Перайсці да зместу

Сталін Іванавіч Федчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сталін Іванавіч Федчанка
Дата нараджэння 7 мая 1938(1938-05-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 2022(2022-12-08) (84 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у
Узнагароды

Сталін Іванавіч Федчанка (7 мая 1938, г. Сафійск, Хабараўскі край, РСФСР — 8 снежня 2022) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2003).

Скончыў у 1961 годзе архітэктурны факультэт Новасібірскага інжынерна-будаўнічага інстытута імя В. У. Куйбышава (выкладчыкі В. Масленікаў, Б. Аглы, Уладзімір Борзат)[1].

Пасля заканчэння інстытута ў жніўні 1961 года пачаў працоўную дзейнасць у праектным інстытуце ДСПІ-5 ў г. Новасібірску: інжынер-архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў. У 1967 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у 19671974 гадах у інстытуце «Мінскпраект» кіраўніком групы, галоўным архітэктарам праектаў; у 19741976 гадах у інстытуце «Белкамунпраект» галоўным архітэктарам будаўнічага аддзела; у 19761992 гадах у інстытуце «Белдзяржпраект» кіраўніком архітэктурна-канструктарскіх майстэрняў АКМ-3 і АКМ-1. У 19931999 гадах — галоўны архітэктар інстытута «Мінскграмадзянпраект». У 1993 годзе ў складзе групы спецыялістаў з інстытута «Мінскграмадзянпраект» (25 чалавек) прайшоў курс вучобы ў ЗША і атрымаў сертыфікат адукацыя па тэме «Менеджмент і грамадскае развіццё»[1].

У 1990 годзе стварыў персанальную «Творчую майстэрню архітэктара Федчанкі С. І.», з 1999 па 2019[2] год яе дырэктар. З 1999 года паралельна працуе выкладчыкам БНТУ. За гэты час у якасці кіраўніка дыпломных праектаў падрыхтаваў 40 дыпломнікаў[1].

З 1967 года — член Саюза архітэктараў СССР, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі[1]. З’яўляўся членам Праўлення і Савета БСА. Узначальваў Савет ветэранаў БСА[2].

Памёр 8 снежня 2022 года пасля працяглай хваробы[2].

За 6 гадоў працы ў Новасібірску запраектаваў асабіста і ў аўтарскім калектыве аб’екты прамысловага і грамадзянскага прызначэння для гарадоў Новасібірска, Омска, Барнаула, Каменск-Уральскага, Петрапаўлаўска, Алматы[1].

Дом па Вайсковым завулку, 10  (ВД)

