Стогадовая вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стогадовая вайна
Lenepveu, Jeanne d'Arc au siège d'Orléans.jpg
Жанна д'Арк пры аблозе Арлеана
Дата 13371453 (116 гадоў)
Месца Галоўным чынам Францыя
Вынік Перамога Францыі
Тэрытарыяльныя
змены
Англія страціла вялікую частку ўладанняў у Францыі (акрамя Кале)
Cупраціўнікі
Arms of Edward III of England.svg Англія
Blason fr Bourgogne.svg Бургундыя
COA fr BRE.svg Брэтань
PortugueseFlag1385.svg Партугалія
Blason Royaume Navarre.svg Навара
Blason Nord-Pas-De-Calais.svg Фландрыя
Héraldique Province BE Hainaut.svg Графства Эно
Blason de l'Aquitaine et de la Guyenne.svg Аквітанія
Luxembourg New Arms.svg Люксембург
Holy Roman Empire Arms-single head.svg Свяшчэнная Рымская імперыя
Blason France moderne.svg Францыя
Blason Castille Léon.svg Кастылія
Royal arms of Scotland.svg Шатландыя
CoA civ ITA milano.png Генуя
Armoiries Majorque.svg Маёрка
Wappen Königreich Böhmen.png Чэхія
Armas de Aragon.png Арагон

Шаблон:Стогадовая вайна Шаблон:Campaignbox Edwardian War Шаблон:Стогадовая вайна (1415-1453)

Стогадо́вая вайна́ (фр.: Guerre de Cent Ans, англ.: Hundred Years' War) — узброены канфлікт (фактычна серыя войн) паміж Францыяй і Англіяй, які пачаўся ў 1337 і доўжыўся да 1453. Па сутнасці, працяг барацьбы, якая разгарэлася неўзабаве пасля нармандскай заваёвы Англіі з-за буйных належачых французскаму каралю ленаў, якімі працягваў валодаць (ажыццяўляючы «дзяржанне») англійскі кароль на тэрыторыі Францыі. Барацьба завяршылася толькі тады, калі англічане пазбавіліся ўсіх, за выключэннем Кале, уладанняў на кантыненце. Непасрэднай падставай да вайны паслужыла паўторнае прад'яўленне ў 1337 прэтэнзій на французскі сталец з боку караля Англіі Эдуарда III, сына Ізабелы, дачкі караля Францыі Філіпа IV. Апошні з сыноў Філіпа Карл IV памёр у 1328, не пакінуўшы спадчынніка па мячы, але тады рада французскіх магнатаў пакінуў прэтэнзіі Эдуарда без увагі — на падставе, што каралеўская ўлада не можа пераходзіць да жанчыны або перадавацца праз яе. Сталец дастаўся Філіпу VI з дынастыі Валуа, і Эдуард змірыўся з такім рашэннем. Аднак паміж Англіяй і Францыяй час ад часу ўзнікалі рознагалоссі ў пытанні пра межы Аквітаніі (Гіені), апроч таго, Філіп аказаў каралю Шатландыі актыўную падтрымку ў яго барацьбе супраць англійскага караля. Французы ўзялі пад свой кантроль Фландрыю, ад якой Англія залежала як ад рынка збыту воўны, і тады Эдуард стварыў антыфранцузскую кааліцыю і наклаў эмбарга на экспарт воўны з Англіі. У выніку ў Генце ў 1337 узнялася паўстанне, на чале якога стаяў Якаб Артэвелдэ. Яно завяршылася тым, што Фландрыя вызвалілася ад французскага кантролю і заключыла камерцыйны і палітычны саюз з Англіяй. Эдуард III скарыстаўся гэтай магчымасцю, каб пацвердзіць свае прэтэнзіі на французскі сталец.

Вайна пачалася з сумеснай англа-фламандскай марской перамогі пры Слейсе ў 1340. Пасля гэтага Эдуард з невялікім войскам штогод здзяйсняў набегі на Францыю. Але ў 1346, калі Артэвелдэ быў забіты (1345), а пазіцыі Эдуарда ў Фландрыі апынуліся пад пагрозай, ён высадзіўся ў Нармандыі з войскам прыблізна ў 10 тыс. чалавек і рушыўся на поўнач. 26 жніўня 1346 у бітве пры Крэсі яго набраная з ёменаў пяхота, узброеная вялікімі лукамі, атрымала выдатную перамогу над праўзыходнымі сіламі французскіх рыцараў. На наступны год Эдуард узяў Кале і ператварыў яго ў сваю ваенную і гандлёвую базу. Пасля гэтага вайна звялася да шэрагу рабаўніцкіх паходаў і сутычак, якія доўжыліся датуль, пакуль Чорны Прынц, сын Эдуарда, не паўтарыў пры Пуацье 19 верасня 1356 тактыку, ужо выкарыстаную пры Крэсі. Тысячы французскіх рыцараў загінулі на поле бою або апынуліся ў палоне. Сярод апошніх быў і кароль Іаан II, які ўспадкаваў сталец ад бацькі Філіпа VI. Францыя апынулася на краі згубы, каралеўская ўлада прыйшла ў заняпад. Атрады наймітаў, якія былі на службе ў таго ці іншага боку, руйнавалі краіну, Чорная Смерць (эпідэмія чумы) спустошыла вялікую частку Еўропы, нарэшце ў 1358 успыхнула паўстанне сялян («Жакерыя»), незадаволеных спробай феадалаў перакласці на іх усе нягоды вайны. Гэты этап вайны завяршыўся заключэннем 8 мая 1360 у Брэтыньі (каля Шартру) мірнага дагавору. Эдуард адмовіўся ад прэтэнзій на французскі сталец і Нармандыю, але атрымаў Аквітанію, Кале і іншыя вобласці.

