Стары горад (Слуцк)
Стары горад, або Старое места[1] — найбольш старажытная частка горада Слуцка з Верхнім і Ніжнім замкамі на правым беразе Случы, вакол якой быў вал. З Новым горадам злучаўся мостам, на якім размяшчаліся млыны.
Спачатку горад развіваўся ва ўсходнім напрамку. Паміж пасадам і замкам знаходзілася гандлёвая плошча, у 1419 г. тут пабудаваны фарны касцёл. У канцы XV ст. Слуцк пачаў расці ў заходнім напрамку, расшыраўся і на поўнач, фармаваўся як горад з радыяльна-кальцавой планіроўкай.
У 1579 г. Слуцк быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. Стары горад з Верхнім і Ніжнім замкамі атрымаў Юрый Юр'евіч[2]. У 1592 г. усе часткі горада і Слуцкае княства былі зноў аб'яднаны і перайшлі да апошняй князёўны з роду Алелькавічаў — Соф'і Юр'еўны, а праз яе — да Радзівілаў.
У 1696 г. на тэрыторыі Старога горада, непадалёку ад Востраўскай брамы езуіты пабудавалі драўляную капліцу і кляштарны корпус. У пачатку XVIII ст., паводле праекту дойліда-манаха Я. Клауса, пабудаваныя новы драўляны кляштар, касцёл Святога Духа, да якога прымыкаў сад.
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- ↑ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх