Хобіт: Спусташэнне Цмока

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хобіт: Цмокава ПустэчаM:
The Hobbit: The Desolation of Smaug
Постар фільма
Жанр фэнтэзі
экшн
прыгоды
драма
Рэжысёр Пітэр Джэксан
Прадзюсар Пітэр Джэксан
Фрэн Уолш
Кэралін Канінхем
Зэйн Вайнер
Сцэнарыст Гільерма дэль Тора
Пітэр Джэксан
Фрэн Уолш
Філіпа Боенс
паводле аповесці Джона Рональда Руэла Толкіна
У галоўных
ролях
Марцін Фрымен
Іэн Мак-Келен
Арланда Блум
Рычард Армітэдж
Эндзі Сёркіс
Аператар Эндру Лесні
Кампазітар Говард Шор
Кінакампанія

Кінастудыі:

Распаўсюджвальнік:

Працягласць 161 хвіл.
Бюджэт $320 млн [1]
Краіна Flag of New Zealand.svg Новая Зеландыя
Flag of the United States.svg ЗША
Мова англійская
сіндарын
Год 2013
Папярэдні фільм Хобіт: Нечаканае падарожжа
Наступны фільм Хобіт: Бітва пяці войскаў
IMDb ID 1170358
Афіцыйны сайт

«Хо́біт: Цмокава Пустэча» (англ.: The Hobbit: The Desolation of Smaug) — другая частка кінатрылогіі «Хобіт», экранізацыі кнігі Джона Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Фільм рэжысёра Пітэра Джэксана. Сусветная прэм'ера фільма адбылася 13 снежня 2013 года.

Гэты фільм, як і першая частка, здымаўся камерамі RED Epic з разрозненнем высокай выразнасці, з частатою 48 кадраў у секунду[2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Пасля паспяховага пераходу праз Імглістыя горы, Торын і кампанія хобіта і гномаў вымушаны звярнуцца па дапамогу да магутнага незнаёмца, перш чым адправіцца ў небяспечнае Ліхалессе без мага Гэндальфа, у якога з'явіліся нейкія важныя і таямнічыя справы на поўдні. Гномы пабываюць у гасцях у Беорна, стануць палоннымі караля лясных эльфаў Трандуіла, а затым дасягнуць азёрнага горада Эсгарота. Яны павінны будуць уступіць у бой з Цмокам Смогам і оркам Азогам — даўнім ворагам Торына.

Кампанія гномаў і хобіта мусіць завяршыць сваё падарожжа да Адзінокай гары, дзе Більба Бэгінсу трэба будзе знайсці патаемныя дзверы, каб дабрацца да скарбу Цмока: Більба пракрадзецца ў пячоры Адзінокай гары — былое вялікае каралеўства гномаў Эрэбар, дзе Цмок ахоўвае свае скарбы. Чароўны пярсцёнак, які Більба знайшоў у пячоры Голума, дапаможа хобіту ўратавацца ад Цмока. І калі пачвара загіне ад рукі Барда Лучніка, эльфы, людзі і гномы будуць вымушаны супрацьстаяць адзін аднаму, бо прызам для пераможца будуць скарбы Адзінокай гары, аднак неўзабаве з'яўленне новых ворагаў аб'яднае іх.

Выхад у пракат[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней на афіцыйным сайце кінатрылогіі «Хобіт».

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільме[3]:

Персанаж Акцёр / Актрыса
Більба Бэгінс Марцін Фрымен
Більба Бэгінс у старасці Іэн Холм
Гэндальф Шэры Іэн Мак-Келен
Элранд Х'юга Уівінг
Голум (вобраз і голас) Эндзі Сёркіс
Галадрыэль Кейт Бланшэт
Торын Дубашчыт Рычард Армітэдж
Легалас Арланда Блум
Таўрыэль Эванджэлін Лілі
Балін Кен Стот
Бофур Джэймс Несбіт
Глоін, бацька Гімлі Пітэр Хэмблтан
Доры Марк Хэдлау
Норы Джэд Брофі
Кілі Эйдан Цёрнер
Філі Дын О'Горман
Двалін Грэм Мак-Тавіш
Оін Джон Калін
Бомбур Стывен Хантэр
Оры Адам Браўн
Біфур Уільям Кірхер
Фрода Бэгінс Элайджа Вуд
Радагаст Буры Сільвестр Мак-Кой
Саруман Белы Крыстафер Лі
Некрамант Бенедыкт Камбербэтч
Смог, цмок (вобраз і голас) Бенедыкт Камбербэтч
Трандуіл Лі Пейс
Беорн Мікаэль Персбрант
Бард Лучнік Люк Эванс
Бургамістр Эсгарота Стывен Фрай[4][5]
Трор Джэфры Томас
Траін II Майкл Мізрахі
Ліндзір, эльф Рывендэла Брэт Мак-Кензі
Азог Ману Бенет
Больг Конан Стывенс
Баін Джон Бел
Альфрыд Раян Гейдж

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

The Hobbit: The Desolation of Smaug
Вокладка альбома «The Hobbit: The Desolation of Smaug» (2013)
Саўндтрэк
Дата выпуску 2013
Запісаны 2011—2013
Жанр high fantasy[d], фэнтэзійны фільм[6], прыгодніцкі фільм[6], treasure hunt film[d], баявік і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Працягласць 161 хв.
Прадзюсары Говард Шор, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш, Філіпа Боенс
Краіна
Лэйбл гуказапісу WaterTower Music, Decca Records

Музычнае суправаджэнне да фільма, гэтаксама як і для «Уладара пярсцёнкаў» і папярэдняга фільма, напісана Говардам Шорам. Арыгінальны саўндтрэк быў запісаны на Abbey Road Studios Лонданскім філарманічным аркестрам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Terri Schwartz. 'The Hobbits Reported $500M Budget May Make It The Most Expensive Movie Production Ever. MTV (12 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 26 ліпеня 2011.
  2. 48 Frames Per Second(англ.) 
  3. The Cast So Far
  4. Lenta.ru: Кіно: Стывен Фрай знімецца ў «Хобіце». Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 3 студзеня 2013.
  5. Стывен Фрай згуляе мэра Эсгарота ў «Хобіце» — Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 3 студзеня 2013.
  6. 6,0 6,1 http://www.imdb.com/title/tt1170358/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Адаптацыі Толкіна