Хобіт: Пустка Смаўга
«Хо́біт: Пустка Смаўга» (англ.: The Hobbit: The Desolation of Smaug) — другая частка кінатрылогіі «Хобіт», экранізацыі кнігі Джона Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Фільм рэжысёра Пітэра Джэксана. Сусветная прэм’ера фільма адбылася 13 снежня 2013 года.
Гэты фільм, як і першая частка, здымаўся камерамі RED Epic з разрозненнем высокай выразнасці, з частатою 48 кадраў у секунду[9].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Пасля паспяховага пераходу праз Імглістыя горы, Торын і кампанія хобіта і гномаў вымушаны звярнуцца па дапамогу да магутнага незнаёмца, перш чым адправіцца ў небяспечнае Цемналессе без мага Гандальфа, у якога з'явіліся нейкія важныя і таямнічыя справы на поўдні. Гномы пабываюць у гасцях у Беорна, стануць палоннымі караля лясных эльфаў Трандуіла, а затым дасягнуць азёрнага горада Эсгарота. Яны павінны будуць уступіць у бой з Цмокам Смаўгам і оркам Азогам — даўнім ворагам Торына.
Кампанія гномаў і хобіта мусіць завяршыць сваё падарожжа да Адзінокай гары, дзе Більба Торбінсу трэба будзе знайсці патаемныя дзверы, каб дабрацца да скарбу Цмока: Більба пракрадзецца ў пячоры Адзінокай гары — былое вялікае каралеўства гномаў Эрэбор, дзе Цмок ахоўвае свае скарбы. Чароўны пярсцёнак, які Більба знайшоў у пячоры Голума, дапаможа хобіту ўратавацца ад Цмока. І калі пачвара загіне ад рукі Барда Лучніка, эльфы, людзі і гномы будуць вымушаны супрацьстаяць адзін аднаму, бо прызам для пераможца будуць скарбы Адзінокай гары, аднак неўзабаве з'яўленне новых ворагаў аб'яднае іх.
Выхад у пракат
[правіць | правіць зыходнік]- 11 снежня — Францыя.
- 13 снежня — Бразілія, Новая Зеландыя, Іспанія, Індыя, Інданезія, Егіпет, Турцыя і г. д.
- 18 снежня — Беларусь, Расія.
Падрабязней на афіцыйным сайце кінатрылогіі «Хобіт» Архівавана 9 мая 2017..
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Ніжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільме[10]:
Персанаж | Акцёр / Актрыса |
---|---|
Більба Торбінс | Марцін Фрымен |
Більба Торбінс у старасці | Іэн Холм |
Гандальф Шэры | Іэн Мак-Келен |
Элранд | Х’юга Уівінг |
Голум (вобраз і голас) | Эндзі Сёркіс |
Галадрыель | Кейт Бланшэт |
Торын Дубашчыт | Рычард Армітэдж |
Легалас | Арланда Блум |
Таўрыель | Эванджэлін Лілі |
Балін | Кен Стот |
Бофур | Джэймс Несбіт |
Глоін, бацька Гімлі | Пітэр Хэмблтан |
Доры | Марк Хэдлау |
Норы | Джэд Брофі |
Кілі | Эйдан Цёрнер |
Філі | Дын О'Горман |
Двалін | Грэм Мак-Тавіш |
Оін | Джон Калін |
Бомбур | Стывен Хантэр |
Оры | Адам Браўн |
Біфур | Уільям Кірхер |
Фрода Торбінс | Элайджа Вуд |
Радагаст Буры | Сільвестр Мак-Кой |
Саруман Белы | Крыстафер Лі |
Некрамант | Бенедыкт Камбербэтч |
Смаўг, цмок (вобраз і голас) | Бенедыкт Камбербэтч |
Трандуіл | Лі Пейс |
Беорн | Мікаэль Персбрант |
Бард Лучнік | Люк Эванс |
Бургамістр Эсгарота | Стывен Фрай[11][12] |
Трор | Джэфры Томас |
Траін II | Майкл Мізрахі |
Ліндзір, эльф Раздола | Брэт Мак-Кензі |
Азог | Ману Бенет |
Больг | Конан Стывенс |
Баін | Джон Бел |
Альфрыд | Раян Гейдж |
Музыка
[правіць | правіць зыходнік]The Hobbit: The Desolation of Smaug | |
---|---|
Саўндтрэк Говард Шор | |
Дата выпуску | 2013 |
Запісаны | 2011—2013 |
Жанр | высокае фэнтэзі[d], фэнтэзійны фільм[5], прыгодніцкі фільм[5], фільм-паляванне на скарбы[d], баявік і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
Працягласць | 161 хв. |
Прадзюсары | Говард Шор, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш, Філіпа Боенс |
Краіна | |
Лэйбл гуказапісу | WaterTower Music, Decca Records |
|
|
Музычнае суправаджэнне да фільма, гэтаксама як і для «Уладара пярсцёнкаў» і папярэдняга фільма, напісана Говардам Шорам. Арыгінальны саўндтрэк быў запісаны на Abbey Road Studios Лонданскім філарманічным аркестрам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 22 жніўня 2020.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt1170358/releaseinfo?ref_=tt_ov_inf%20
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
- ↑ а б в г http://www.imdb.com/title/tt1170358/
- ↑ а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ а б в г BFI Film & TV Database Праверана 22 жніўня 2020.
- ↑ 48 Frames Per Second (англ.)
- ↑ The Cast So Far Архівавана 27 снежня 2013.
- ↑ Lenta.ru: Кіно: Стывен Фрай знімецца ў «Хобіце»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2012. Праверана 3 студзеня 2013.
- ↑ Стывен Фрай згуляе мэра Эсгарота ў «Хобіце» — Газета.Ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2011. Праверана 3 студзеня 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт кінатрылогіі «Хобіт» (англ.)
- The Hobbit: The Desolation of Smaug на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Афіцыйны блог кінатрылогіі «Хобіт» (англ.)
- Фільм «Хобіт» у Вікіпалантыры
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2013 года
- Фільмы Пітэра Джэксана
- Фільмы Новай Зеландыі 2013 года
- Фільмы ЗША 2013 года
- Фэнтэзійныя фільмы 2013 года
- Прыгодніцкія фільмы Новай Зеландыі
- Фэнтэзійныя фільмы Новай Зеландыі
- Прыгодніцкія фільмы ЗША
- Фэнтэзійныя фільмы ЗША
- Фільмы-прыквелы
- Фільмы пра драконаў
- Фільмы на англійскай мове
- Экранізацыі твораў Джона Рональда Руэла Толкіна
- Фільмы па сцэнарыях Фрэн Уолш
- Фільмы па сцэнарыях Філіпы Боенс
- Фільмы па сцэнарыях Пітэра Джэксана
- Фільмы па сцэнарыях Гільерма дэль Тора
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Говард Шор
- Фільмы MGM