Ілья Сяргеевіч Шкурын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ілья Шкурын)
Футбол
Ілья Шкурын
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ілья Сяргеевіч Шкурын
Нарадзіўся 17 жніўня 1999(1999-08-17)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 80 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Сталь (Мелец)
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2018 Беларусь Віцебск 11 (1)
2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 26 (19)
2020— Расія ЦСКА (Масква) 11 (3)
2021   Украіна Дынама (Кіеў) 8 (0)
2022   Польшча Ракаў (Чэнстахова) 2 (0)
2022—2023   Ізраіль Макабі (Петах-Тыква) 30 (14)
2023—   Польшча Сталь (Мелец) 18 (8)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017—2019 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілья Шкурын (нар. 17 жніўня 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Сталь» з Мелеца (у арэнде з маскоўскага ЦСКА).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Віцебск»[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец», у 2016 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2017 годзе трывала замацаваўся ў дублі, за першую палову сезона забіў 11 галоў. У ліпені 2016 года быў запрошаны на прагляд у кіеўскае «Дынама», але неўзабаве вярнуўся ў Віцебск[5], дзе стаў прыцягвацца да асноўнага складу. 23 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Слуцка» (0:0, пен. 2:4), калі выйшаў на замену на 87-й хвіліне, правёў на полі 30 хвілін дадатковага часу і стварыў шэраг небяспечных момантаў. Праз тыдзень, 29 ліпеня, дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме хатняга матча супраць «Крумкачоў» (2:2). У гэтым матчы прымусіў брамніка гасцей Яўгена Касцюкевіча парушыць правілы і атрымаць чырвоную картку. 5 жніўня, у другім сваім матчы ў Вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпра», выйшаў на замену на 70-й хвіліне і забіў пераможны гол сваёй каманды (выніковы лік 2:1).

З верасня 2017 года да канца сезона не з’яўляўся на полі з-за траўмы. Вярнуўся на полі толькі ў чэрвені 2018 года, спачатку гуляў за дубль (дзе ў сезоне 2018 паспеў забіць 18 галоў), а неўзабаве стаў выступаць і за асноўную каманду, выходзячы на замену.

«Энергетык-БДУ»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2019 года датэрмінова разарваў кантракт з «Віцебскам»[6] і неўзабаве перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[7]. У першай палове сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, выступаў таксама за дубль, аднак пазней замацаваўся ў стартавым складзе, стаўшы асноўным нападнікам каманды. Трывала адзначаўся галамі, 27 верасня 2019 года ў матчы з «Мінскам» (6:1) аформіў покер, 26 кастрычніка таго ж года стаў аўтарам хет-трыка ў матчы з мінскім «Дынама» (3:3). У выніку з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі ў сезоне, таксама быў прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату.

ЦСКА Масква[правіць | правіць зыходнік]

8 студзеня 2020 года стала вядома аб пераходзе Шкурына ў брэсцкае «Дынама»[8], аднак ужо на наступны дзень было абвешчана аб падпісанні кантракта з маскоўскім ЦСКА на 4,5 гады[9]. У складзе ЦСКА не меў трывалага месца ў аснове, звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену. 15 жніўня 2020 года забіў першы гол за ЦСКА ў матчы з «Тамбовам» (2:1).

У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да кіеўскага «Дынама»[10]. У лютым 2022 года польскі «Ракаў» з Чэнстаховы арандаваў нападніка з правам выкупу[11]. Аднак, з’явіўся на полі толькі ў двух матчах, пасля чаго страціў месца ў складзе. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў арэнда была спынена[12], пасля чаго нападнік прыпыніў кантракт з ЦСКА і стаў іграком клуба «Макабі» (Петах-Тыква) з другога дывізіёна Ізраіля[13]. За сезон 2022/23 адзначыўся 14 галамі за «Макабі» і дапамог клубу выйсці ў элітны дывізіён.

