Піеланефрыт
Піеланефрыт | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | N10.-N12., N20.9 |
МКБ-10-КМ | N10-N16, N12 і N16 |
МКХ-9 | 590, 592.9 |
МКБ-9-КМ | 590.80[1][2] |
DiseasesDB | 29255 |
MedlinePlus | 000522 |
eMedicine | ped/1959 |
MeSH | D011704 |
![]() |
Піеланефрыт (грэч. πήληξ + νεφρός — лаханка + нырка) — запаленне ныркавай лаханкі праз заражэнне мікробам, што выклікае парушэнне функцыі нырак (нефрыт). Ускладненне хваробы вядзе да пашкоджання ныркі, што ўяўляе пагрозу для жыцця.
Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]
Прадухіленню хваробы спрыяе мачэнне кожныя тры гадзіны, пазбяганне стасункаў з заразнымі хворымі падчас успышак вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (грып) і лячэнне карыесу, танзіліту, адэноідаў, запалення жоўцевага пузыра і ніжняга аддзела мачавой сістэмы (урэтрыт і цыстыт)[3], пазбяганне празмерных цялесных нагрузак і пераахаладжэння.
Прычыны[правіць | правіць зыходнік]
Хваробе спрыяе ўскладнены адток мачы пры мочакаменнай хваробе і адэноме прадсталёвай залозы, нястача вітамінаў, пераахаладжэнне, зніжэнне імунітэту і цукровы дыябет[4].
Праявы[правіць | правіць зыходнік]
Хвароба выяўляецца праз высокую тэмпературу да +40°С, дрыжыкі, праліўны пот, боль у паяснічнай вобласці, смагу, млоснасць, парушэнне мочаспускання і з'яўленне мутнага асадка ў мачы[5].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Святлана Барысенка. Піеланефрыт: лячэнне — не перарываць // Краіна здароўя. — 15 снежня 2009. — № 52 (166). — С. 7.
- ↑ Вольга Цыбульская. «Вымыйце» піеланефрыт з нырак // Звязда : Газета. — 19 ліпеня 2008. — № 133 (26246). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Вольга Кулінковіч. Піеланефрыт: не дапусці рэцыдыву // Краіна здароўя. — 3 лютага 2011. — № 5 (241). — С. 5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Піеланефрыт на Вікісховішчы |
---|