Асноўныя працы: 7-павярховы 21-кватэрны жылы дом  (ВД) па Вайсковым завулку для працаўнікоў Саўміна БССР і ЦК КПБ (пабудаваны ў 1972; сумесна з Н. І. Шпігельманам)[1] і 9-павярховыя з убудаванымі памяшканнямі па вул. Галадзеда жылыя дамы (1972)[3]; 9-павярховы 240-кватэрны жылы дом з убудаванымі памяшканнямі для працаўнікоў МАЗа па Партызанскім праспекце[1] і на рагу вул. Енісейскай[3] (пабудаваны ў 19731974); адміністрацыйны корпус Савета Міністраў Беларусі (прыбудова да Дома ўрада) па вул. Савецкай, 9 (пабудаваны ў 1975; сумесна з М. Н. Ліўшыцам, І. Міхайлавай, Новікавым); праекта адміністрацыйнага корпуса ЦК КПБ — крыло па вул. Энгельса (пабудаваны ў 1974; сумесна з П. П. Кракалёвым і Л. М. Пагарэлавым); бальніца хуткай дапамогі з цэнтрам рэанімацыі па Слуцкай шашы ў г. Мінску (пабудавана ў 1975; у сааўтарстве); праект яхт-клуба на Заслаўскім вадасховішчы (не рэалізаваны; сумесна з А. К. Зензіным, М. М. Піраговым); рэканструкцыя дзіцячага санаторыя «Дружба» ў пас. Гарадзішча Мінскага раёна (не рэалізаваны; сумесна з Г. В. Дзмітронкам, Г. П. Лядзяевай); рэканструкцыя Рэспубліканскага водна-спартыўнага камбіната па вул. Сурганава ў Мінску (не рэалізаваны; у сааўтарстве); гасцініца «Планета» на 600 месцаў на пр. Пераможцаў (пабудавана ў 1980; сумесна з Г. М. Бенядзіктавым, У. І. Начаравым, Т. Г. Раманоўскай); праект забудовы квартала В. Харужай-Куйбышава (1986[3]) і 9-, 11-павярховыя жылыя дамы з гандлёвым цэнтрам[1] у Мінску, у тым ліку жылыя дамы па генплане № 19, 21 А, 21Б і блок № 26 (пабудаваны ў 19862007; сумесна з В. Б. Ладыгінай, Ярмольчыкам М. В., У. Д. Севярынавым, У. К. Мацяшам, А. Нямковым); праект забудовы жылога квартала ў раёне вул. Рафіева-Любімава (не рэалізаваны; сумесна з Я. Хаванскім, А. Шваюковай, Т. Петуховай); мемарыяльны комплекс «Доры» ў вёсцы Доры Валожынскага раёна (пабудаваны ў 1991; сумесна з В. Б. Ладыгінай і скульптарам М. І. Кандрацьевым); будынак філіяла Прыёрбанка па вул. В. Харужай, 31а у Мінску (пабудаваны ў 1997); магазін «Карцінная галерэя, золата» па вул. Сурганава, 16 у г. Мінску (пабудаваны ў 2000; сумесна з А. А. Івашкам); Мемарыяльны ансамбль воінам-пагранічнікам у г. Гродне (пабудаваны ў 2004; сумесна са скульптарам Г. В. Буралкіным); надмагільны помнік Песняру Беларусі, народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну на Маскоўскіх могілках (пабудаваны ў 2006; сумесна са скульптарам А. М. Каструковым); помнік пагранічнікам у г. Лоеве Гомельскай вобласці (пабудаваны ў 2006; сумесна са скульптарам Г. В. Буралкіным); адміністрацыйны будынак прадпрыемства «Енісей» у г. Заслаўі (пабудаваны ў 2008; сумесна з Т. С. Пуцьковай, Багатыровым); шматфункцыянальны комплекс з гандлёва-адміністрацыйнымі памяшканнямі па вул. Кахоўскай у Мінску (пабудаваны ў 2008; сумесна з Т. С. Пуцьковай); станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў з адміністрацыйнымі памяшканнямі і паркінгам па вул. Шаранговіча ў г. Мінску (сумесна з Т. С. Пуцьковай); рэканструкцыя будынка рэстарана «Каменная кветка» з надбудовай над круглай залай для размяшчэння бара па вул. Талбухіна, 10 у Мінску (сумесна з Багатыровым, Т. С. Пуцьковай)[1].

Узнагароджаны дыпломам II ступені (1985) на рэспубліканскім конкурсе за распрацоўку горадабудаўнічага рашэння комплексу Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[3].

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі за творчыя поспехі і ўнёсак у архітэктуру Рэспублікі Беларусь у сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння (1998), Граматай Садружнасці Незалежных Дзяржаў за подпісам Старшыні Савета глаў Дзяржаў СНД У. У. Пуціна — як аўтар Мемарыяльнага ансамбля «Загінуўшым, але не пераможаным воінам Беларускай памежнай акругі» ў г. Гродне, за ўнёсак ва ўмацаванне і развіццё дружбы, добрасуседства і паразуменне паміж народамі дзяржаў СНД і ў сувязі з 60-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гг. (2005), юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гг.», і медалём «За дапамогу памежным войскам Рэспублікі Беларусь» за мемарыяльны ансамбль воінам-пагранічнікам у Гродне (2005), за гэыт ж аб’ект высоўваўся на сушуканне Прэміі СНД і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь разам з сааўтарам-скульптарам Г. В. Буралкіным[1].

Быў узнагароджаны шматлікімі граматамі Беларускага саюза архітэктараў — за творчыя поспехі і за адданасць архітэктуры. Быў уключаны ў Міжнародную энцыклапедыю «Архітэктары ўсіх часоў і народаў», выдадзеную ў Мюнхене-Лейпцыгу (2003)[1].

У 2016 годзе за стварэнне «Мемарыяльнага ансамбля воінам-пагранічнікам Беларускай памежнай акругі» — узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. У сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Мінгарвыканкама, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама[2].

Прыватнай арганізацыяй Амерыканскі біяграфічны інстытут ганараваны фэйкавым званнем «Чалавек года 2007», уключаны ў спіс членаў інстытута (2006)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л Федченко Сталин Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в г 8 декабря 2022 г. после тяжёлой продолжительной болезни ушел от нас Почетный член Белорусского союза архитекторов СТАЛИН ИВАНОВИЧ ФЕДЧЕНКО
  3. а б в г Федченко Сталин Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Федченко Сталин Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Федченко Сталин Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)