У ліпені 2023 года далучыўся да польскай «Сталі» з Мелеца[14]. Дэбютаваў за каманду 22 ліпеня 2023 года ў матчы першага тура чэмпіянату Польшчы супраць «Краковіі» (2:2), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай. 25 лістапада 2023 года ў матчы супраць «Погані» (3:2) аформіў хет-трык, пасля чаго па выніках лістапада быў прызнаны іграком месяца ў польскай Экстраклясе. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт са «Сталлю» да чэрвеня 2025 года з магчымасцю падаўжэння яшчэ на адзін сезон, які пачне дзейнічаць з ліпеня 2024 года пасля заканчэння пагаднення з ЦСКА[15].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

1 верасня 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2019 супраць Грэцыі (0:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Восенню 2019 года правёў яшчэ 5 матчаў за моладзевую зборную.

Грамадская пазіцыя і пераслед з боку ўлад Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі адмовіўся выступаць за нацыянальную зборную, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка. У снежні 2020 года быў выключаны са спісу кандыдатаў у моладзевую і нацыянальную зборныя Беларусі па футболе, а таксама быў пазбаўлены льготы, якая давала права на адтэрміноўку ад ваеннай службы[16].

Украінскі журналіст Ігар Цыганык у праграме «Цыганык LIVE» распавёў, што «беларуская ўлада патрабавала дэпартаваць футбаліста з Расіі, каб разабрацца з ім дома»[17].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2019 (19 галоў)
  • Беларусь Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2019
  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019
  • Польшча 02Сярэбраны прызёр Сярэбраны прызёр чэмпіянату Польшчы (2): 2022
  • Ізраіль Пераможца Лігі Леўміт: 2023

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Віцебск Беларусь 2 1
2017 Д1 Віцебск Беларусь 4 1
2018 Д1 Віцебск Беларусь 7 0
2019 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 26 19
2019/20 (2) Д1 ЦСКА Расія 4 0
2020/21 Д1 ЦСКА Расія 9 3
2021/22 (1) Д1 Дынама Украіна 8 0
2021/22 (2) Д1 Ракаў Польшча 2 0
2022/23 Д2 Макабі Ізраіль 30 14

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ilia Shkurin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ilya Shkurin // FBref.com
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. https://teams.by/shkurin-ilya-sergeevich/player-186495/
  5. Валерий Исаев: «Вместе с киевским «Динамо» решили, что пока Шкурину лучше играть в основном составе «Витебска», а из Украины будут следить» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Шкурин покинул "Витебск" (руск.). football.by (28 студзеня 2019). Праверана 19 студзеня 2024.
  7. Покинувший "Витебск" нападающий перешел в "Энергетик-БГУ" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (28 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2024. Праверана 19 студзеня 2024.
  8. Официально: Шкурин сменил "Энергетик-БГУ" на брестское "Динамо" (руск.). football.by (8 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2024.
  9. ЦСКА объявил о трансфере Шкурина (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2024.
  10. Илья Шкурин стал игроком киевского "Динамо" (руск.). football.by (10 ліпеня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.
  11. "Ракув" Ченстохова аредовал Илью Шкурина с правом выкупа (руск.). football.by (26 лютага 2022). Праверана 19 студзеня 2024.
  12. "Ракув" до истечения срока аренды отказался от Ильи Шкурина (руск.). football.by (5 верасня 2022). Праверана 19 студзеня 2024.
  13. Илья Шкурин продолжит карьеру в израильском Д2 (руск.). football.by (5 верасня 2022). Праверана 19 студзеня 2024.
  14. Илья Шкурин будет играть в элитном дивизионе Польши (руск.). football.by (5 ліпеня 2023). Праверана 19 студзеня 2024.
  15. Илья Шкурин продлил контракт со "Сталью" (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.
  16. Сорокин, Сергей. Шкурин исключён из состава сборной Беларуси и лишён льготы по отсрочке воинской службы (руск.). championat.com (17 снежня 2020). Праверана 19 студзеня 2024.
  17. Игорь Цыганык: «ЦСКА удалось отбиться от депортации Шкурина и отдать его в аренду» (руск.). football.by (9 жніўня 2021). Праверана 19 студзеня 2024.