Эмрэ Джан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Эмрэ Джан
Агульная інфармацыя
Мянушка Шкіпер
Нарадзіўся 12 студзеня 1994(1994-01-12)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Германія
 Турцыя
Рост 184 см
Вага 82 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Барусія (Дортмунд)
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
2000—2006 Германія Блау-Гельб (Франкфурт)
2006—2009 Германія Айнтрахт (Франкфурт)
2009—2011 Германія Баварыя
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2013 Германія Баварыя 4 (1)
2011—2013   Германія Баварыя II 31 (3)
2013—2014 Германія Баер Леверкузен 29 (3)
2014—2018 Англія Ліверпул 115 (10)
2018—2020 Італія Ювентус 37 (4)
2020   Германія Барусія (Дортмунд) 15 (2)
2020— Германія Барусія (Дортмунд) 55 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Германія Германія (да 17) 31 (5)
2012—2013 Германія Германія (да 19) 5 (0)
2013—2015 Германія Германія (да 21) 13 (1)
2015— Германія Германія 25 (1)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 лютага 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 лютага 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмрэ Джан (турэцк.: Emre Can; нар. 12 студзеня 1994, Франкфурт-на-Майне, Германія) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжання, паўабаронца дортмундскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Германіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Баварыя»[правіць | правіць зыходнік]

12 жніўня 2012 года дэбютыраваў за «Баварыю» як Абаронца, у матчы супраць «Барусіі (Дортмунд)» за Суперкубак Германіі, той матч *мюнхенцы* выйгралі з вынікам 2-1.

13 красавіка 2013 года дэбютыраваў у Бундэслізе, у матчы супраць «Нюрнберга».

27 красавіка 2013 года забіў свой першы і адзіны гол за «Баварыю», у матчы супраць «Фрайбурга».

«Баер» Леверкузен[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2013 года перайшоў у «Баер Леверкузен» з-за канфлікту з Хасепам Гвардыёлай, але «Баварыя» магла выкупіць яго назад.

Свой першы гол за «Баер Леверкузен» Эмрэ забіў 26 кастрычніка 2013 года, у матчы супраць «Аўгсбурга».

За «Баер Леверкузен» састаяўся дэбют Джана у Лізе чэмпіёнаў, у матчы супраць «Манчэстэра Юнайтэд», той матч *львы* прайгралі з вынікам 4-2.

«Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]

Эмрэ Джан у «Ліверпуле»

5 чэрвеня 2014 года «Ліверпул» купіў Эмрэ Джана за 12 мільёнаў еўра.

25 жніўня 2014 года дэбютыраваў за *чырвоных*, у матчы супраць «Манчэстэр Сіці», той матч быў імі прайграны з вынікам 3-1.

8 лістапада 2014 года забіў свой першы гол за *мерсісайцаў*, у матчы супраць «Чэлсі».

У красавіку 2015 года палучыў сваю першую чырвоную картку ў кар’еры, у матчы супраць лонданскага «Арсенала».

У сезоне 2015/2016 Эмрэ Джан сыграў 49 матчаў, у якіх забіў 2 галы і аддаў 3 асісты, выйшаў з «Ліверпулам» у фінал Лігі Еўропы і Кубка Англійскай футбольнай лігі, таксама пры Юргене Клопе стаў гуляць на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У сезоне 2016/2017 Эмрэ Джан стаў ключавым гульцом, і сыграў 40 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 3 асісты.

У сезоне 2017/2018 Эмрэ сыграў 38 матчаў, забіў 6 галоў і аддаў 5 асістаў, таксама дайшоў з *чырвонымі* да фіналу лігі чэмпіёнаў, у якім сыграў толькі 11 хвілін.

1 ліпеня 2018 года стаў свабодным агентам разам з Джонам Флэнэганам, гаворылі, што гэта з-за канфлікту з галоўным трэнерам Юргенам Клопам, але сам Эмрэ расказаў, што гэта не праўда.

«Ювентус»[правіць | правіць зыходнік]

Перайшоў у «Ювентус» стаўшы дзясятым нямецкім гульцом у гісторыі клуба.

18 жніўня 2018 года дэбютыраваў у Серыі A, у матчы супраць «К’ева» выйшаўшы на замену.

21 студзеня 2019 года забіў свой першы гол за *зебр*, зноў у матчы супраць «К’ева».

У сезоне 2019/2020 Эмрэ за «Ювентус» сыграў усяго 8 гулень, з-за прадузятасці галоўнага трэнера Маўрыцыа Сары.

«Барусія» Дортмунд (арэнда)[правіць | правіць зыходнік]

31 студзеня «Барусія Дортмунд» абвясціла аб арэндзе Эмрэ Джана і далейшага выкупу за 25 мільёнаў еўра, таксама Эмрэ ўзяў сабе 27 нумар, так як 23 нумар быў заняты Тарганам Азарам.

8 лютага дэбютыраваў і забіў cвой першы гол за «Барусію Дортмунд» у матчы супраць свайго былога клуба «Баера Леверкузена», таксама ён не святкаваў свой гол.

11 сакавіка ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Пары Сен-Жэрмена» палучыў чырвоную картку.

«Барусія» Дортмунд[правіць | правіць зыходнік]

«Жоўта-чорныя» выкупілі Эмрэ і вярнулі яму 23 нумар.

Сыграў свой першы матч пасля трансферу, супраць «Аўстріі», у матчы Эмрэ выйшаў на замену на 46 хвіліне, забіў 1 гол і аддаў 2 асісты.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

4 верасня 2015 года дэбютыраваў у зборнай Германіі, у матчы супраць Польшчы які закончыўся з вынікам 3-1 у пользу Германіі.

Быў вызваны на Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016, на якім сыграў у адной гульне.

У 2017 выйграў Кубак Канфедэрацый 2017, на ім ён сыграў 5 гулень і аддаў 1 асіст.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Джан — мусульманін турэцкага паходжання, таму ён вельмі паважае абрады і традыцыі Турцыі.

Сустракаўся з Марыяй Каталей, але зараз невядома ці разам лі яны.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Баварыя»:

«Ювентус»:

«Барусія» Дортмунд:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Германія:

Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Emre Can // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.