Эдуард Мікалаевіч Гарачы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдуард Гарачы
Дата нараджэння: 19 кастрычніка 1936 (82 гады)
Месца нараджэння: Мінск
Грамадзянства: Беларусь
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: акцёр
Кар'ера: 1958 — дасюль
IMDb: ID 0331410

Эдуард Мікалаевіч Гарачы (нар. 19 кастрычніка 1936, Мінск[1]) — савецкі і беларускі акцёр тэатру і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1995). Палітычны вязень у 1960-я гады.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

З 1941 да 1945 гг. з маці ў бежанстве ў Яраслаўлі. У траўні 1945 г. вярнуўся на радзіму. У 1954 г. скончыў 26-ю чыгуначную СШ у Мінску.

У 1958 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

Арыштаваны 25 студзеня 1962 г. у будынку тэатра. Паводле дадзеных следства, з 1957 г. чытаў і распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапісныя зборнікі і анекдоты: пародыю на гімн СССР, прозу Паўла Уліціна («Табу», «Анты-Асаркан»). Асуджаны 6 чэрвеня 1962 г. за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У судзе заявіў, «што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян»[2].

Этапаваны ў Дубраўлаг (былы Цемнікаўскі) Мардоўскай АССР (ст. Поцьма), у лагерны пункт Яваш (п/с 385—7). Вызвалены 25 студзеня 1964 г.[1]. Вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны Пленумам Вярхоўнага суда Беларускай ССР 9 снежня 1983 г.

З красавіка 1964 да жніўня 1965 гг. працаваў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. З восені 1965 педагог Народнага тэатра Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. З 1966 г. працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага. У 1995 г. прысвоена званне Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

Эдуард Гарачы выведзены пад уласным імем у рамане Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2012).

Дыпломныя работы[правіць | правіць зыходнік]

Ролі, сыграныя на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача[правіць | правіць зыходнік]

  • Міця – «Няроўны бой» В. Розава
  • Федзька Лукашоў – «Учора ў Касаткіне» А. Зака і І. Кузняцова

Ролі, сыграныя на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляксей Токараў – «Рассудзіце нас, людзі» паводле А. Андрэева
  • Збышка – «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай
  • Мікеле – «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа

Ролі, сыграныя на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага[правіць | правіць зыходнік]

  • Рос – «Макбет» У. Шэкспіра
  • Анджэй – «Гадзіна пік» Е. Ставінскага
  • Лешч – «Апошнія» М. Горкага
  • Кастылёў – «На дне» М. Горкага
  • Конь – «Ворагі» М. Горкага
  • Фірс – «Вішнёвы сад» А. Чэхава
  • Настаўнік танцаў – «Дурніца» Л. дэ Вэга
  • Стыркша – «Разгром» А. Фадзеева
  • Энгстран – «Здані» Г. Ібсена
  • Айцец Варфаламей – «Мальер» М. Булгакава
  • Крыніца – «Трывога» А. Петрашкевіча
  • Агрыппа; Канідзій – «Антоній і Клеапатра» У. Шэкспіра
  • Ідалішча заморскае – «Іван ды Мар'я» В. Гольдфельда
  • Іван – «Маскарад» М. Лермантава
  • Леут – «Физікі-лірыкі» Я. Волчака
  • Кандрат Майданнікаў; Казак – «Узнятая цаліна» М. Шолахава
  • Ігнат Крывіч – «Соль» А. Петрашкевіча
  • Гарацыо; Марцэл – «Гамлет» У. Шэкспіра
  • Каспа – «Баб'е царства» Ю. Нагібіна
  • Бацька – «Канёк-гарбунок» П. Яршова
  • Лявон – «Знак бяды» паводле В. Быкава
  • Оскар Разэ – «Фізікі» Ф. Дзюрэнмата
  • Левій – «Майстры» А. Дударава
  • Бальшавік; Журналіст – «Шостае ліпеня» М. Шатрова
  • Васіль – «Звычайная гісторыя» І. Ганчарова
  • Лапаць; Ардынарац Лансдорфа – «Шчыт і меч» В. Кажэўнікава
  • Рабочы лясгасу – «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч. Айтматава, К. Мухамеджанава
  • Аркадзь Мікалаевіч – «З жыцця дзелавой жанчыны» А. Грабнёва
  • Клакер – «Салодкагалосая птушка юнацтва» Т. Уільямса
  • Дэмагог; Ерэтык; Платон; Ловел – «Трагедыя чалавека» І. Мадача
  • Абломаў – «Руіны страляюць ва ўпор» І. Новікава
  • Іваноў – «Усяго адно жыццё» А. Маўзона
  • Пікалаў – «Любоў Яравая» К. Транёва
  • Дэвісан – «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера
  • Хрыстафор Блахін – «Казкі старога Арбата» А. Арбузава
  • Чэшырскі кот – «Аліса ў краіне цудаў» Л. Кэрала
  • Гайшун – «Вяртанне ў Хатынь» А. Адамовіча
  • Іван Афанасьеў – «Хрыстос і Антыхрыст» паводле Дз. Меражкоўскага
  • Стары – «Аповесць аб бяздомных сабаках» К. Сяргеенкі
  • Ілля – «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна
  • Дасцігаеў; Прапацей – «Ягор Булычоў ды іншыя» М. Горкага
  • Ферапонт – «Тры сястры» А. Чэхава
  • Гладышаў – «Прыгоды салдата Чонкіна» У. Вайновіча
  • Ігнацій Пятровіч Вінаградаў – «А'ява ў вячэрняй газеце» А. Паповай
  • Папаша-Нафці – «Жылі-былі дурні» А. Осіпава
  • Стары – «Альпійскае ззянне» П. Турыні
  • Мэтр Кардыналь – «Хто твой палюбоўнік, Жазэфа?» М. Ашара
  • Патэр – «Браты Моор» Ф. Шылера
  • Слуга – «П'ерэта» А. Шніцлера, А. Блока
  • Шпрэхшталмайстар – «Каштанка» А. Чэхава
  • Муцый – «Калігула» А. Камю
  • Селянін – «Раскіданае гняздо» Я. Купалы
  • Фелікс – «Мачыха» А. Бальзака
  • Мажардом – «Уяўны хворы» Ж.-Б. Мальера
  • Прафесар Тыгр – «Сунічная паляна» І. Бергмана
  • Афрыкан, ён жа хімік Махроў – «Бег» М. Булгакава

