Троіцкі касцёл (Чарнаўчыцы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Троіцкі касцёл, Чарнаўчыцы)
Jump to navigation Jump to search
Касцёл
Троіцкі касцёл
Троіцкі касцёл
Троіцкі касцёл
52°13′04″ пн. ш. 23°44′28″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Чарнаўчыцы
Канфесія каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль готыка, рэнесанс
Заснавальнік Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка
Будаўніцтва 15851595 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000122шыфр 112Г000122
Стан дзейнічае

Троіцкі касцёл (Брэсцкая вобласць)
Троіцкі касцёл
Троіцкі касцёл

Троіцкі касцёл — касцёл у в. Чарнаўчыцы, Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры з элементамі готыкі і рэнесансу, мае выразныя рысы абарончага дойлідства Сярэднявечча. Належыць да Брэсцкага дэканата Пінскай дыяцэзіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы фасад касцёла

Касцёл пабудаваны па фундацыі Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў 15851595 гадах. У 1867 г. пасля падаўлення паўстання 1863 — 1864 гадоў перададзены праваслаўнай царкве. У 1918 годзе пасля пераходу Чарнаўчыцоў у склад Польшчы вернуты каталікам. У 1998 г. касцёлу вернута плябанія, у якой у савецкі час быў размешчаны шпіталь, пазней — музычная школа.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Званіца
Арнат з касцёла пашыты са слуцкага пояса, другая пал. XVIII ст.

Касцёл — мураваны аднанефавы храм зальнага тыпу з рудыментальным трансептам і паўкруглай развітой апсідай, да якіх прылягаюць квадратныя ў плане больш нізкія прыбудовы з аднасхільнымі дахамі, што стварае паступовае насычэнне аб'ёмаў і надае кампазіцыі мастацкую выразнасць. З паўднёвага боку да апсіды прылягае круглая ў плане вежа з самастойным шатровым пакрыццём і вінтавой лесвіцай унутры. Да галоўнага фасада прыбудаваны бабінец. Асноўны аб'ём і апсіда накрыты высокім двухсхільным дахам крацістага тыпу[1] з трохвугольнымі шчытамі на тарцах. Шчыт на галоўным фасадзе аздоблены плоскімі прамавугольнымі і круглымі нішамі, тонкімі карнізамі, вертыкальнымі цягамі. Атынкаваныя масіўныя сцены (таўшчыня 1,3 м) бакавых фасадаў умацаваны контрфорсамі, прарэзаны вузкімі паўцыркульнымі вокнамі і завершаны прафіляванымі карнізамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер касцёла

Унутры цыліндрычныя скляпенні на распалубках дэкарыраваны ляпнымі нервюрамі прыгожага геаметрычнага малюнка. Сцены храма, узведзеныя ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы на вапнава-пясчанай рошчыне, аформлены пілястрамі.

У круглай вежы з вітай лесвіцай, якая з'яўляецца ходам на дах, прыступкі зроблены з бруса сячэннем 30х20 см. Кожні верхні прыступак абапіраецца ў цэнтры на папярэдні. Па восі вежы ступені злучаліся драўлянымі стрыжнямі (па 3–5 ступеняў на стрыжань)[1].

«Праслаўленне Святога Францішка». XVIII ст.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]