4 снежня
Выгляд
4 снежня — трыста трыццаць восьмы (трыста трыццаць дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← снежань → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 771: Карл Вялікі стаў адзінаўладным правіцелем Франкскага каралеўства.
- 1154: Англійскі кардынал Нікалас Брэйкспір абраны Папам Рымскім Адрыянам IV.
- 1563: Скончыўся Трыдзенскі сабор Каталіцкай царквы, які з перапынкамі доўжыўся 18 год.
- 1674: Французскія езуіты заснавалі Чыкага.
- 1808: Напалеон скасаваў Інквізіцыю ў Іспаніі.
- 1918: Прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан адплыў у Еўропу для удзелу ў Версальскай мірнай канферэнцыі — упершыню найвышэйшая асоба ЗША выехала за межы краіны.
- 1939: У складзе БССР былі ўтвораны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская вобласці.
- 1948: У СССР зарэгістравана вынаходніцтва І. Брукам і Б. Рамеевым лічбавай электроннай вылічальнай машыны.
- 1971: Пад час канцэрту Фрэнка Запы спалена казіно ў Монтрэ, падзея увекавечана ў песні гурта Deep Purple «Smoke on the Water» (Дым над вадою).
- 1977: Прэзідэнт Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Жан-Бедэль Бакаса каранаваны як імператар Бакаса I.
- 1989: Генеральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвенцыю аб барацьбе з вярбоўкаю, выкарыстаннем, фінансаваннем і навучаннем наймітаў.
- 1989: У Маскве кіраўнікі Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы і СССР асудзілі ўвод іх войскаў у Чэхаславакію ў жніўні 1968 г.
- 1997: У Атаве 125 краін падпісалі Канвенцыю аб забароне ўжывання, назапашвання, вырабу і перадачы супрацьпяхотных мін і аб іх знішчэнні (адмовіліся падпісаць гэты дакумент, сярод іншых, Кітай, Расія, ЗША).
- 2008: Выйшаў апошні нумар газеты «Наша ніва», надрукаваны тарашкевіцай.
- 2010: 23-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Таліне, лідарам па колькасці ўзнагарод стала кінастужка «Прывід пяра».
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 34: Аўл Персій Флак, рымскі паэт-сатырык
- 1595: Жан Шаплен, французскі пісьменнік, тэарэтык літаратуры, адзін з арганізатараў і першых членаў Французскай акадэміі
- 1750: Анры Грэгуар, дзеяч Вялікай французскай рэвалюцыі
- 1825: Аляксей Пляшчэеў, рускі пісьменнік, петрашавец
- 1854: Васо Абашыдзэ, грузінскі акцёр і рэжысёр
- 1866: Васіль Кандзінскі, расійскі мастак, тэарэтык абстракцыянізму
- 1871: Фрыдрых Эберт, 1-ы рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
- 1875: Райнер Марыя Рыльке, нямецкі паэт
- 1883: Фелічэ Казараці, італьянскі мастак
- 1892: Франсіска Франка, іспанскі дыктатар
- 1901: Мікалай Сіманаў, савецкі акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР (1950)
- 1911: Ісак Давідовіч, беларускі жывапісец і графік.
- 1921: Дзіна Дурбін, канада-амерыканская кінаактрыса
- 1930: Жаклін дзю Б'еф, французская фігурыстка
- 1933: Ежы Ахманскі, польскі гісторык
- 1949: Джэф Брыджэс, амерыканскі акцёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 771: Карламан, кароль франкаў
- 1131: Амар Хаям, персідскі і таджыкскі паэт, матэматык, філосаф
- 1334: Ян XXII, Папа Рымскі
- 1533: Васіль III, вялікі князь маскоўскі
- 1679: Томас Гобс, англійскі філосаф-матэрыяліст і матэматык
- 1680: Томас Бартолін (старэйшы), дацкі анатам, які адкрыў лімфатычную сістэму чалавека
- 1732: Джон Гай, англійскі паэт і драматург
- 1773: Антон Ласенка, расійскі мастак
- 1798: Луіджы Гальвані, італьянскі фізік і ўрач
- 1850: Уільям Сцёрджэн, брытанскі фізік
- 1893: Джон Тындал, англійскі фізік, які растлумачыў, чаму ў неба блакітны колер (нар: 1820)
- 1900: Вільгельм Лейбль, нямецкі мастак
- 1932: Густаў Майрынк, аўстрыйскі пісьменнік
- 1935: Шарль Рышэ, французскі фізіёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
- 1945: Томас Хант Морган, амерыканскі біёлаг, генетык (нар: 1866)
- 1957: Леў Дашкевіч, беларускі фотамастак (нар. 12.2.1882)
- 1976: Томі Болін, амерыканскі гітарыст (нар: 1951)
- 1980: Вольга Галіна, беларуская актрыса (нар. 11.3.1899)
- 1987: Рубен Мамулян, амерыканскі кінарэжысёр армянского паходжання (нар. 1897)
- 1993: Фрэнк Запа, амерыканскі рок-музыка
- 2017: Алі Абдула Салех, апошні прэзідэнт Паўночнага Емена і першы прэзідэнт краіны пасля аб'яднання (нар. 21.3.1942)
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- У праваслаўных цэрквах (паводле юліянскага календара) — свята Увядзення ў Храм Найсвяцейшай Багародзіцы
- Гана: Дзень фермера
- Індыя: Дзень Ваенна-марскога флота
- Польшча: Дзень шахцёра
- Тайланд: Дзень аховы навакольнага асароддзя
- Тонга: Дзень Джорджа Тупоу I