Удзел у бягучым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага[правіць | правіць зыходнік]

  • Слуга – «Гора ад розума» А. Грыбаедава
  • I-ы князь – «Хітрыкі Ханумы» А. Цагарэлі
  • Мінак – «Вечнасць на дваіх» У. Арлова, Я. Робіса
  • Святар – «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра
  • Швейцар – «Ледзі на дзень» А. Данілава
  • Жыхар горада – «Чацвертая планета» А. Данілава

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1968 — Десятая доля пути — Зязюля
  • 1972 — Идущие за горизонт — Віця Цыпер, верталётчык
  • 1973 — Кортик — бацька Генкі
  • 1974 — Неоткрытые острова — лейтэнант міліцыі
  • 1974 — Сергеев ищет Сергеева
  • 1975 — Волчья стая — партызан-вершнік
  • 1975 — Долгие вёрсты войны — Шнайдэр, Кулямётчык
  • 1976 — Венок сонетов
  • 1976—1978 — Время выбрало нас
  • 1978 — Антонина Брагина
  • 1978 — Встреча в конце зимы
  • 1978 — Расписание на послезавтра — сусед
  • 1980 — Амнистия — доктар вар'ятні
  • 1980 — Третьего не дано — Сямён Данілевіч
  • 1980—1988 — Государственная граница — расстраляны эмігрант
  • 1981 — Затишье — стараста
  • 1981—1984 — Палеская хроніка — Харчаў, чэкіст
  • 1981 — Раскіданае гняздо
  • 1982 — Апейка
  • 1983 — Как я был вундеркиндом — сябра дзядулі
  • 1985 — Друзей не выбирают
  • 1988 — Мудрамерсупрацоўнік выліковай лябараторыі
  • 1989 — Яго батальёнДзянішчык, стары куляметчык
  • 1990 — Плач перапёлкі — Зазыба
  • 1991 — Записки юного врача — Ягорыч, бальнічны вартаўнік
  • 1994 — Заколдованные — самагоншчык
  • 1994 — ЭпілогІван Андрэявіч, вядомы пісьменнік
  • 1995 — Сын за отца
  • 1998 — Убить лицедея
  • 2007 — Сынок

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ярмалінская В.М. Гарачы Эдуард Мікалаевіч // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя. Том 1. Мінск, 2002. С. 249-250.
  • 58-10. Надзорные производства Прокуратуры СССР по делам об антисоветской агитации и пропаганде. Март 1953 - 1991. Аннотированный каталог / Под ред. В.А. Козлова и С.В. Мироненко, сост. О.В. Эдельман. Москва, 1999. С. 592.
  • Пепеляев, Валентин. Горячее сердце // Народная газета. 11 лістапада 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]