Эдуард Мікалаевіч Гарачы
Эдуард Гарачы | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1936 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр |
Кар’ера | 1958 — дасюль |
Узнагароды | |
IMDb | 0331410 |
Эдуард Мікалаевіч Гарачы (нар. 19 кастрычніка 1936, Мінск[1]) — савецкі і беларускі акцёр тэатру і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1995). Палітычны вязень у 1960-я гады.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]З 1941 да 1945 гг. з маці ў бежанстве ў Яраслаўлі. У траўні 1945 г. вярнуўся на радзіму. У 1954 г. скончыў 26-ю чыгуначную СШ у Мінску.
У 1958 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Арыштаваны 25 студзеня 1962 г. у будынку тэатра. Крымінальная справа Гарачага была звязана са справай Кіма Хадзеева. Паводле дадзеных следства, з 1957 г. чытаў і распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапісныя зборнікі і анекдоты: пародыю на гімн СССР, прозу Паўла Уліціна («Табу», «Анты-Асаркан»). Асуджаны 6 чэрвеня 1962 г. за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У судзе заявіў, «што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян»[2].
Этапаваны ў Дубраўлаг (былы Цемнікаўскі) Мардоўскай АССР (ст. Поцьма), у лагерны пункт Яваш (п/с 385—7). Вызвалены 25 студзеня 1964 г.[1]. Вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны Пленумам Вярхоўнага суда Беларускай ССР 9 снежня 1983 г.
З красавіка 1964 да жніўня 1965 гг. працаваў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. З восені 1965 педагог Народнага тэатра Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. З 1966 г. працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. У 1995 г. прысвоена званне Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Эдуард Гарачы выведзены пад уласным імем у рамане Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2012).
Дыпломныя работы
[правіць | правіць зыходнік]- Акцёр — «На дне» М.Горкага, рэж. н.а. БССР Д. Арлоў
- Масейка — «Прымакі» Я. Купалы, рэж. н.а. БССР П. Малчанаў
Ролі, сыграныя на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
[правіць | правіць зыходнік]- Міця — «Няроўны бой» В. Розава
- Федзька Лукашоў — «Учора ў Касаткіне» А. Зака і І. Кузняцова
Ролі, сыграныя на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Токараў — «Рассудзіце нас, людзі» паводле А. Андрэева
- Збышка — «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай
- Мікеле — «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа
Ролі, сыграныя на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага
[правіць | правіць зыходнік]- Рос — «Макбет» У. Шэкспіра
- Анджэй — «Гадзіна пік» Е. Ставінскага
- Лешч — «Апошнія» М. Горкага
- Кастылёў — «На дне» М. Горкага
- Конь — «Ворагі » М. Горкага
- Фірс — «Вішнёвы сад» А. Чэхава
- Настаўнік танцаў — «Дурніца» Л. дэ Вэга
- Стыркша — «Разгром» А. Фадзеева
- Энгстран — «Здані» Г. Ібсена
- Айцец Варфаламей — «Мальер » М. Булгакава
- Крыніца — «Трывога» А. Петрашкевіча
- Агрыппа; Канідзій — «Антоній і Клеапатра » У. Шэкспіра
- Ідалішча заморскае — «Іван ды Мар'я» В. Гольдфельда
- Іван — «Маскарад » М. Лермантава
- Леут — «Физікі-лірыкі» Я. Волчака
- Кандрат Майданнікаў; Казак — «Узнятая цаліна» М. Шолахава
- Ігнат Крывіч — «Соль» А. Петрашкевіча
- Гарацыо; Марцэл — «Гамлет» У. Шэкспіра
- Каспа — «Баб'е царства» Ю. Нагібіна
- Бацька — «Канёк-гарбунок» П. Яршова
- Лявон — «Знак бяды» паводле В. Быкава
- Оскар Разэ — «Фізікі» Ф. Дзюрэнмата
- Левій — «Майстры» А. Дударава
- Бальшавік; Журналіст — «Шостае ліпеня» М. Шатрова
- Васіль — «Звычайная гісторыя» І. Ганчарова
- Лапаць; Ардынарац Лансдорфа — «Шчыт і меч» В. Кажэўнікава
- Рабочы лясгасу — «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч. Айтматава, К. Мухамеджанава
- Аркадзь Мікалаевіч — «З жыцця дзелавой жанчыны» А. Грабнёва
- Клакер — «Салодкагалосая птушка юнацтва» Т. Уільямса
- Дэмагог; Ерэтык; Платон; Ловел — «Трагедыя чалавека» І. Мадача
- Абломаў — «Руіны страляюць ва ўпор» І. Новікава
- Іваноў — «Усяго адно жыццё» А. Маўзона
- Пікалаў — «Любоў Яравая» К. Транёва
