com/ru/vms-ssa-v-krasnom-more-potopili-lodki-husitov-atakovavsie-kontejnerovoz/a-67864927
  22. Вертолеты ВМС США потопили катера хуситов в Красном море после попытки захвата торгового судна (руск.). www.nur.kz (1 студзеня 2024). Праверана 4 студзеня 2024.
  23. US, British militaries launch massive retaliatory strike against Iranian-backed Houthis in Yemen (News article). APNews. Washington, D.C.: Associated Press (AP) (11 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 January 2024. Праверана 12 January 2024.
  24. U.S. and Britain launch strikes against targets in Houthi-controlled Yemen. NBC News (11 студзеня 2024). Праверана 11 January 2024.
  25. У берегов Йемена ракета попала в коммерческое судно
  26. Хуситы подтвердили, что нанесли удар по сухогрузу Zografia у побережья Йемена. TACC. Праверана 17 студзеня 2024.
  27. Атакованный хуситами танкер перевозил российский лигроин (руск.). Профиль. Праверана 28 студзеня 2024.
  28. США подтвердили, что подбитый хуситами британский сухогруз MV Rubymar затонул (руск.). ВЗГЛЯД.РУ. Праверана 3 сакавіка 2024.
  29. Суда, заходящие в воды Йемена, должны получать разрешение, говорит министр хуситов (англ.). Reuters (5 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2024. Праверана 5 сакавіка 2024.
  30. "Ships entering Yemeni waters must obtain permit, Houthi minister says". The Times of India. 2024-03-05. 0971-8257. Архівавана з арыгінала 2024-03-05. Праверана 2024-03-05.
  31. "US, UK, French military shoot down Houthi drones after attack on bulk carrier, destroyers". Reuters. 2024-03-10.
  32. "US Navy shoots down 15 UAVs in Red Sea area, CENTCOM says". Reuters. Архівавана з арыгінала 2024-03-09. Праверана 2024-03-10.