Выбухі ў Кермане (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выбухі ў Кермане
Вуліца Шахада пасля трагедыі.
Вуліца Шахада пасля трагедыі.
Месца нападу Іран вуліца Шахада і могілкі Гальзар Шахада, Керман
Дата 3 студзеня 2024
15:50–16:00
Спосаб нападу выбухі
Зброя 2 бомбы
Загінулыя 94
Параненыя 284
Арганізатары Ісламская дзяржава

3 студзеня 2024 года ў Кермане (Іран) двума выбухамі была сарвана памятная цырымонія ў гадавіну гібелі генерала Касема Сулеймані[1][2]. Паводле ўдакладненай інфармацыі на 4 студзеня, загінулі як мінімум 94 чалавек[3], больш за 284 пацярпелі[4]. Здарэнне стала самым смяротным тэрактам у краіне з 1979 года[5].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 студзеня 2020 года ў выніку атакі БПЛА на багдадскі аэрапорт загінуў іранскі генерал Касем Сулеймані, камандзір атрада «Кудс» Корпуса Вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Сулеймані лічыўся другой найбольш уплывовай фігурай у краіне пасля Алі Хаменеі. У якасці кіраўніка «Кудс», ён адыграў ключавую ролю ў фарміраванні палітыкі Ірана на Блізкім Усходзе. Сулеймані адказваў за таямнічыя місіі і падтрымку саюзных урадаў і ўзброеных груп, у тым ліку ХАМАС і Хезбала[2][6].

Падчас пахавальнай працэсіі ў гонар Сулеймані ў Кермане 7 студзеня 2020 года адбылася цісканіна, у выніку якой загінулі па меншай меры 50 чалавек[2].

У пачатку 2020-я гадоў Іран стаў ахвярай нападаў Ізраіля, ІД і іншых суніцкіх экстрэмісцкіх груповак[7]. Атака 2024 года адбылася на фоне ўзмацнення напружанасці на Блізкім Усходзе з-за чарговай эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту. За дзень да выбухаў ізраільскі беспілотнік нанёс удар у Ліване, забіўшы намесніка лідара ХАМАС Салеха аль-Аруры[2].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Кроў на месцы тэракту.

Выбухі прыгрымелі ў 15:50–16:00[8] у працэсіі, якая ішла да магілы Сулеймані на могілках Гальзар Шахада[5] ля мячэці Сахеб аль-Заман[9]. Першы адбыўся ў 700 метрах ад магілы генерала каля аўтастаянкі, а другі — у кіламетры на вуліцы Шахада, куды многія ўцяклі[1]. Бомба была закладзена такім чынам, каб не было яе выяўлення ля варот бяспекі[10]. Выбухі адбываліся з інтэрвалам ад 10 да 15 хвілін[11][12]. Паводле паведамленняў іранскіх СМІ, напад здзейснены з выкарыстаннем двух партфеляў-бомбаў, размешчаных ля ўваходу[10]. Выбухоўку прывялі ў дзеянне дыстанцыйна з дапамогай прылады кіравання. Відавочца заявіў, што адна з бомбаў была закладзена ў смеццевы бак[13]. Намеснік губернатара правінцыі Керман назваў здарэнне тэрактам[2][6][14]

Было заяўлена пра 94 загінулых і 284 параненых (у тым ліку трое санітараў, якія прыехалі на месца першага выбуху і пацярпелі ад другой бомбы[13]). Мяркуецца, што большасць ахвяр забіты ў выніку апошняга выбуху[7]. Некалькі параненых былі затоптаныя пры паніцы ў натоўпе[15].

Да месца падзей прыбылі ратавальнікі Чырвонага Паўмесяца. Рэза Фалах, кіраўнік правінцыйнага аддзела арганізацыі, заявіў, што іх групы хуткага рэагавання эвакуіравалі пацярпелых, але сутыкнуліся з праблемамі з-за хваль натоўпу, бо людзі перашкаджалі на дарогах[16]. Бальніцы ў Кермане і прылеглых раёнах былі прыведзены ў стан гатоўнасці[5].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

4 студзеня ў Іране абвясцілі нацыянальны дзень жалобы па ахвярах тэрактаў[1].

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін[17], прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган[18], кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Пакістана Джаліль Абас Джылані[19], МЗС Арменіі[20], Азербайджана[21], Ірака, ЕС і ААН[22] выказалі шкадаванне з нагоды трагедыі і асудзілі напад.

Адказнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт краіны Ібрагім Раісі абвінаваціў у тэракце Ізраіль[23]. Аднак неўзабаве адказнасць за напад узялі прадстаўнікі ІД[24]. Сілавікі затрымалі некалькі асоб, меркавана датычных да выбухаў[25].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Вечарам 15 студзеня з тэрыторыі Ірана па горадзе Эрбіль (Паўночны Ірак, сталіца аўтаномнага Курдыстана) былі запушчаны адзінаццаць балістычных ракет «Фатэх»[26]. У выніку чатыры чалавекі загінулі (адной з ахвяр стаў бізнесмен Пешра Дызаі, генеральны дырэктар дэвелаперскай кампаніі Empire World[27]) і шэсць атрымалі раненні. Напад быў накіраваны на недабудаванае консульства ЗША і меркаваны штаб разведкі Масада[28].

