Уранія (муза)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уранія, муза)
Уранія
стар.-грэч.: Ουρανία
Пол жанчына
Бацька Зеўс
Маці Мнемасіна
Браты і сёстры Кліо, Каліёпа, Мельпамена, Эўтэрпа, Тэрпсіхора, Эрато, Палігімнія і Талія
Муж Amphimarus[d] і Апалон
Дзеці Linus[d] і Гіменей
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ура́нія (грэч. Οὐρανία, лац.: Ūrania, Ūraniē), Нябесная — муза астраноміі. Атрыбуты — зорная мапа, нябесны глобус і цыркуль. Персанаж старажытнагрэчаскіх міфаў [1], папулярны вобраз і сімвал у мастацтве. Згодна Дыядору, атрымала імя ад накіраванасці да неба («уранас») тых, хто спасціг яе мастацтва [2].

Дачка Зеўса і Мнемасіны [3], народжаная ў Піерыі. Ад Апалона нарадзіла Гіменэя [4].

У больш позніх выявах:

  • Часам малюецца ў блакітным адзенні, у зорнай кароне.
  • Часам у якасці атрыбутаў — глядзельная трубка і ліст з нябеснымі знакамі.

Зноскі

  1. Міфы народаў свету. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.549
  2. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 7, 4
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1
  4. Нон. Дзеі Дыяніса XXXIII 67

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]