- Дэвісан — «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера
- Хрыстафор Блахін — «Казкі старога Арбата» А. Арбузава
- Чэшырскі кот — «Аліса ў краіне цудаў» Л. Кэрала
- Гайшун — «Вяртанне ў Хатынь» А. Адамовіча
- Іван Афанасьеў — «Хрыстос і Антыхрыст» паводле Дз. Меражкоўскага
- Стары — «Аповесць аб бяздомных сабаках» К. Сяргеенкі
- Ілля — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна
- Дасцігаеў; Прапацей — «Ягор Булычоў і іншыя » М. Горкага
- Ферапонт — «Тры сястры» А. Чэхава
- Гладышаў — «Прыгоды салдата Чонкіна» У. Вайновіча
- Ігнацій Пятровіч Вінаградаў — «А'ява ў вячэрняй газеце» А. Паповай
- Папаша-Нафці — «Жылі-былі дурні» А. Осіпава
- Стары — «Альпійскае ззянне» П. Турыні
- Мэтр Кардыналь – «Хто твой палюбоўнік, Жазэфа?» М. Ашара
- Патэр — «Браты Моор» Ф. Шылера
- Слуга — «П'ерэта» А. Шніцлера, А. Блока
- Шпрэхшталмайстар — «Каштанка» А. Чэхава
- Муцый — «Калігула» А. Камю
- Селянін — «Раскіданае гняздо» Я. Купалы
- Фелікс — «Мачыха» А. Бальзака
- Мажардом — «Уяўны хворы» Ж.-Б. Мальера
- Прафесар Тыгр — «Сунічная паляна» І. Бергмана
- Афрыкан, ён жа хімік Махроў — «Бег» М. Булгакава
Удзел у бягучым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага
[правіць | правіць зыходнік]- Слуга — «Гора ад розума» А. Грыбаедава
- I-ы князь — «Хітрыкі Ханумы» А. Цагарэлі
- Мінак — «Вечнасць на дваіх» У. Арлова, Я. Робіса
- Святар — «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра
- Швейцар — «Ледзі на дзень» А. Данілава
- Жыхар горада — «Чацвертая планета» А. Данілава
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1968 — Десятая доля пути — Зязюля
- 1972 — Идущие за горизонт — Віця Цыпер, верталётчык
- 1973 — Кортик — бацька Генкі
- 1974 — Неоткрытые острова — лейтэнант міліцыі
- 1974 — Сергеев ищет Сергеева
- 1975 — Волчья стая — партызан-вершнік
- 1975 — Долгие вёрсты войны — Шнайдэр, Кулямётчык
- 1976 — Венок сонетов
- 1976—1978 — Время выбрало нас
- 1978 — Антонина Брагина
- 1978 — Встреча в конце зимы
- 1978 — Расписание на послезавтра — сусед
- 1980 — Амнистия — доктар вар'ятні
- 1980 — Третьего не дано — Сямён Данілевіч
- 1980—1988 — Государственная граница — расстраляны эмігрант
- 1981 — Затишье — стараста
- 1981—1984 — Палеская хроніка — Харчаў, чэкіст
- 1981 — Раскіданае гняздо
- 1982 — Апейка
- 1983 — Как я был вундеркиндом — сябра дзядулі
- 1985 — Друзей не выбирают
- 1988 — Мудрамер — супрацоўнік выліковай лабараторыі
- 1989 — Яго батальён — Дзянішчык, стары куляметчык
- 1990 — Плач перапёлкі — Зазыба
- 1991 — Записки юного врача — Ягорыч, бальнічны вартаўнік
- 1994 — Заколдованные — самагоншчык
- 1994 — Эпілог — Іван Андрэявіч, вядомы пісьменнік
- 1995 — Сын за отца
- 1998 — Убить лицедея
- 2007 — Сынок
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярмалінская В.М. Гарачы Эдуард Мікалаевіч // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя. Том 1. Мінск, 2002. С. 249-250.
- 58-10. Надзорные производства Прокуратуры СССР по делам об антисоветской агитации и пропаганде. Март 1953 - 1991. Аннотированный каталог / Под ред. В.А. Козлова и С.В. Мироненко, сост. О.В. Эдельман. Москва, 1999. С. 592.
- Пепеляев, Валентин. Горячее сердце // Народная газета. 11 лістапада 2016.
- «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя. Пераслед іншадумцаў за савецкім часам: зборнік дакументаў / Уклад. У. Валодзін. Мінск: Праваабарончы цэнтр "Вясна", 2020. С. 50-59, 62-63, 139-173.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кінатэатр.ру
- на IMDB
- Эдуард Горячий на сайце Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Надежда Белохвостик. Актер Эдуард Горячий о Минске 60-х: «Мне повезло — посадили и все. А многих выгнали из комсомола»(недаступная спасылка) на сайце «Комсомольская правда в Беларуси»
- Асобы
- Нарадзіліся 19 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
- Супрацоўнікі МТЗ
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Акцёры Беларусі
- Акцёры СССР
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Вязні Дубраўлага