Абстрэл прывёў да часовага закрыцця міжнароднага аэрапорта Эрбіля. Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) хутка ўзяў на сябе адказнасць[29]. Акрамя таго, сілы заходняй кааліцыі збілі каля аэрапорта тры дроны[30]. У КВІР таксама заявілі, што нанеслі ўдар па сілах «Ісламскай дзяржавы» на паўночным захадзе Сірыі[31].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в "Iran says at least 103 people killed, 211 wounded in bombing at ceremony honoring slain general". Associated Press. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  2. а б в г д "Twin bomb blasts near Iran general Qasem Soleimani's tomb kill 73 – state TV". BBC. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  3. https://apnews.com/article/iran-bombing-ringleader-tajikistan-4dec3cf4b1479a0222b2853bbb2f72bb
  4. "Iran says at least 84 were killed in blasts at a ceremony honoring slain general". The Washington Post. 4 January 2024. Архівавана з арыгінала 4 January 2024. Праверана 4 January 2024.
  5. а б в "Over 100 dead in blasts at memorial for assassinated Iranian commander". The Guardian. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  6. а б "Iran says at least 73 killed in 'terror' blasts near grave of IRGC general Soleimani". Times of Israel. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  7. а б "Iran says at least 103 people killed, 141 wounded in blasts at ceremony honoring slain general". Associated Press. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  8. "Two terrorist blasts in Iran's Kerman leave at least 103 dead, 188 injured". Press TV. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  9. "At least 103 dead in bomb blasts near Iran general Qasem Soleimani's tomb – state TV". BBC. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  10. а б "More than 100 killed in Iran blasts near Soleimani's tomb during ceremony". Al Jazeera. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  11. "Bombs kill 73 at Iran commemorations for slain general: state media". France 24. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  12. "Iran says at least 73 people killed, 170 wounded in blasts at ceremony honoring slain general". Associated Press. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  13. а б "Bombs kill 103 at Iran memorial for slain general: state media". France 24. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  14. "Iranian official declares explosion near Soleimani's tomb was a 'terrorist attack'". i24 News. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  15. "Blasts reported as Iran commemorates assassinated general Soleimani". Al Jazeera. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  16. "Dozens killed in 'terrorist attacks' near tomb of Iranian Guards' Soleimani". Reuters. January 3, 2024. Праверана 3 January 2024.
  17. "Deadly blasts rock ceremony for slain Iranian general Soleimani". France 24. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  18. "Türkiye expresses condolence upon the deadly terrorist attack in Iran". TRT. 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  19. "Pakistan condemns 'inhuman terrorist attacks' in Iran as death toll surges past 100". Pakistan. Arab news. 3 January 2024. Архівавана з арыгінала 3 January 2024. Праверана 3 January 2024.
  20. Shocked by the news of explosions in Kerman city #Iran🇮🇷, causing death over 100 innocent civilians. Our thoughts and prayers are with the casualties and their families. twitter.com/MFAofArmenia
  21. Azerbaijan MFA condemns terror attack in Iran, extends condolences (англ.). Apa.az. Праверана 3 студзеня 2024.
  22. "'Heinous': World reacts to twin blasts that kill dozens in Iran". Al Jazeera. 3 January 2024.
  23. واکنش رئیسی به جنایت تروریستی کرمان؛ «بدانید در مقابل این جنایت هولناک هزینه سختی خواهید داد» (перс.). SNN.IR (3 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 4 January 2024. Праверана 3 студзеня 2024.
  24. "Islamic State claims responsibility for attacks that killed nearly 100 people in Iran - group on telegram". Reuters. 4 January 2024. Праверана 4 January 2024.
  25. В Иране задержаны причастные к теракту в день памяти генерала Сулеймани (руск.). Рамблер/новости (5 студзеня 2024). Праверана 5 студзеня 2024.
  26. Iran's Guards attack Israel's 'espionage centers' in Iraq, state media says. Reuters (16 студзеня 2024).
  27. IRGC strikes ‘spy headquarters’ in Erbil with ballistic missiles. Rudaw Media Network (15 студзеня 2024).
  28. Katy, Bader. Explosions reported near US Consulate in Iraq; Iran claims responsibility. ABC News (15 студзеня 2024).
  29. IRGC attack US consulate in Iraq as tensions between the US, Iran rise. The Jerusalem Post | JPost.com (15 студзеня 2024).
  30. Explosions reported near US Consulate in Iraq; Iran claims responsibility. ABC News (16 студзеня 2024).
  31. IRGC claims deadly ballistic missile strikes on Erbil. www.rudaw.net. Праверана 16 студзеня 2024.