Іаан памёр у 1364, яго пераемнікам на стальцы быў Карл V, дзяржаўны дзеяч, які аднавіў у Францыі аўтарытэт каралеўскай улады. З дапамогай свайго канетабля, Бертрана дзю Геклена, Карл рэфармаваў французскае войска, аднавіў парадак і законнасць у краіне, а падчас баявых дзеянняў, якія ўзнавіліся ў Аквітаніі пачаў паступова выцясняць англічанаў. Да моманту, калі ў 1380 памёр Карл, Англія валодала толькі вузкай берагавой паласой ад Баёны да Бардо, а таксама марскімі партамі Брэстам, Шэрбурам і Кале. Вайна цягнулася аж да ўсшэсця на англійскі сталец у 1413 маладога Генрыха V, які прагнуў славы вайскаводца. У Францыі ў гэты час на стальцы знаходзіўся Карл VI, няздатны як кіраўнік, які хварэў на перыядычныя прыступы вар'яцтва. Апроч таго, разгарэлася грамадзянская вайна паміж арлеаністамі (арманьякамі) і бургіньёнамі. Генрых V аднавіў англійскія дамаганні на французскі сталец. Ён уварваўся ў Нармандыю з войскам прыблізна ў 10 тыс. чалавек і 25 кастрычніка 1415 атрымаў буйную перамогу пры Азенкуре, паўтарыўшы тактыку Крэсі і Пуацье супраць вялікага войска французскіх рыцараў, якія нічаму з тых часоў не навучыліся. Пасля гэтага Генрых давяршыў заваёву Нармандыі, і здавалася, што справа французаў скончаная. 21 мая 1420, пасля забойства арманьякамм Іаана, герцага Бургундыі, новы герцаг Філіп пры садзейнічанні французскай каралевы арганізаваў падпісанне Генрыхам і Карлам дагавору ў Труа. Генрых ажаніўся на дачцы Карла Кацярыне Валуа, забяспечыў за сабой рэгенцтва Францыі і быў абвешчаны спадчыннікам французскага стальца. Але ў 1422 абодва караля памерлі, і каралём Францыі і Англіі быў абвешчаны немаўля Генрых VI, сын Генрыха і Кацярыны. Ягоныя дзядзькі, герцагі Глостер і Бэдфард, былі прызначаныя рэгентамі. Пры падтрымцы бургундцаў Бэдфард здолеў завяршыць заваёву Францыі да поўначы ад Луары. У 1428, калі Бэдфард трымаў у аблозе Арлеан, апатычнага Дафіна (так празвалі будучага караля Францыі Карла VII) і яго здэмаралізаванае войска натхніла на актыўныя дзеянні Жана д'Арк, і ў наступным годзе французы прымусілі англічанаў зняць аблогу.

Карл VII быў каранаваны ў Рэймсу ў 1429, а ў 1435 у Арасе ён здолеў выгандляваць сепаратны мір у Філіпа Бургундскага. Бэдфард памёр у тым жа годзе, і цяпер ужо праіграваць сталі англічаны. За гэтым быў шэраг перамір'яў, пакуль у сяр. 15 ст. ваенныя дзеянні не разгарэліся з новай сілай. Адноўленае французскае войска неўзабаве вярнула Нармандыю, а затым уступіла ў Аквітанію. Бардо быў узяты французамі ў 1453, і вайна завяршылася тым, што ў руках англічанаў застаўся толькі Кале.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Басовская Н. И. Столетняя война: леопард против лилии. — М.: Астрель, АСТ, 2007. — 446 с. — ISBN 978-5-17-040780-4
  • Берн А. Битва при Креси. История Столетней войны с 1337 по 1360 год. — М.: Центрполиграф, 2004. — 336 с. — ISBN 5-9524-1116-9
  • Берн А. Битва при Азенкуре. История Столетней войны c 1369 по 1453 год. — М.: Центрполиграф, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9524-1263-7