Беларусы Украіны
Беларусы Украіны — нацыянальная меншасць Украіны. Паводле Перапісу насельніцтва 2001 года, беларусы — трэцяя[1] паводле колькасці этнічная група пасля ўласна украінцаў — 37 мільёнаў 541 тысяч чалавек (альбо 77,8 %) і рускіх — 8 мільёнаў 334 тысяч чалавек (або 17,3 %). Ва Украіне жыве 275 тысяч беларусаў, або 0,57 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Большасць беларусаў перасялілася ў 19-20 ст., але невялікая частка аўтахтоны. Яны жывуць на поўначы Чарнігаўскай і Ровенскай абласцей. Таксама ёсць версія, што карэннае насельніцтва Пуціўльскага раёна у Сумскай вобласці (так званыя укр.: Горюни) — беларусы.[2]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]
Вобласць | Колькасць (тыс. чал.) | % |
---|---|---|
Аўтаномная рэспубліка Крым | 29,2 | 1,4 % |
Вінніцкая вобласць | 3,1 | 0,2 % |
Валынская вобласць | 3,2 | 0,3 % |
Днепрапятроўская вобласць | 29,5 | 0,8 % |
Данецкая вобласць | 44,5 | 0,9 % |
Жытомірская вобласць | 4,9 | 0,4 % |
Запарожская вобласць | 12,6 | 0,7 % |
Кіеўская вобласць | 8,6 | 0,5 % |
Кіраваградская вобласць | 5,5 | 0,5 % |
Луганская вобласць | 20,5 | 0,8 % |
Львоўская вобласць | 5,4 | 0,2 % |
Мікалаеўская вобласць | 8,3 | 0,2 % |
Адэская вобласць | 12,7 | 0,5 % |
Палтаўская вобласць | 6,3 | 0,4 % |
Ровенская вобласць | 11,8 | 1,0 % |
Сумская вобласць | 4,3 | 0,3 % |
Харкаўская вобласць | 14,7 | 0,5 % |
Херсонская вобласць | 8,1 | 0,7 % |
Хмяльніцкая вобласць | 2,7 | 0,2 % |
Чаркаская вобласць | 3,9 | 0,3 % |
Чарнавіцкая вобласць | 1,4 | 0,2 % |
Чарнігаўская вобласць | 7,1 | 0,6 % |
горад Кіеў | 16,5 | 0,6 % |
горад Севастопаль | 5,8 | 1,6 % |
Паводле Перапісу насельніцтва 2001 года на Украіне пражывае 275,8 тысяч беларусаў, пры гэтым іх колькасць у параўнанні з Перапісам 1989 года скарацілася на 37,3 %[3]. Большасць з іх пражывала на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Пераважна беларусы жывуць у сельскай мясцовасці.
Беларускія нацыянальныя арганізацыі ва Украіне[правіць | правіць зыходнік]
Палітычнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
28 сакавіка 2016 году быў адкрыты Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну.[4]
Вядомыя беларусы і асобы беларускага паходжання ва Украіне[правіць | правіць зыходнік]
- Пётр Міхайлавіч Буйко — прафесар Кіеўскага медыцынскага інстытута, удзельнік партызанскага руху ва Украіне.
- Якаў Якаўлевіч Зайко — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст і пісьменнік беларускага паходжання. Народны дэпутат Украіны I склікання. Герой Украіны.
- Арцём Уладзіміравіч Мілеўскі — украінскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік расійскага клуба «Тосна» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Украіны.
- Віктар Фёдаравіч Януковіч — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, які з'яўляўся чацвёртым прэзідэнтам Украіны з лютага 2010 года да незаконнага самаўхілення ад улады ў лютым 2014 года.
- Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі — кавалер ордэна Героя Нябеснай сотні, Герой Украіны, пазаштатны карэспандэнт украінскай газеты «Саборная Кіеўшчына» (укр.: Соборна Київщина), грамадзянін Беларусі. Стаў адной з першых ахвяр падчас Еўрамайдану ў Кіеве.
- Алесь Чаркашын — баец тактычнай групы «Беларусь».
- Эдуард Анатолевіч Лобаў — беларускі палітычны дзеяч, сустаршыня «Маладога Фронту», палітвязень Беларусі, вязень сумлення. Баец тактычнай групы «Беларусь».
- Васіль Парфянкоў — беларускі грамадскі актывіст, палітвязень Беларусі. Баец тактычнай групы «Беларусь».
- Павел Рыгоравіч Шарамет — беларускі журналіст, працаваў у Расіі і Украіне, былы супрацоўнік Першага канала расійскага тэлебачання (ОРТ), адзін з заснавальнікаў вэб-сайта «Беларускі партызан».